Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Аб паводзінах адпачываючых у грамадскіх месцах
– Возера Яглевіцкае-1 цяпер пры-ваблівае да сябе мноства людзей у такія спякотныя дні, – звяртаецца ў рэдакцыю жыхар Івацэвічаў У.Харужы. – Вядома ж, адпачываць да вады прыязджаюць і прыходзяць людзі ўсіх узростаў, сем’ямі. Ёсць месца для стаянкі аўтамабіляў. раёнка пісала аб забароне ўжывання піва і моцных напояў на пляжы. Але колькі разоў даводзілася назіраць сапраўдныя п’янкі на беразе ля вады, а як, бывае, “ганяюць” на сваіх матацыклах, аўтамабілях ля самага берага. Чаму міліцыя не наводзіць тут парадак?
Аляксандр Гук, начальнік аддзела унутраных спраў райвыканкама, на зварот У.Харужага патлумачыў, што кругласутачнага дзяжурства на азёрах, якія прызнаны зонамі адпачынку, арганізаваць немагчыма. Тым не менш, работнікі міліцыі – участковыя, работнікі ДАІ, паставыя міліцыянеры – пастаянна з рознай перыядычнасцю наведваюць месцы адпачынку. Некалькі чалавек пакарана за распіццё спіртных напояў, вадзіцеляў – за знахо-джанне за рулём у нецвярозым стане.
– Забарона ўжываць піва ў грамадскіх месцах прымаецца нашым насельніцтвам даволі складана, – расказаў Аляксандр Гук. – Можна зразумець: увесь час можна было прыйсці на бераг возе-ра з півам, і вось – забарона. Але важна зразумець, што назад дарогі не бу-дзе, і мы ўсе мусім прытрымлівацца новых правілаў паводзін у грамадскіх месцах. У многіх выпадках, калі мы бачым, што ў кампаніі не п’яныя людзі, паводзяць сябе станоўча, міліцыянеры могуць абмежавацца заўвагай на ўжыванне піва. Калі людзі адносяцца з разуменнем да гэтага, перапыняюць свой занятак – канфліктаў не ўзнікае. Што тычыцца разбэшчаных паводзінаў “цёплых кампаній” на беразе, хацеў бы заўважыць: вельмі добра, што знаходзяцца людзі, якіх гэта хвалюе. Але чаму б не патэлефанаваць адразу нам, у аддзел? Ваш тэлефонны званок не застанецца без рэагавання, і, значыць, антыграмадскія паводзіны нейкай кампаніі будуць спынены.
– Чаму раптоўна бераг возера стаў грамадскім месцам? Дык тады і лес – месца грамадскае, і рака? Атрымліваецца, выехала сям’я на адпачынак куды на бераг ракі, будзе там піва – атрымаюць штраф. Хіба гэта правільна? – і такое пытанне ставяць чытачы.
У «Инструкции о порядке заполнения регистрационных карточек единой государственной системы регистрации и учета правонарушений», зацверджанай пастановай МУС Беларусі ад 31.03.2007 №82 даецца тлумачэнне, што з’яўляецца грамадскім месцам.
“Грамадскае месца – участкі мясцовасці, будынкі, збудаванні, маршрутныя транспартныя сродкі, змешчаныя ў межах населенага пункта, за выключэннем жылля і абгароджаных участкаў мясцовасці, прылеглых да жылля грамадзян індывідуальнай забудовы, а таксама змешчаныя па-за межамі населенага пункта маршрутныя транспартныя сродкі, будынкі і збудаванні, прызначаныя для вольнага (за плату) наведвання грамадзянамі”.
Участкі мясцовасці, на якіх выкананы пэўныя работы, маюцца элементы збудаванняў, прызначаныя для адпачынку грамадзян, – з’яўляюцца грамадскімі месцамі. Такім чынам, “дзікі” бераг на Шчары – не грамадскае месца, а месцы адпачынку ля Яглевіцкіх азёраў такімі з’яўляюцца.
Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ.

17 жніўня 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 874 | распечатать
 
(2.05.2018 - 07:22) цитировать
 
 
visi dan misi bliherbal adalah menjadi toko penjualan herbal terbesar dan terpercaya di Negara Indonesia. obat kista herbal
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта