Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Кожны аўтааматар павінен ведаць…
З 4-га студзеня 2011 года ўнесены некаторыя змены ў Правілы дарожнага руху. Рэвалюцыйных перамен не назіраецца, але разам з тым заслугоўваюць увагі некалькі пунктаў, якія кожны аўтааматар павінен ведаць.
Калі пацярпела толькі маёмасць
Цяпер удзельнікі дарожна-транспартнага здарэння ў некаторых выпадках могуць не выклікаць супрацоўнікаў ДАІ (раней гэта было абавязкова). Якія гэта выпадкі? Калі ў ДТЗ задзейнічаны толькі два транспартныя сродкі, урон нанесены толькі маёмасці, а з людзей ніхто не пацярпеў, пры гэтым кожны з вадзіцеляў мае правы адпаведнай катэгорыі і пасведчанні абавязковай страхавой рэгістрацыі, кожны з вадзіцеляў цвярозы, а характар і памер пашкоджанняў аўто не выклікаў рознагалосся і ўрон ацэньваецца ў суму да 200 еўра, – у такім выпадку бакі запаўняюць паведамленне аб здзяйсненні ДТЗ і раз’язджаюцца без паведамлення ў ДАІ.
Стрэс не знімеш!
Нарэшце ўрэгулявана пытанне, якое тычылася злоўжывання алкагольнымі напіткамі з моманту спынення транспартнага сродку супрацоўнікам ДАІ да моманту праходжання медагляду. Гэтай прававой нестыкоўкай часта карысталіся хітруны: пасля спынення аўто некаторыя з іх даставалі з бардачка бутэльку (маўляў, “зняць стрэс”) і выпівалі на вачах інспектара. Як цяпер даказаць, што менавіта ў той момант, калі вадзіцель рухаўся, ён і быў нецвярозы?
Цяпер закон адназначна трактуе: калі падобнае назіраецца, то парушальнік плаціць ад 15 да 35 базавых велічынь і пазбаўляецца правоў ад года да двух. Гэтае правіла дзейнічае і з моманту здзяйснення ДТЗ да моманту праходжання медагляду.
Каб паркоўка не зацягнулася
Вадзіцелі цяжкагрузных аўто павінны ведаць: у выпадку няправільнай паркоўкі іх аўто могуць спыніць надоўга: прадугледжана блакіроўка калёс. Карацей: спецыяльным прыборам супрацоўніку ДАІ дазваляецца заблакіраваць пярэдняе левае кола машыны. З’ехаць з месца парушэння не атрымаецца, пакуль вадзіцель-парушальнік не выкліча супрацоўніка ДАІ і не заплаціць штраф. Толькі тады “з ног здымуць путы”.
Новая рэдакцыя Правіл дазваляе вадзіцелю аўто, якое абслугоўвае, да прыкладу, гандлёвую кропку, спыняцца на тратуары для разгрузкі-загрузкі тавару (раней гэта было забаронена). Адначасова забаронены абгон на адлегласці ў 50 метраў да пешаходнага пераходу і пасля яго. На скутэры забаронена перавозіць пасажыраў ва ўзросце да 12 гадоў. Таксама ўдакладняецца: прыцягнуць да адказнасці можна таго удзельніка ДТЗ, хто наўмысна дзейнічаў, каб скрыць гэты факт. Па дарогах агульнага карыстання дазваляецца рухацца квадрацыклам – гэтая тэхніка прыроўненая да аўтамабіля.
Акрамя таго, узраслі штрафы за няправільную паркоўку, за невыкарыстанне рамня бяспекі і за размову вадзіцеля па мабільным тэлефоне падчас руху транспартнага сродку.
Сцяпан ГРЫШЧЭНЯ, дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС, Аляксандр ГОРБАЧ “ІВ”.

14 студзены 2011  Просмотров: 842 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта