Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Чым можа скончыцца “сапраўднае” сяброўства?
У Л., жыхаркі Івацэвічаў, склаліся цудоўныя адносіны з другой, таксама сярэдняга ўзросту жанчынай. І калі гэтая сяброўка прыйшла да Л. з просьбай выдзеліць ёй новае адзенне з гардэроба, тая не змагла адмовіць. Але жанчына, што добра і прыгожа апранулася, чамусьці “забылася”, што па папярэдняй дамове яна павінна заплаціць за адзенне каля 350 000 рублёў. Цягнуўся час, паміж жанчынамі ўскладніліся адносіны, бо адна чакала выплаты доўгу, а другая на гэты конт нават не задумвалася. І тады Л. рашылася на безразважны і адчайны крок: яна паведаміла ў міліцыю, што ў яе з кватэры ўкралі рэчы (адзенне). На 350 000 рублёў.
Хто злодзей? Л. паказала на сяброўку.

Але хутка супрацоўнікі міліцыі разабраліся, што крадзяжу насамрэч не было. Тым болей, заяўніца сама сазналася: яна проста хацела напалохаць бессаромную сяброўку і вярнуць грошы. Але вынік аказаўся сумным для Л.: у адносінах да яе ўзбуджана крымінальная справа па арт. 400 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Падманлівы данос”. І жанчыне, якая невядома яшчэ ці верне 350 000 рублёў, прый-дзецца за падман сесці на лаву падсудных.
Яшчэ выпадак. Двое мужчын сярэдняга ўзросту, жыхары Івацэвічаў, якія добра знаёмыя не адзін дзесятак гадоў, арганізавалі “застолле” ў адным з гаражоў, што размешчаны на ўскраіне райцэнтра. Спрэчка перарасла ў сур’ёзную бойку, у ходзе якой адзін з іх атрымаў вельмі цяжкую траўму галавы і аказаўся ў рэанімацыйным аддзяленні раённай бальніцы. За яго жыццё змагаюцца ўрачы. Яго сябар затрыманы і ўзяты пад варту. Узбуджана крымінальная справа.

На жаль, здарэнні падобнага кшталту не рэдкія ў наш час. Часта здараюцца яны тады, калі зносіны суправаджаюцца спажываннем моцных напояў. Нярэдка здзіўляешся таму, як хутка такія людзі спачатку становяцца сябрамі і як хутка – ворагамі. Так, жыхар вёскі Даманава, які знаходзячыся ў нецвярозым стане ехаў электрычкай з Брэста, вельмі лёгка “наладзіў кантакт” з мужчынам, што ехаў у Баранавічы. Цераз дзесятак хвілін знаёмства гэта былі самыя задушэўныя сябры; іх, здаецца, нават вадой не разліць. Яны вырашылі выйсці ў Даманава, каб “адзначыць” сяброўства, але ўжо цераз пару гадзін паміж імі ўзнікла спрэчка, пасля – “разборкі”, бо адзін стаў падазраваць другога ў крадзяжы і памкнуўся “выправіць становішча”. Такія вось бываюць цёплыя сяброўскія адносіны.
Дадам, што ў такіх вось узаемаадносінах пасля няпроста разабрацца і міліцыі. У наш прагматычны час, канешне, трэба давяраць сваім знаёмым і сябрам, але да пэўнай ступені і мяжы.
Аляксандр ГУК,
начальнік Івацэвіцкага РАУС.

26 лістапада 2010  Просмотров: 859 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта