Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Навошта так моцна нервавацца?
Івацэвіцкім РАУС праводзіцца праверка па факце нанясення цялесных пашкоджанняў жыхару вёскі Краглевічы, якога збілі двое жыхароў адной з вёсак нашага раёна, што размешчана непадалёку.
Дадзены факт, на першы погляд, можа падацца і звычайным, бо міліцыі з падобнымі сітуацыямі прыходзіцца сутыкацца не так і рэдка. Але не можа не здзіўляць і абураць тое, што прывяло да гэтай сутычкі. Гэтыя двое мужчын рухаліся на легкавіку па аўтадарозе. У спадарожным накірунку, перад імі, рухаўся матацыкл, за рулём якога знаходзіўся вышэйзгаданы жыхар Краглевічаў. Нечакана ў матацыкле здарылася непаладка: рэзка зышло паветра з камеры; транспартны сродак па добра зразумелым законам фізікі адразу ж рэзка завіляў, пакуль матацыкліст не спыніўся.
Але маладыя людзі, якія, паўтаруся, ехалі следам, сітуацыю расцанілі зусім інакш. Яны вырашылі, што такія “крэндзелі” можа “выпісваць” толькі моцна п’яны ўдзельнік дарожнага руху. Значыць, яго трэба правучыць, каб не сядаў за руль нецвярозым.

Яны спыніліся непадалёку і накінуліся на матацыкліста з кулакамі. Надаваўшы чалавеку кухталёў, мужчыны селі ў машыну і паехалі далей.
Але матацыкліст быў абсалютна цвярозы! Ён запомніў нумар аўто і звярнуўся ў райаддзел міліцыі. Міліцыя знайшла гэтых маладых людзей, і цяпер яны перажываюць вялікія непрыемнасці, хаця думалі, што самаўпраўства зыдзе з рук.

Пра што гаворыць гэты выпадак? Пра тое, што культура многіх аўтааматараў (і не толькі іх) моцна кульгае. Бо нават калі матацыкліст насамрэч быў бы нецвярозы, то гэта зусім не значыць, што на яго трэба накідвацца з кулакамі. Задача аўтааматара – максімальна асцярожна весці транспартны сродак, а ў сітуацыі, якая блізкая да аварыйнай або патрабуе ўмяшання праваахоўных органаў, трэба патэлефанаваць у міліцыю, а не самастойна “наводзіць парадкі”. Ніякіх законных высноў для гэтага не было!

І гэты выпадак не адзінкавы! Часта дастаецца нецвярозым пешаходам і веласіпедыстам, якія “занадта нярвуюць” аўтааматараў – найперш маладых. Бывае, што чалавек атрымлівае і моцныя цялесныя пашкоджанні, а пасля прыходзіцца адказваць перад законам тым, хто распусціў рукі.
Гэтым занадта “эмацыянальным” вадзіцелям параіў бы больш увагі надаваць уласнаму транспартнаму сродку і культуры ваджэння. Бягучай зімой назіраецца рэзкі ўсплёск дробных ДТЗ, калі сутыкаюцца аўтамабілі, а самі вадзіцелі, дзякуй Богу, не церпяць. У большасці выпадкаў гэтыя “траўмы” аўто на сумленні гаспадара транспартнага сродку, які не ўлічыў стан дарогі, не спалохаўся галалёдных з’яў, снегападаў. Адзін з апошніх выпадкаў: легкавік, які рухаўся па “алімпійцы”, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Калі інспектары ДАІ пад’ехалі да месца аварыі, то вадзіцель (жанчына сярэдніх гадоў) моцна абуралася работай дарожнікаў. У той жа час усе чатыры колы аўто былі літаральна “лысымі”, што, безумоўна, рэзка павялічыла “шанцы” на ДТЗ. Як бачыце, прасцей абвініць кагосьці, а не бачыць бервяно ва ўласным воку…
Аляксандр ГУК,
начальнік Івацэвіцкага РАУС.

18 студзены 2011  Просмотров: 705 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта