Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Соцыум На прыёме ў міністра абароны краіны Ю.В. Жадобіна
17 лютага ў Івацэвічах правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Юрый Віктаравіч Жадобін. Па папярэднім запісе міністру паступілі пяць пытанняў. Нямнога. І гэта сведчыць, што мясцовая ўлада вырашае іх у асноўным на месцы пры першапачатковых зваротах грамадзян.

На прыём да міністра абароны, вядома, ішлі з праблемнымі пытаннямі і звароты тычыліся вайсковай праблематыкі. Так, былы ваенны пенсіянер папрасіў Юрыя Віктаравіча Жадобіна дапамагчы яму ўзнавіць справядлівасць. На яго погляд, у вайсковай часці яму, які аддаў службе ў арміі нямала гадоў, безпадстаўна адмаўляюць у прыёме на работу вартаўніком, не бяруць і сына на працу, які мае будаўнічую спецыяльнасць і якая запатрабавана ў часці. Заяўнік лічыць, што няправільна звольнілі з пасады тэлеграфіста і яго дачку. Жыве ён з сям’ёй у ваенным гарадку і хоча там працаваць. Ваенны пенсіянер звяртаўся ў пракуратуру, але рашэннем той ён не задаволены.
Міністр абароны Ю.В. Жадобін уважліва выслухаў наведвальніка і даў распараджэнне сваім падначаленым выехаць у часць і ва ўсім разабрацца, пасля чаго ваенны пенсіянер атрымае адказ. Бо адразу немагчыма разабрацца, хто тут праў, а хто вінаваты. Разам з тым, міністр абароны краіны зазначыў, што праблема працаўладкавання ў вайсковых часцях краіны цяпер стаіць даволі востра. Набор на работу ідзе на кантрактнай аснове.

Маці былога ваеннаслужачага, які быў камісаваны з арміі (тэрміновай службы) па захворванні на гепатыт С, звярнулася да міністра абароны з просьбай дапамагчы ў лячэнні сына, калі гэта магчыма. Яе таксама цікавіла, ці можа сын атрымаць пенсію ў гэтым выпадку.
Пенсія сыну не паложана згодна з беларускім заканадаўствам, паколькі высветлілася, што ваеннаслужачы хварэў на гэтае захворванне яшчэ да службы, адказаў Ю.В. Жадобін. Што тычыцца дапамогі ў лячэнні, то міністр даў каманду пралячыць сына ў ваенным шпіталі ў Мінску.
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Ю.В. Жадобін ўзяў на кантроль і іншыя звароты. Міністру дапамагалі яго памочнікі, якія бралі разам з ім удзел у прыёме грамадзян.

23 лютага 2011  Просмотров: 851 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта