Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Соцыум У пытаннях безбар’ернага асяроддзя ўжо зроблена шмат
28 чэрвеня 2006-га года Івацэвіцкім райвыканкамам было прынята рашэнне №578 “Аб зацвярджэнні раённых мерапрыемстваў па выкананні Дзяржаўнай праграмы аб безбар’ерным асяроддзі жыццезабеспячэння фізічна аслабленых людзей на 2007-2010 гады”. Рэалізацыя гэтай праграмы падыходзіць да заканчэння. Што канкрэтна зроблена ў раёне для таго, каб інваліды і другія катэгорыі фізічна аслабленых людзей атрымалі больш камфортныя ўмовы для перамяшчэння і для атрымання доступу да аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры?
Аб гэтым інтэрв’ю карэспандэнта “ІВ” са Станіславам Іосіфавічам Маціеўскім, загадчыкам сектара па быту ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама.

– Станіслаў Іосіфавіч, наколькі ў нашым раёне ўзрасла доля аб’ектаў, якія прыстасаваны для доступу інвалідаў і фізічна аслабленых людзей?
– На сённяшні дзень у Івацэвіцкім раёне пражывае больш за 6000 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Сярод іх – 3706 інвалідаў (у іх ліку 175 – маладыя інваліды ва ўзросце ад 18 да 31 года), 212 – інвалідаў па зроку, 178 – дзяцей-інвалідаў. Таксама ў нашым раёне налічваецца 2368 чалавек, чый узрост перасягнуў 80 гадоў. Гэта людзі, якім таксама патрэбна стварыць умовы для бесперашкоднага доступу да аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры.
А колькасць аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, якія сталі больш даступнымі для інвалідаў і фізічна аслабленых людзей, за апошнія гады павялічылася ў некалькі разоў. Толькі за бягучы год пандусамі абсталяваны фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках Падстарынь, Аброва, Горталь. А ўвогуле за перыяд з 2007-га па 2010 год на 89 аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры з’явіліся пандусы, у тым ліку на 12 ФАПах, 22 – на аб’ектах гандлю (пры плане – 13), 5 – у сістэме бытавога абслугоўвання, 14 – на аб’ектах устаноў культуры, тры новыя пандусы з’явіліся на аб’ектах сістэмы адукацыі... Як бачыце, у гэтым сэнсе праведзена вельмі сур’ёзная работа.

– Згодна з гэтай праграмай, павінны быць створаны і ўмовы для людзей, якім цяжка зайсці ў шматпавярхоўку, цяжка выйсці…
– Так, работы па ўсталяванні парэнчаў на ўваходах у жылыя шматпавярховыя дамы дзяржаўнага жылога фонду выкананы ў Івацэвічах: у дамах № 49, 51 на вул. Чарткова; №7а на вул. Механізатараў. У доме №10а па вул. Цэнтральная і 8 па вул. Будаўнікоў пасёлка Зялёны Бор; №11 і 12 па вул. Першамайская вёскі Яглевічы. Гэтыя работы зараз вядуцца ў Івацэвічах ля ўваходаў у д. №3 па вул. 70 год Кастрычніка; д.№50 па вул. Леніна; д. №17 па вул. 60 год Кастрычніка, а таксама ля ўваходаў у д. №8а па вул. Будаўнікоў пасёлка Зялёны Бор; д. №9 па вул. Янкі Купалы горада Косава. За 2007-2010 гады гэтыя работы выкананы на 31-м аб’екце (план – 19 аб’ектаў).

– Людзі сталага ўзросту, інваліды (у тым ліку інваліды па зроку) часта маюць пэўныя праблемы ад таго, што першая прыступка на лесвіцу, якая вядзе ў памяшканне, або першая прыступка ў грамадскі транспарт або кепска відаць, або знаходзіцца так высока, што цяжка ўзняць нагу…
– Нам прыйшлося накіраваць шмат сіл і сродкаў на тое, каб ліквідаваць або нівеліраваць дадзеную праблему. Так, згодна з адрасным спісам інвалідаў па зроку ў 14 дамах дзяржаўнага жылога фонду ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” праведзена кантрастная афарбоўка першай і апошняй прыступак лесвічных маршаў у месцах уваходу ў пад’езд і непасрэдна ўнутры пад’ездаў.
Філіялам “Аўтамабільны парк № 14 г. Івацэвічы” ААТ “Брэстаблаўтатранс” набыты чатыры аўтобусы з нізкапольным тэхнічным рашэннем. Агульная сума, затрачаная на набыццё дадзеных транспартных сродкаў, складае 1240,7 мільёна рублёў. Таксама выканана афармленне інфармацыйных шыльдаў узбуйненым шрыфтам, якія размешчаны на ўзроўні вачэй сярэдняга росту чалавека, а таксама спецыяльнымі інфармацыйнымі датчыкамі апавяшчэння для інвалідаў па зроку і людзей, якія кепска бачаць.
Падчас ажыццяўлення рэканструкцыі вулічна-дарожнай сеткі (у Івацэвічах на вул. Камуністычная, Талочка, Дзяржынскага, Дэпутацкая), а таксама прыдамавых тэрыторый (вул. Леніна, 64, вул. Чарткова, 41) зроблена адпаведнае паніжэнне бардзюрнага камню на пераходах для стварэння безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў-калясачнікаў і іншых катэгорый фізічна аслабленых асоб. У гасцініцы Івацэвічаў абсталяваны адзін нумар для пражывання інвалідаў-калясачнікаў.

– Наколькі вядома, Пастановай Урада № 1602 ад 1-га лістапада зацверджана новая Дзяржаўная праграма па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011-2015 гады…
– Так, работа па далейшым павышэнні якасці жыцця інвалідаў і агульнага ўзроўню камфорту будзе працягнута. Звярну ўвагу на тое, што асаблівы акцэнт новай праграмы зроблены на павышэнне сацыяльнай актыўнасці і незалежнасці фізічна аслабленых людзей і інвалідаў. Павінна палепшыцца інфармаванасць грамадства аб асноўных праблемах такіх людзей, аб магчымасцях вырашэння іх праблем і, канешне, будуць створаны яшчэ лепшыя ўмовы, каб інваліды і фізічна аслабленыя людзі мелі роўныя магчымасці са здаровымі людзьмі для рэалізацыі сваіх памкненняў і жаданняў.
Падрыхтаваў Сяргей ШАЎЧУК.

30 лістапада 2010  Просмотров: 846 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта