Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Не трэба “радаваць” аўтамабільнага злодзея!
Днямі супрацоўнікамі Івацэ-віцкага РАУС устаноўлены і затрыманы двое жыхароў Івацэвічаў і адзін жыхар нашага раёна, якія ў начны час займаліся крадзяжамі з аўтамабіляў, што стаяць у дварах шматпавярховых дамоў.
Разбіўшы шкло аўто, зламыснікі выцягвалі з салона магнітолы, з-пад капота – акумулятары. “На справу” гэтыя маладыя мужчыны выязджалі і ў суседні Бярозаўскі раён. Усе трое ўзяты пад варту, пакаранне за такое правапарушэнне прадугледжвае і пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.
Падобных злачынстваў з кожным годам становіцца ўсё больш. Не дзіўна: толькі ў нашым раёне колькасць аўто за апошнія дзесяць гадоў падвоілася. Пры гэтым, далёка не кожны гаспадар адэкватна ацэньвае магчымасці злодзея. Вось апошні прыклад: жыхар Івацэвічаў нават не закрываў свой “Форд” на замок, бо лічыў, што яго старэнькая іншамарка нікому не патрэбна. Але ў адзін дзень ён раптам убачыў, што машына знікла з двара. Што ж тут дзіўнага калі гэты, паўтаруся, адкрыты аўтамабіль, як высветлілася, можна завесці… з дапамогай звычайнай адвёрткі?!
Пэўны час назад нас моцна патурбаваў “закаханы ўгоншчык”, які два разы падрад уганяў аўтамабілі “Жыгулі” ў Івацэвічах. Кожны раз гэта адбывалася пасля сваркі маладога чалавека з дзяўчынай, якая вучыцца ў Ляхавічах. Гэты надзвычай “гарачы” кавалер узламваў дзверы машын, заводзіў іх і імчаўся ў Ляхавічы “наладжваць каханне”. У адносінах да яго таксама ўзбуджана крымінальная справа.

Любоў да свайго транспартнага сродку абавязкова падразумявае і клопат аб яго захаванасці. Вось яшчэ адзін прыклад: у жыхаркі Івацэвічаў укралі веласіпед. Мы патрацілі нямала сіл на тое, каб выкрыць злодзеяў і знайсці гэты транспартны сродак. Але літаральна цераз некалькі дзён гэты веласіпед быў зноў украдзены, усхваляваная жанчына ў чарговы раз звярнулася ў міліцыю. Гэтая пацярпелая пасля першага здарэння не зрабіла ніякіх высноў: так і не набыла замок, каб абараніць веласіпед ад злодзеяў.

Вось адзін агульны вывад: лёс аўтамабіля “хвалюе” не толькі гаспадара, але і зламысніка. І калі ваша машына “начуе” каля пад’езда шматпавярхоўкі, а прыдамавая тэрыторыя кепска асвятляецца, то вы гэтым вельмі “радуеце” злодзея.
Рабіце вывады і стаўце аўтамабіль на ноч у гараж.
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.

21 верасня 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 799 | распечатать
 
(2.05.2018 - 11:08) цитировать
 
 
Di dalam Obat herbal alami kanker limfoma hodgkin herbal sejagat juga mengandung madu, berguna untuk menutupkan serta sebagai menghilangkan luka oleh penyakit kelenjar getah bening obat herbal kanker limfoma hodgkin
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта