Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Лось на аўтадарозе
Трагедыяй скончылася дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося ў ноч з 15 на 16 мая на аўтадарозе Брэст-Мінск-граніца Расійскай Федэрацыі паблізу вёскі Чамялы. Аўтамабіль ВАЗ-2108, які рухаўся ў бок Брэста, сутыкнуўся з ласём. Ад атрыманага ўдару жывёла загінула на месцы, а аўтамабіль выкінула на сустрэчную паласу, па якой рухаўся КаМАЗ: ізноў удар – і легкавік ВАЗ-2108 перакуліўся і вылецеў у кювет.

У выніку ДТЗ загінуў вадзіцель, 43-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга, а трох пасажыраў, таксама грамадзян Расіі, якія былі заціснуты ў моцна пашкоджаным аўто, вызвалялі выратавальнікі. Усе трое атрымалі вельмі цяжкія траўмы і шпіталізаваны ў Івацэвіцкую райбальніцу.
На жаль, гэта не адзіная трагедыя ў бягучым месяцы. 1-га мая ДТЗ адбылося паблізу вёскі Краглевічы: на гужавую павозку наляцеў аўтобус “Мерседэс-Віта”. У выніку вадзіцель гужавой павозкі ад атрыманых траўм загінуў, а жанчына, што сядзела побач, атрымала цялесныя пашкоджанні.
Варта звярнуць увагу на наступнае: пераважная большасць з ліку загінуўшых за 2011 год – а гэта чатыры чалавекі з пяцерых – загінулі ў у дарожна-транспартных здарэннях, якія адбыліся ў цёмны час сутак. Сярод іх – веласіпедыст, пешаход, возчык, вадзіцель. Адсюль вывад: менавіта ў гэты час сутак ступень небяспекі для любога ўдзельніка дарожнага руху ўзрастае ў некалькі разоў.
Уладзімір МІХАЛЕНКА,
старшы дзяржаўтаінспектар
ДПС АДАІ Івацэвіцкага РАУС.

20 мая 2011  Просмотров: 754 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта