Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Купіў аўто... праз Інтэрнэт
Жыхар нашага раёна, які цудоўна ведае, што з 1-га ліпеня ўзрастае цана аўтамабіляў-іншамарак, цераз Інтэрнэт на адным з аўтамабільных сайтаў знайшоў шыкоўнае аўто па “сімпатычнай” цане. Выйшаў на прадаўца аўтамабіля, які паабяцаў машыну прыгнаць непасрэдна ў Івацэвічы, але неабходна цераз Інтэрнэт прадэманстраваць сур’ёзнасць уласных намераў і накіраваць на пэўны рахунак некалькі тысяч долараў. Наш зямляк перш патэлефанаваў прадаўцу, правёў з ім гутарку, пасля накіраваўся ў Пінск, дзе па сістэме “Money Gram” перавёў на адрас невядомага па сутнасці чалавека вялікую суму грошай. Пасля гэтага нечакана кантакты пачалі губляцца.
Пацярпелы кінуўся ў міліцыю.
Вельмі цяжка дапамагчы ў такой сітуацыі чалавеку, бо, як высветлілася, адрас пражывання прадаўца нестабільны: згадваецца і Румынія, і нават Вялікабрытанія. Канешне, падманутаму чалавеку не пазайздросціш, але, з другога боку, колькі ўжо разоў гаварылася: лепш сто раз пераправерыць, а пасля аддаваць грошы. Чаму пацярпелы напярэдадні адпраўкі грошай не зайшоў у райаддзел міліцыі, каб атрымаць кансультацыю?

Падобныя выпадкі зафіксаваны і ў іншых раёнах Брэсцкай вобласці. Так, жыхар Ляхавічаў, адправіўшы за мяжу па сістэме “Money Gram” каля 5 000 долараў, нават паехаў на мытню ў Брэст – чакаць прадаўца аўтамабіля, які яму павінен быў яго прыгнаць з Германіі… Чакаць давялося доўга. Пасля пабег у міліцыю.
У чарговы раз заклікаем: не паддавайцеся на прапановы рознага кшталту “дзялкоў”, бо нярэдка за ўсім гэтым стаіць банальны падман.
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС

31 мая 2011  Просмотров: 885 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта