Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Соцыум Такога размаху індывідуальнага будаўніцтва ў Івацэвічах не было даўно
Жыхары нашага раёна, шматлікія госці не могуць не звярнуць увагу на наступнае: індывідуальнае будаўніцтва ў Івацэвічах у апошнія гады моцна ажывілася. Пра гэта яскрава гавораць і лічбы. Так, з пачатку бягучага года толькі ў мікрараёне “Заходні” (раён вуліцы Адамовіча) забудоўшчыкі атрымалі 118 участкаў, хаця ўжо многа гадоў запар у нашым райцэнтры агульная лічба не перавышала 100 атрыманых участкаў за год. Разам з тым, працягваецца выдзяленне надзелаў для будаўніцтва ў квартале “Заходні-3” (косаўскі накірунак); не выключана, што агульная колькасць выдзеленых участкаў у 2010-м годзе вырасце ледзь не да трохсот.
На тэму індывідуальнага будаўніцтва карэспандэнт “ІВ” гутарыць з Юрыем Іванавічам Абрамчуком, начальнікам землеўпарадкавальнай службы Івацэвіцкага райвыканкама.

– Юрый Іванавіч, не так даўно Івацэвічы павялічыліся на 130 гектараў, але ўжо зараз відаць, што гэтых зямель недастаткова…
– Сапраўды, у 2008-м годзе мяжа Івацэвічаў пашырылася: гэтыя 130 гектараў перайшлі пад райцэнтр з плошчаў Стайкаўскага і Яглевіцкага сельсаветаў. Час паказвае: і гэтых зямель хутка стане не хапаць, бо ўсе новыя кварталы забудовы распрацаваны. Рухацца надалей нашы Івацэвічы, згодна з генеральным планам, будуць у заходнім накірунку – у бок Міхнавічаў, а таксама ў паўночным накірунку – у бок вёскі Аляксейкі.

– Чым можна патлумачыць высокую цікавасць менавіта да індывідуальнага будаўніцтва?
– Назіраецца тэндэнцыя: усё больш і больш маладых (і не толькі маладых) сем’яў жадаюць жыць ва ўласным доме, а не ў шматпавярхоўках. Гэта, зразумела, характэрна не толькі для Івацэвічаў, а ўвогуле для ўсёй рэспублікі. Другім, не менш важкім аргументам з’яўляецца істотная дапамога і падтрымка маладых сем’яў дзяржавай, бо каб не было ільготных крэдытаў ААБ “Беларусбанка”, то колькасць забудоўшчыкаў была б значна меншай.
А цяпер умовы вельмі спрыяльныя: атрымаўшы крэдыт, можна на працягу першых двух гадоў весці будаўніцтва, не абцяжарваючы сябе неабходнасцю выплачваць крэдыт. Па чэкавай кніжцы вы можаце не толькі набыць будматэрыялы, але і нават аплаціць будаўнічыя работы той або іншай брыгады. У той жа час расце і дабрабыт нашых грамадзян, павышаюцца зарплаты – вось моладзь і не баіцца будаваць новы дом.
Дадам, магчымасць весці будаўніцтва, так бы мовіць, у рамках кварталаў забудовы дазваляе аператыўна і ў тэрмін падводзіць інжынерныя сеткі (газаправод, каналізацыя, водаправод). Падводка гэтых сетак ажыццяўляецца за дзяржаўныя сродкі. Такім чынам, няма нічога дзіўнага ў тым, што будаўніцтва ажывілася значна.

– Юрый Іванавіч, на вашу службу ўскладзена адказнасць і за кантроль над тым, каб такое будаўніцтва вялося без перапынкаў, каб не ўзнікала даўгабудаў. Ці не здараецца, што атрымаўшы ўчастак, яго ўладальнік не пачынае будаўніцтва, а толькі чакае моманту, каб перапрадаць яго, што, дарэчы, вельмі часта назіралася яшчэ 15-20 гадоў назад?
– Мы ажыццяўляем кантроль над тым, каб, згодна з патрабаваннямі заканадаўства, на працягу года з моманту атрымання дакументаў на зямельны ўчастак забудоўшчык пачаў работы па ўзвядзенні жылога дома. Што на гэты конт гавораць праверкі? На 70 участках са 118 атрыманых у бягучым годзе ўжо пачаліся будаўнічыя работы; на астатніх ідзе падрыхтоўка да такіх работ. Гэта вельмі добрыя паказчыкі. Яшчэ не забыліся тыя часы, калі мы прадстаўлялі ўчасткі, пасля адбіралі, выдзялялі новаму гаспадару, а пасля… зноў іх адбіралі. Не стану сцвярджаць, што абсалютна ўсё ў гэтым пытанні ў нас, як кажуць, роўна і гладка, але ж тэндэнцыя сведчыць аб тым, што сярод забудоўшчыкаў амаль няма выпадковых людзей, кожны хоча мець уласны дом і ўсе сілы накіроўвае на тое, каб гэтая мара збылася.

– Давайце пагаворым пра іншыя населеныя пункты раёна. Наколькі актыўныя забудоўшчыкі на вёсцы, а таксама ў буйных населеных пунктах раёна – у Целяханах, Косаве?..
– Інтарэс, зразумела, меншы, чым у Івацэвічах, але ж не паварочваецца язык сказаць, што будаўніцтва ў іншых населеных пунктах не вядзецца. Бо ўчасткі пад будаўніцтва бяруць не толькі ў вёсках, якія знаходзяцца паблізу ад Івацэвічаў і выклікаюць зразумелую цікавасць ў жыхароў раёна, але і ў аддаленых населеных пунктах. Чаго толькі варты прыклад Бабровічаў, дзе за 2009 год 20 ўчасткаў атрымалі забудоўшчыкі, у тым ліку жыхары Івацэвічаў, Пінска, Брэста. Уявіце: Бабровічы за 2009-ы год выйшлі на другое месца ў раёне па колькасці выдзеленых надзелаў, яны па гэтым паказчыку пераўзышлі Целяханы, Косава... І будаўніцтва там вядзецца, людзі не проста атрымалі кавалак зямлі, але і ўзводзяць дамы. Даволі шыкоўныя, дарэчы. Як цяпер сказаць, што аддаленыя вёскі – абавязкова неперспектыўныя? Хацелася б, каб больш актыўна забудоўшчык прыходзіў у вёскі Мілейкаўскага, Быценскага сельсаветаў.

– Ці заўсёды законапаслухмяныя забудоўшчыкі? Ці не здараецца, што хтосьці з іх “прыхватызуе” метр-другі зямлі?
– Забудоўшчыку прадстаўляецца зямельны ўчастак у строга вызначаных межах (у сельскай мясцовасці – да 0,25 га, у горадзе – да 0,15 га). Сапраўды, час ад часу фіксуюцца выпадкі, калі той або іншы гаспадар “адразае” сабе большы кавалак зямлі, чым яму было выдзелена. Часта гэта здараецца, калі надзел – крайні. Толькі дарэмна такія гаспадары думаюць, што іх “самадзейнасць” застаецца не заўважанай: у бягучым годзе два такія забудоўшчыкі – жыхары Івацэвічаў і Целяхан – былі прыцягнуты да адказнасці, атрымалі буйныя штрафы. Няхай гэта будзе ўрокам для іншых.

– Юрый Іванавіч, яшчэ такое пытанне. Наколькі паспяхова ідзе перарэгістрацыя садовых участкаў?
– З 943 участкаў, што выдзелены членам садовых таварыстваў раёна, не выкарыстоўваецца каля 280. Згадзіцеся, лічба сур’ёзная. Гэтым працэсам сёння ёсць і аб’ектыўнае тлумачэнне: не кожны гара-джанін хоча мець невялічкі надзел зямлі ў складзе таварыства і апрацоўваць яго. Многія ўзвялі ці купілі асабістыя дамы і такія на-дзелы ім проста не патрэбны. Гэта ў значнай ступені аб’ектыўны працэс, і наша справа – сачыць, каб сітуацыя была падкантрольнай, а таксама вырашаць наспелыя пытанні. Бо і садовыя таварыствы па рознаму “адчуваюць” сябе: так, някепска ідуць справы ў садовага таварыства “Сярадава”, а вось куды больш праблем у таварыства “Бярозка”, які размешчаны за Гічыцамі. Будзем узнімаць пытанне аб яго ліквідацыі.

– І апошняе. Дакументы на жыллё і надзел сёння маюць далёка не ўсе гаспадары вясковых дамоў. А такія павінны быць у іх. Што тут трэба рабіць?
– Сапраўды, такая праблема мае месца, але ж нельга сказаць, што яна не вырашаецца. Тым болей, дзяржава пайшла насустрач такім уласнікам жылля і кожны з ліку тых, у каго звесткі па гаспадарчай кнізе па гэтым участку ёсць да 1999-га года, можа па спрошчанай працэдуры атрымаць такія вось дакументы на ўчастак. І, як кажуць, працэс пайшоў: за 2009 год больш за 300 домаўладальнікаў у вёсках раёна атрымалі такія дакументы, а ў бягучым годзе – ужо 263. Многія разумеюць: інакш нельга. Да прыкладу, калі па вясковай вуліцы праходзяць (ці толькі падводзяцца) інжынерныя сеткі, то работы “пройдуць міма” дома, калі ў гаспадара не зарэгістраваны зямельны ўчастак і няма тэхпашпарта. Задумайцеся! Нашчадкі пасля таксама сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі, калі пажадаюць прадаць дом, пакет дакументаў на які не падрыхтаваны належным чынам. Бывае, што здараюцца спрэчкі паміж суседзямі за кавалак зямлі, але як можна тут прыйсці да адзінага рашэння, калі няма дакументаў, што пацвярджаюць правы на гэты самы ўчастак?

Таму заклікаем вяскоўцаў звяртацца ў сельвыканкамы, гэтыя работы мы праводзім, паўторымся, па спрошчанай схеме. Любы гаспадар павінен мець дакументы на зямельны ўчастак і на дом. Згадзіцеся, інакш у XXI-м стагоддзі нельга.
Гутарыў
Аляксандр ГОРБАЧ.

19 кастрычніка 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 949 | распечатать
 
(11.01.2015 - 20:54) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> viagra acheter</a> viagra prix en pharmacie
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>com prar viagra</a> precio viagra
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;costo viagra</a> acquisto viagra
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>viagra bestellen</a> kaufen viagra
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта