Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Люты 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Кожны трэці чацвер месяца – “Раніца цвярозасці”
Кіраўніцтва МУС выступіла з ініцыятывай – працягнуць работу па зніжэнні ўзроўню спажывання нашымі грамадзянамі спіртных напояў. Бо менавіта гарэлка вельмі часта становіцца каталізатарам праблем у пэўнай часткі нашага грамадства.
Таму, пачынаючы з чэрвеня, на Брэстчыне будуць праводзіцца “Раніцы цвярозасці” – у такі час сутак (да 11 гадзін раніцы) будзе забаронены продаж алкагольных напояў і піва. У нашым раёне гэта акцыя будзе праходзіць раз у месяц – у кожны трэці чацвер месяца.
Кіраўніцтва МУС Беларусі таксама выступіла з ініцыятывай абмежаваць продаж алкагольнай прадукцыі ў дні, калі па рэспубліцы праводзіліся выпускныя вечары.
Хтосьці спытае: чаму менавіта міліцыю хвалюе праблема алкагалізацыі насельніцтва? Гэта ж праблема таксама і медыцынская, і сацыяльная. Справа ў тым, што статыстыка працягвае нас засмучаць: менавіта ў нецвярозым стане часцей за ўсё здзяйсняюцца самыя цяжкія злачынствы. А ў бягучым годзе некаторыя лічбы, увогуле, прымушаюць хвалявацца. Уявіце сабе: за пяць месяцаў у нашым раёне зафіксавана 8 выпадкаў смерці людзей па прычыне алкагольнага атручэння (так званая перадазіроўка). Прычым усе восем памерлых – людзі працаздольнага ўзросту. Такога высокага ўзроўню смяротнасці ад алкаголю ў нас яшчэ не было.

Вось яшчэ адзін сумны выпадак. Толькі пачалося лета, як на івацэвіцкім возеры патануў чалавек – малады мужчына 24-х гадоў. Ён прыехаў у камандзіроўку ў Івацэвічы з суседняга Іванаўскага раёна, працаваў на адным з прадпрыемстваў нашага райцэнтра, а ў той вечар накіраваўся на возера з сябрам. Мужчыны спажывалі моцныя напоі, загінуўшы, як пасля засведчыла экспертыза, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Кожны год мы сутыкаемся з тым, што большая частка тапельцаў – менавіта людзі, што пайшлі купацца пасля ўжывання моцных напояў. Давайце думаць разам: як пазбегнуць такога?
Міліцыя не можа застацца ў баку ад гэтых заганных з’яў у грамадстве. Так, у лячэбна-прафілактычныя прафілакторыі з пачатку года накіравана 20 чалавек – тыя нашы грамадзяне, хто моцна “прыліп” да шклянкі і не можа знайсці сябе ў сучасным жыцці. Наш райаддзел міліцыі мае адзін з самых высокіх паказчыкаў па выяўленні асоб, хто наладзіў незаконны продаж самагону, спірту, расійскай і ўкраінскай (неакцызнай) гарэлкі. З пачатку года зафіксавана каля 50 падобных фактаў.

Абнадзейвае, што ў вырашэнні дадзенай праблемы значную дапамогу нам аказваюць мясцовыя жыхары. Вось прыклад. З Целяханаў мы атрымалі сігнал аб тым, што ў 12 канкрэтных домаўладаннях гаспадары “захапіліся” самагонаварэннем і продажам самагону. Мы наведалі ўсе гэтыя 12 дамоў – і ў 10 выпадках факты пацвердзіліся.
Добра, калі людзі разумеюць: п’янства – праблема агульная, сацыяльная. Для таго і праводзяцца акцыі накшталт “Раніцы цвярозасці”. І падтрымка насельніцтва ў вырашэнні гэтай праблемы вельмі патрэбная і важная для нас, супрацоўнікаў міліцыі.
Аляксандр ГУК, начальнік Івацэвіцкага РАУС.

17 чэрвеня 2011 Комментариев: 2 | Просмотров: 979 | распечатать
 
(29.01.2019 - 11:41) цитировать
 
 
If you were given field performance tests (walk a line, touch your nose etc.), yes those can be affected by your earlier idiocy. But those still could show that you were impaired while driving, just not automatically drinking. So no effect on you walking. [INVALID URL BB CODE]
 
 
 
(29.01.2019 - 11:43) цитировать
 
 
google

[url="http://www.google.com/"]google[/ur l]
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта