Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Мары збываюцца не заўсёды…
Нядаўна на прыём у наш райаддзел прыйшла маладая жанчына. З горыччу і са слязьмі ў вачах жанчына расказвала пра непрыемнасць, якая напаткала іх сям’ю. Старэйшы сын рыхтаваўся да паступлення ў ваеннае вучылішча. Цудоўная мара абарвалася, калі з навучальнай установы прыйшоў запыт – і высветлілася: хлопец пэўны час назад прыцягваўся да адказнасці за дробнае хуліганства (удзельнічаў у бойцы). Факт зафіксаваны ў базе даных РАУС. Як вынік, шлях ва ўстановы, кшталту ваеннага вучылішча, цяпер для яго закрыты. І змяніць нічога нельга. У маладога чалавека, які цудоўна фізічна развіты, добра закончыў сярэднюю школу, мара – стаць ваенным – не збудзецца ніколі.
На сённяшні дзень не бывае проціпраўных учынкаў, “разруліць” якія не змагла б міліцыя. Заклікаю і маладых, і сталых людзей: калі вы сутыкнуліся з фактам крымінальнага характару, хуліганствам і т. п., то перш за ўсё звяртайцеся ў райаддзел міліцыі. Не варта сваімі сіламі наводзіць парадак, “справядлівасць”, бо яшчэ невядома да чаго гэта можа прывесці.
Вось прыклад.

Жыхар Івацэвічаў К. пазычыў грошы ў свайго знаёмага Б. Але аддаваць доўг не збіраўся. Тады Б. вырашыў уласнымі сіламі разабрацца з даўжніком і, калі ўбачыў яго на Прывакзальнай плошчы райцэнтра, то падышоў і пачаў патрабаваць вярнуць грошы. Даўжнік закрыўся ў машыне, а Б. нагой нанёс удар па дзверцы машыны. Тут К. завёў машыну і хуценька з’ехаў з плошчы, але спыніўся на Савецкай, дзе завёў гутарку са знаёмымі людзьмі. Б. якраз накіраваўся ў гэты бок – і зноў нанёс удар нагой па машыне даўжніка. Той звярнуўся ў міліцыю.
Вынік гэтых “разборак” сумны для Б. Ён павінен выплаціць К. 300 000 рублёў – за пашкоджанні, якія мае легкавік. Чалавек, як бачыце, не толькі не вярнуў свае грошы, а вымушаны яшчэ “дадаць” даўжніку немалую суму.

Нядаўна затрыманы падлеткі, якія позна ноччу рухаліся па вул.Камуністычнай і не знайшлі сваім сілам лепшага прымянення, як на тое, каб пашкодзіць дэкаратыўны плот. Хлопцы, пэўна, думалі, што цёмнай ноччу ніхто іх не затрымае. Падлеткі памыліліся – і праз дзесятак хвілін пасля свайго ўчынку давалі паказанні. Яны (або іх бацькі) будуць вымушаны аднаўляць пашкоджанае, заплацяць штраф (да 30 базавых велічынь). Будуць пастаўлены на ўлік. І не выключана, што хтосьці з іх праз год-другі моцна пашкадуе, калі даведаецца, што гэта “забава” занесена ў базу дадзеных – і пра паступленні ў некаторыя навучальныя ўстановы, пра ўладкаванне на працу ў асобныя арганізацыі прый-дзецца забыць.
Шаноўныя бацькі! Часцей тлумачце сваім дзецям: да чаго можа прывесці такая вось легкадумнасць!
Аляксандр ГУК,
начальнік Івацэвіцкага РАУС.

3 красавіка 2009  Просмотров: 1098 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта