|
12 красавіка на стадыёне “Юнацтва” адбыўся лёгкаатлетычны крос на прыз раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” у рамках праграмы Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу. Усяго на старт выйшла 250 спартсменаў. Першымі стартавалі на дыстанцыі 1000 метраў дзяўчынкі ўзроставай групы 1996 года нараджэння і маладзейшыя.
Пераможцамі сталі (першае, другое і трэцяе месцы): Юлія Ласкутова (Косаўская СШ), Ганна Вайтовіч (Целяханская школа-інтэрнат), Вікторыя Калацкая (Даманаўская СШ). Сярод хлопчыкаў гэтай узроставай групы на дыстанцыі 1000 метраў перамаглі Андрэй Яфімік (СШ №4 г.Івацэвічы), Аляксандр Падгорны (СШ №3 г.Івацэвічы), Алег Крываль (Целяханская СШ). Узроставая група 1994-1995 гадоў нараджэння, дзяўчынкі, дыстанцыя 1000 метраў: Іна Ягніш (СШ №4 г.Івацэвічы), Таццяна Пратасевіч і Зевара Ярыева (Целяханская школа-інтэрнат). Узроставая група 1994-1995 гадоў нараджэння, юнакі, дыстанцыя 2000 метраў: Уладзіслаў Дземідовіч (СШ №3 г.Івацэвічы), Стас Баляснікаў (Целяханская школа-інтэрнат), Сяргей Квашэвіч (Вялікагацкая СШ). Узроставая група 1991-1993 гадоў нараджэння, дзяўчынкі, дыстанцыя 2000 метраў: Святлана Шыбайка (СШ №4 г.Івацэвічы), Таццяна Ярмолік (Целяханская школа-інтэрнат), Юлія Карэцкая (УА Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”). Узроставая група 1991-1993 гадоў нараджэння, юнакі, дыстанцыя 3000 метраў: Яўгеній Кулакоў (Волькаўская СШ), Мікалай Міхнюк (СШ №1 г.Івацэвічы), Андрэй Грудавы (Гошчаўская СШ). Віншуем юных спартсменаў з іх перамогай і чакаем іх паспяховага выступлення на другім этапе агульнарэспубліканскага кросу – на абласных спаборніцтвах, якія пройдуць у гэтую суботу ў Івацэвічах. Уладзімір ДОЎЖЫК.
|
|