Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 “Дні цвярозасці” будуць праводзіцца і надалей
Праведзены 20 лютага ў нашым раёне “Дзень цвярозасці” выклікаў неадназначную рэакцыю. Хтосьці сцвярджае, што ў гэты дзень нажыліся “самагоншчыкі”, хтосьці ўзгадаў “гарбачоўскую” антыалкагольную кампа-нію, якая быццам бы была беспаспяховай. Дарэчы, статыстыка сцвярджае, што антыалкагольная кампанія ў часы перабудовы выратавала каля 1,5 млн. жыццяў. А хіба не радасць для жонак і дзяцей бачыць сваіх мужоў і бацькоў цвярозымі ў “Дзень цвярозасці” 20 лютага?

Даведка РАУС.
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта толькі за два месяцы бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла колькасць спажывання насельніцтвам гарэлкі – на 4,7 працэнта, лікёра-гарэлачных вырабаў – на 11,4, каньяку – на 10,3, він пеністых – на 3,7, піва – на 2,3 працэнта. Па спажыванні спіртных напояў жыхары краіны пераўзышлі парогавыя паказчыкі, за якімі пачынаецца дэградацыя і згасанне этнасу нацыі.
Толькі за 2 месяцы ў Івацэвіцкім раёне за з’яўленне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 136 чалавек, у тым ліку 22 жанчыны. У параўнанні з 2000-м годам узровень смяротнасці насельніцтва па гэтай прычыне павялічыўся ў 1,7 раза.

У нашым раёне у выніку злоўжывання алкаголем у 2008-м годзе памерла 47 чалавек, з якіх 26 закончылі жыццё самазабойствам, 4 патанулі, 7 загінулі ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём. Непасрэдна ад “перадазіроўкі” памерла 14 грамадзян. Выклікае заклапочанасць алкагалізацыя жаночай паловы насельніцтва.
П’янства самым непасрэдным чынам уплывае на ўзровень злачыннасці. Гэта адна з прычын здзяйснення больш за 85 працэнтаў зарэгістраваных забойстваў, 77,3 – цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 82,8 – згвалтаванняў, 60 – рабаванняў, 71,6 працэнта – разбояў і шэрагу іншых цяжкіх злачынстваў.

Менавіта злоўжыванне алкаголем з’яўляецца першапрычынай павелічэння маштабаў правапарушэнняў у сямейнай сферы.
У нашым раёне вядзецца актыўная барацьба з “самагоншчыкамі” і “кропкамі”, дзе наладжаны незаконны гандаль. Толькі ў 2008-м годзе выяўлена 252 факта незаконнага захоўвання, продажу і перавозкі самагону і іншай спіртазмяшчальнай вадкасці, канфіскаваны 251,5 літра самагону, 6991 – самагоннай брагі, 734 – фальсіфікаваных спіртных напояў, знішчаны 41 самагонны апарат і адзін мінізавод.

Але гэтых мер – недастаткова. Бо асноўная частка крымінальных злачынстваў, што адбыліся і ў нашым раёне, маюць нецвярозую “афарбоўку”.
Хацелася б звярнуцца да тых людзей, якія сцвярджаюць, што “Дзень цвярозасці” і іншыя мерапрыемствы не прынясуць эфекту, бо нажывуцца толькі самагоншчыкі. А што менавіта вы зрабілі, каб такія грамадзяне не нажываліся на горы іншых?

Для тых, хто жадае дапамагчы супрацоўнікам міліцыі і сем’ям, што церпяць ад самагоннага “прэсінгу” і трапіў у алкагольнае “рабства”, нагадаем: у РАУС працуе тэлефон “гарачай лініі” – 2-46-44. Вы можаце ананімна паведаміць аб фактах незаконнага захоўвання, рэалізацыі спіртазмяшчальнай вад-касці.
А “Дні цвярозасці” будуць праводзіцца і надалей. Лічым, што гэта правільны падыход да вырашэння праблем усяго беларускага грамадства. У 2009-м годзе такія дні будуць праведзены ў маі, жніўні, лістападзе.
Аляксандр ГУК, начальнік Івацэвіцкага РАУС.

7 красавіка 2009  Просмотров: 1067 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта