Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Два бакі аднаго сямейнага “шчасця”
Нядаўна на прыём да мяне наведаліся муж і жонка – салідная сямейная пара, якая ў шлюбе не адзін дзесятак гадоў.
Прывяла іх у РАУС крыўда: час ад часу супрацоўнікам міліцыі прыходзіцца выязджаць на сямейныя скандалы, што на сумленні іх роднага і любага сына. Але муж і жонка не згодны з тым, што вінаваты адно сын; у іх шмат прэтэнзій да нявесткі, якая, маўляў, вельмі няўдзячная, бо яны яе ў свой час, так бы мовіць, апранулі і абулі, дапамаглі атрымаць адукацыю і знайсці работу, купілі і абсталявалі кватэру… А зараз вось яна выклікае міліцыю на іх роднага сыночка, які мае годную прафесію, працуе, прыносіць грошы ў сям’ю. У той жа час, маўляў, сама нявестка не адрозніваецца цудоўнымі паводзінамі, шукае прычыны для таго, каб пазбавіцца мужа…

Канешне, мэтай работы міліцыі не з’яўляецца неабходнасць кагосьці беспадстаўна ці нематывавана пакараць, прыцягнуць да адказнасці. Таму я, як начальнік райаддзела, адразу зацікавіўся ўзаемаадносінамі ў гэтай маладой сям’і, дзе выхоўваецца 6-гадовая дзяўчынка. Я запрасіў гэтую маладую жанчыну наведаць райаддзел міліцыі, дзе ў нас адбылася гутарка.
Што ўдалося высветліць з першых вуснаў? Яны пажаніліся, бо кахалі адзін аднаго, але, на жаль, паступова ў мужа стала знікаць цікавасць да сям’і, да дачушкі, што нарадзілася. Ён стаў дазваляць сабе прыходзіць дамоў на добрым падпітку, і, увогуле, у апошні час стаў больш “паважаць” шклянку з гарэлкай, чым уласную жонку. Як вынік, дома ўзнікаюць спрэчкі, сваркі і скандалы, нават здараюцца бойкі, у ходзе адной з іх муж нанёс сваёй жонцы такі ўдар у сківіцу, што яна страціла зуб.

Вось такім “добранькім” аказаўся гэты малады чалавек.
Канешне, захаваць рамантычныя адносіны на працягу многіх гадоў у сям’і не такі і проста: пачуцці прытупляюцца, могуць з’явіцца шкодныя звычкі, сярод якіх адна з горшых – цяга да вясёлых кампаній і застолляў. Але ж у мужчыны павінна застацца павага да чалавека, якому калісьці прызнаўся ў каханні, прапанаваў стаць жонкай. Ды вось толькі, на жаль, такое назіраецца далёка не заўсёды.

Нагадаю, згодна з Законам аб органах унутраных спраў, галоўнай задачай міліцыі з’яўляецца абарона жыцця, здароўя, чэсці, годнасці, праў, свабоды і законных інтарэсаў любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне бяспекі – асабістай і маёмаснай. Мы, зразумела, востра і аператыўна рэагуем на кожны сямейны скандал, бо такія адносіны паміж мужам і жонкай могуць прывесці да трагедыі. Падобна той, якая мела месца ў Косаве вясной 2010 года, калі муж - бацька двух дзяцей (малодшаму дзіцятку – 9 месяцаў), знаходзячыся ў цвярозым стане, разам з жонкай выехаў у лес (як быццам адпачыць), дзе забіў жонку, а цела кінуў у рачулку. А пасля заявіў у РАУС, што жонка прапала…Таму нельга даводзіць адносіны да такой ступені, калі муж і жонка пачынаюць ненавідзець адзін другога. У рэшце рэшт, у такім разе лепш развітацца, пайсці на развод.

Заканчваючы нашу гутарку, хачу звярнуць увагу на наступны аспект: мудра паступаюць бацькі, якія не толькі думаюць пра тое, як выгарадзіць роднае дзіця і знайсці другіх “вінаватых”, а наадварот: усе сілы накіроўваюць, каб родны чалавек “не пакаціўся” ўніз.
Аляксандр ГУК,
начальнік Івацэвіцкага РАУС.

28 снежня 2010  Просмотров: 933 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта