Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Соцыум З “прамой лініі” з галоўным урачом райбальніцы
2 лістапада адбылася “прамая лінія” з галоўным урачом УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Васіліем Міхайлавічам ЮЗЭФОВІЧАМ. 14 чалавек звярнуліся да яго з пытаннямі, просьбамі, прапановамі…
Былі сярод іх і аднатыпныя, але, безумоўна, кожнае тэлефанаванне заслугоўвае ўвагі, бо размова ідзе пра самае дарагое для чалавека – яго здароўе, і адносіны да праблемы кожнага пацыента павінны быць як мінімум сур’ёзныя.

Б.І. Саханько з Любішчыц, інвалід вайны, інвалід II групы, пытаўся пра магчымасць атрымаць I групу інваліднасці. М.В. Юзэфовіч раіць мужчыне звярнуцца да намесніка галоўнага ўрача Г.М. Дылько, атрымаць накіраванне на дадатковае абследаванне, пасля чаго яго дакументы будуць адпраўлены на міжраённую экспертную камісію (МРЭК) з хадайніцтвам аб павышэнні яго групы інваліднасці.

Парадкам пераагляду на іншую групу інваліднасці цікавіўся і жыхар з Івацэвічаў, які мае інваліднасць III групы з-за прыроджанага ўкарачэння канечнасці. Парада наступная: звярнуцца да траўматолага, які высветліць, ці ёсць у пацыента паказанні для павышэння групы.
З Любішчыц тэлефанавала і І.В. Чырко, якая звярнулася з наступным пытаннем: калі ў раёне пачнуць аказваць псіхатэрапеўтычную дапамогу?
Людзі, якім неабходна дапамога псіхатэрапеўта, могуць звярнуцца да псіхіятраў – сёння адзін з іх вядзе прыём у паліклініцы, другі – у дзіцячай кансультацыі. Таксама ў раённай бальніцы працуе “тэлефон даверу” 2-13-02. У наступным годзе адзін з псіхіятраў будзе накіраваны на дадатковую вучобу па псіхатэрапіі, пасля чаго будзе прымаць пацыентаў менавіта як псіхатэрапеўт, адказаў В.М. Юзэфовіч.

Ю.І. Курленя з Даманава цікавіўся, як трапіць на прыём да акуліста.
Галоўны ўрач паведамляе, што ў бальніцы ёсць такая паслуга, як папярэдні запіс на прыём. Заказаць талон да любога ўрача можна па нумары 2-32-69. Калі заказаць талон такім чынам, у ім будзе пазначаны дакладны час прыёму, але апошняга прыйдзецца чакаць да 10 дзён. А можна прыйсці ў рэгістратуру, заказаць талон на месцы на той дзень, калі ідзе прыём, і трапіць да акуліста ў парадку жывой чаргі. Для папярэдняга запісу выдзяляецца трэць ад усіх талонаў. У нашай бальніцы акуліст прымае і пацыентаў з Бярозаўскага раёне, дзе ў райбальніцы няма такога ўрача.

М.С. Труш з Івацэвічаў задала аналагічнае пытанне, толькі замест акуліста ў ім фігураваў неўролаг. Але ў жанчыны праблема больш сур’ёзная – ёсць цяжкасці з перамяшчэннем. Урач раіць М. С. Труш перш-наперш пагутарыць з участковым тэрапеўтам, які павінен наведаць жанчыну ў яе ж доме. Адпаведнае распараджэнне ўжо зроблена. Тэрапеўт зробіць высновы, ці патрэбна пацыенту кансультацыя неўролага. Такі вузкі спецыяліст пакуль у паліклініцы адзін, яшчэ адзін сёння праходзіць вучобу.

Г.І. Шавялёва з Івацэвічаў запыталася пра магчымасць кансультавання кардыёлагам і неўролагам яе мужа, інваліда II групы, які мае праблемы з апорна-рухальным апаратам. Зноў жа Шавялёвым патрэбна звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта, які пры неабходнасці накіруе да вузкіх спецыялістаў. У рэдкіх, асабліва цяжкіх выпадках, калі ў пацыента праблемы з перамяшчэннем, бальніца арганізуе выезд брыгады ўрачоў для яго агляду пасля дамоўленасці з участковым тэрапеўтам.

Н.В. Галодка з вёскі Вулька-Целяханская, якая хварэе на дыябет і мае праблемы са страваваннем з-за асноўнага захворвання, хацела трапіць на шпіталізацыю для комплекснага абследавання, назначанага ёй урачом. З улікам цяжкасці стану яе здароўя, жанчыне пайшлі на сустрэчу, у бліжэйшы час яна трапіць на стацыянарнае ўтрыманне на час абследавання.

Г.І. Шчурко з пасёлка Зялёны Бор скардзілася на тое, што няма магчымасці трапіць да вузкіх спецыялістаў, у прыватнасці, да эндакрынолага, у нерабочы час, Насамрэч магчымасць такая ёсць – вузкія спецыялісты вядуць прыём у кожную трэцюю суботу месяца.
Т.Я. Пакала звярнулася з просьбай зрабіць поручні на ганку ў паліклініцы, бо пажылым людзям па іх складана падняцца. Прапанову жанчыны прынялі да ведама, поручні зробяць падчас работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол бальніцы.

Для чаго патрэбна эндаскапічнае абследаванне пры язвавай хваробе, калі дыягназ ужо пастаўлены? Чаму чакаць яго патрэбна тры тыдні? Гэтыя пытанні задаў М.К. Баравік з райцэнтра.
Эндаскапічнае абследаванне, сцвярджае галоўны ўрач, неабходна людзям нават са зразумелым дыягназам, бо яно дазваляе прасачыць за цячэннем хваробы, даведацца пра яе стадыю і, як вынік, падабраць найбольш эфектыўнае лячэнне. Усе тэрміновыя абследаванні праводзяцца неадкладна, а на планавае ёсць чарга. У бальніцы абмежаваная колькасць эндаскопаў, пасля кожнага пацыента абсталяванне патрэбна стэрылізаваць 30-40 мінут, таму паставіць абследаванне на паток пакуль няма магчымасці. Але дадатковыя эндаскопы, па запэўненні міністэрства аховы здароўя, хутка паступяць у нашу бальніцу – ці да канца бягучага года, ці напачатку наступнага. Тады і чаргі не будзе.

В.І. Казленя з Майска звярнулася з пытаннем, калі ў стаматалагічнай паліклініцы з’явіцца ўрач-парадантолаг.
З’явіцца, як толькі малады спецыяліст у наступным годзе пройдзе дадатковую вучобу па гэтым профілі, адказвае галоўны ўрач. Пакуль што ёсць у паліклініцы тэрапеўты-стаматолагі, якія аказваюць параданталагічную дапамогу, а ў асабліва цяжкіх выпадках могуць накіраваць пацыента ў абласную стаматалагічную паліклініку.

Г.Р. Папова з Івацэвічаў прасіла, каб у стаматалагічнай паліклініцы быў свой рэнтгенкабінет. Плануецца, што хутка такі кабінет з’явіцца ў цокальным паверсе стаматалагічнай паліклінікі. Уся патрэбная дакументацыя ўжо падрыхтавана, гаворыць В.М. Юзэфовіч. Праблема будзе вырашана ў наступным годзе.

В.П. Турчына турбуе пытанне, наколькі абавязкова праходзіць флюараграфічнае абследаванне штогод. Галоўны урач даў такі адказ.
З-за таго, што ў рэспубліцы дастаткова распаўсюджаны тубер-кулёз, у нарматыўных дакументах агаворваецца, што кожны жыхар Беларусі раз у год павінен зрабіць флюараграфію. Урачы абавязаны прапаноўваць гэта кожнаму пацыенту, але прымусіць рабіць флюараграфію яны не могуць, патрэбна згода пацыента. Тым не менш прайсці медкамісію для атрымання допуску да работы альбо да кіравання транспартным сродкам без флюараграфіі немагчыма. Абследавацца дастаткова адзін раз у год.

Звярнулася да галоўнага ўрача і работніца Косаўскай участковай бальніцы, якая прасіла аказаць ёй матэрыяльную дапамогу. Пасля таго, як будзе высветлены матэрыяльны стан жанчыны і паступіць заява на матэрыяльную дапамогу, апошняя будзе аказана згодна з калектыўным дагаворам.
В.М. Юзэфовіч таксама засяроджвае ўвагу чытачоў на тым, што праз тыдзень-другі скончыцца перасяленне структурных падраздзяленняў бальніцы з Халап’і ў паліклініку. Ужо пераселены скурвенкабінет, сералагічная і клініч-ная лабараторыі, у бліжэйшы час пераедзе супрацьтуберкулёзны кабінет з лабараторыяй. Пераехала жаночая кансультацыя, з чэрвеня пры паліклініцы працуе дзённы стацыянар. У бліжэйшы час галоўны ўрач УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” В. М. Юзэфовіч больш падрабязна раскажа чытачам “ІВ”, якім будзе канчатковы выгляд новай бальніцы і дзе можна будзе адшукаць таго ці іншага спецыяліста.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

12 лістапада 2010  Просмотров: 891 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта