Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Верасень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Спорт Зорны час Міхаіла Сяргейчыка
sergejchik_1.jpg (9.24 Kb)Міхаіл Іосіфавіч Сяргейчык – адзін з самых тытулаваных трэнераў нашага раёна, дасягненні якога не хутка змогуць пераўзысці на Івацэвіччыне. Пры гэтым варта зазначыць, што ў савецкія часы жыццё нямала паматала Міхаіла Іосіфавіча па свеце, але нейкая нязведаная сіла, у рэшце рэшт, вярнула на Радзіму – у Івацэвіцкі раён, дзе ён як трэнер па лёгкай атлетыцы рэалізаваў сябе ў поўнай ступені.
Нарадзіўся Міхаіл Сяргейчык яшчэ ў даваенныя гады ў Дабромыслі, у звычайнай сялянскай сям’і.

Канешне, ад сельскай работы не адмаўляўся, але пры гэтым адчуваў цягу да лёгкаатлетычных дысцыплін і да стадыёнаў, дзе кіпеў дух спаборніцтваў. Выступаў за Дабромысленскую школу на сваіх любімых лёгкаатлетычных дыстанцыях і па скачках у вышыню на першынстве Быценскага раёна і Баранавіцкай вобласці, а калі ўтварыліся новыя адміністрацыйныя адзінкі, то – за Брэсцкую вобласць.

Пасля – армейская служба ў Бранскай вобласці, Новасібірску, Казахстане, дзе Міхаіл атрымаў тэхнічную спецыяльнасць. У далёкім Казахстане ён і застаецца жыць, хоць працуе электрамеханікам, але пры гэтым шмат трэніруецца, спаборнічае. Гэтая ўнутраная барацьба паміж спортам і асноўнай прафесіяй ішла доўгі час. Перамог спорт: у 1968-м годзе Міхаіл паступае ў інстытут фізічнай культуры ў Алма-Аце, вучыцца завочна. Пры гэтым прымае актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах: на першынстве Казахстана, Семіпалацінскай вобласці... І не без поспеху: на стайерскіх і марафонскіх дыстанцыях (5 000, 10 000, 20 000, 42 000 метраў) уваходзіць у лік лепшых.

А ў 1969-м годзе Міхаіл Сяргейчык стаў збірацца на Бацькаўшчыну: вельмі прасіла састарэлая маці, каб сын вярнуўся ў Дабромысль. Засталася яна адна, дапамогі амаль няма, а тут якраз і месца настаўніка фізкультуры ў мясцовай школе вызвалілася, дырэктар В.А. Карповіч запрашае.
А як жа вучоба? Сучасная моладзь, магчыма, і не паверыць, але тады, у савецкія часы, на сесіі ў Алма-Ацінскі інстытут, каб здаваць экзамены і залікі, Міхаіл Сяргейчык ездзіў цягніком і лётаў самалётам. Амаль за 4 000 кіламетраў! Такім быў той час. Сёння нам Віцебск падаецца далёкім горадам, а тут Алма-Ата.
Вельмі паспяховай для настаўніка фізкультуры Дабромысленскай СШ Міхаіла Сяргейчыка стала праца ў школе. У сярэдзіне 70-х гадоў ён дасягнуў выніку, які не пераўзышоў у Івацэвіцкім раёне ніхто. Яго сёмы клас у поўным складзе (26 вучняў) перамог на раённых, а пасля на абласных спаборніцтвах “Старты надзей” – першынстве сярод школ па агульнафізічнай падрыхтоўцы, якое было надзвычай папулярным у савецкія часы (кажуць, гэтыя спаборніцтвы укараніў сам Пётр Машэраў, які ўважліва сачыў за іх правядзеннем). У выніку цэлы клас з Дабромысля паехаў на рэспубліканскія “Старты надзей”.

– Вельмі строга сачылі за тым, каб усё было чэсна. На спаборніцтвы настаўнік прыязджаў з вучнямі класа, а суддзі забіралі школьны журнал і кожнага ўдзельніка выклікалі да спартыўнага снарада, – успамінае Міхаіл Іосіфавіч. – Калі хтосьці з класа не прыехаў – школа адразу губляла вельмі шмат балаў, бо лічылася, што ты наўмысна не прывёз слабага вучня. Адгаворкі не прымаліся!.. Звычайная вясковая школа, мы далі сапраўдны бой сталічным і гарадскім равеснікам. Занялі трэцяе месца, і гэта – цудоўны вынік, бо мы не маглі на роўных спаборнічаць у адной дысцыпліне – у плаванні. У нашай школе не толькі не было плавальнага басейна, а нават спартыўная зала была памерам усяго 6 на 9 метраў. Многія пасля здзіўляліся: як гэта вясковы клас без належнай базы змог увайсці ў тройку лепшых у Беларусі?!

Гэтыя спаборніцтвы сталі паваротным пунктам у жыцці Міхаіла Сяргейчыка. У Івацэвіцкім райкаме партыі і ў аддзеле адукацыі, які ўзначальваў М.П. Цярэшка, загаварылі, што было б больш правільна талковага спецыяліста перавесці на работу ў райцэнтр. Прапанавалі жыллё. Муж і жонка Сяргейчыкі згадзіліся.
Міхаіл Іосіфавіч у 1975-м годзе узначаліў раённую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Сёння ён з асаблівай цеплынёй узгадвае спартсменаў 1970-1980 гадоў, а таксама часы, калі не было Інтэрнэта і камп’ютараў, а моладзь вельмі ахвотна ішла на спартыўныя аб’екты.

– Не паверыце: на трэніроўкі іншы раз моладзь прыходзіла ў 22 ці нават 23 гадзіны! – узгадвае Міхаіл Іосіфавіч. – А ўвогуле, ахвотна прыязджалі нават з сельскіх школ – з Хадакоў, Козікаў… Не магу не ўзгадаць Алу Астапенка, Алену Паўлоўскую, Таццяну Куіс, Тамару Міраноўскую (стала чэмпіёнкай вобласці на дыстанцыі 800 метраў), Таццяну Шайкову (стала чэмпіёнкай СССР на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі ў сваёй узроставай катэгорыі на “Сельскіх спартыўных гульнях СССР” у Харкаве), Ірыну Жук (выйгравала першынство рэспублікі), Уладзіміра Міцлера (заняў другое месца на ”Сельскіх спартыўных гульнях СССР”).

Савецкія часы добрым словам узгадвае Міхаіл Сяргейчык і таму, што для маладых спартсменаў было шмат стымулаў. Так, найбольш старанныя і таленавітыя нават атрымлівалі зарплаты (60-70 рублёў) ад таварыства “Ураджай”, якое дзейнічала ва ўсіх райцэнтрах БССР. Пэўны час Міхаіл Іосіфавіч працаваў у ДПТВ-162 (сёння прафліцэй), і зноў-такі не без поспеху: два гады запар яго групы ўдзельнічалі і атрымлівалі перамогі на абласных першынствах, выступалі на рэспубліканскіх спаборніцтвах…

У пачатку новага стагоддзя Міхаіл Сяргейчык зноў прыходзіць на працу ў дзіцяча-юнацкую школу.
– Дастаткова многа таленавітых дзяцей вырастае ў глыбінцы, – зазначае Міхаіл Сяргейчык. – Так, у адзін год мае чатыры вучні былі накіраваны ў школы алімпійскага рэзерву: Іна і Яна Кліменкі, Дзіма Ягнеш, Юлія Юрэня. Яны і зараз паказваюць добрыя вынікі, а Юлія Юрэня пасля спаборніцтваў у Канадзе ўвогуле атрымала запрашэнне… у ЗША – вучыцца і выступаць за адзін з мясцовых універсітэтаў. Юлія адмовілася…

Але самае галоўнае – масавы спорт. Вельмі ганаруся тым, што на заняткі ў нашу дзіцяча-спартыўную школу прыязджалі з Аброўскай, Даманаўскай школ, з воінскай часці, што размешчана каля Волькі. Многія з гэтых дзяцей сталі трэнерамі, вучацца ў ВНУ. Хочацца адзначыць такіх выхаванцаў як Аляксей Кот, Ігар Новікаў, Андрэй Курыс, Святлана Шыбайка, Андрэй Грэчны, Павел і Мікалай Міхнюкі, Ігар Сяргейчык і Аляксей Касцюкоў (двое апошніх – мае ўнукі, яны таксама любяць спорт)…

Хоць і ўзнагароды – справа важная, падкрэслівае Міхаіл Іосіфавіч Сяргейчык, але не меней важна падтрымліваць сябе ў добрай спартыўнай форме, шмат рухацца, спаборнічаць. Бо толькі загартаваны і здаровы чалавек можа прынесці найбольшую карысць і блізкім, і краіне.
Падрыхтаваў
Аляксандр ГОРБАЧ.

17 чэрвеня 2011 Комментариев: 2 | Просмотров: 1089 | распечатать
 
(22.11.2011 - 11:13) цитировать
 
 
Добрый день.
Я как раз учился в Добромысльской школе - он был у нас учителем физкультуры. При нем наш класс выиграл 3 место в БССР (в Минске) среди 8-9 класов Белоруссии.
Коллектив учителей Добромысльской школы под руководством Карповича Виктора Александровича в те годы - прекрасные педагоги, чуткие люди. Бывает такое, видимо, один раз - вспоминаю с благодарностью. Школа - основа жизни и Государства, и людей.
 
 
 
(4.02.2017 - 21:07) цитировать
 
 
Не знаю, поче&# 1084;у тут так медл&# 1103;т и ещё не выло&# 1078;или, но уже есть нова&# 1103; сери&# 1103;!
Смот&# 1088;им здес&# 1100;, ребя&# 1090;а - HD17.RU
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта