Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Не заблытайцеся ў сусветнай павуціне!
22-гадовы жыхар Івацэвічаў Ж. адносіцца да катэгорыі тых маладых асоб, хто свой адпачынак і зносіны з другімі людзьмі не ўяўляе без Інтэрнэта. І вось аднойчы ён зацікавіўся магчымасцю атрымання сумна вядомай “грын-карты” (зялёная карта) – спецыяльнага дазволу, дзякуючы якому можна без праблем выехаць на пастаяннае месца жыхарства ў ЗША. Запоўніў анкету, адправіў. Праз некалькі дзён на адрас Ж. прыйшло паведамленне, маўляў, заяўнік выйграў права на пражыванне ў ЗША, але, каб аформіць візу і іншыя дакументы, трэба пераслаць 685 долараў на спецыяльны рахунак. Маўляў, пасля гэтага “працэс афармлення пойдзе больш актыўна”.
Узрадаваны Ж. пабег пахваліцца сваімі “здабыткамі” да бацькі.

Але бацька без асаблівага энтузіязму аднёсся да навіны, што прынёс сын. Параіў ні ў якім разе не перасылаць грошы на ўказаны адрас, а сам за кансультацыяй звярнуўся ў наш райаддзел міліцыі. Мы правялі з ім гутарку і таксама параілі грошы захоўваць пры сабе і не звязвацца з невядомымі адрасатамі з ліку тых, хто абяцае выгаду, перавагі і даходы, бо сёння Інтэрнэт становіцца полем дзейнасці і для рознага кшталту прай-дзісветаў.

Вось апошнія выпадкі, якія зафіксаваны ў тым ліку і ў нашай Брэсцкай вобласці. Сёння ўвайшло ва ўжытак набыванне тавару цераз Інтэрнэт – нават аўтамабілі так людзі заказваюць і купляюць. Але трэба быць максімальна асцярожным: вы дамовіліся набыць аўто, але з вас віртуальны прадавец патрабуе “перакінуць” па Інтэрнэту грошы – перадплату. Дык вось: зафіксавана на Брэстчыне некалькі выпадкаў, калі гэтая перадплата знікала ў невядомым накірунку, а патрабаваць яе пасля няма з каго. Асабліва, калі грошы перададзены за мяжу. Каб не папасці на такую вудачку, важна адэкватна рэагаваць на розныя “абяцанкі”.
У мінулым годзе ў нашым раёне зафіксавана некалькі выпадкаў, калі з Інтэрнет-рахункаў знікалі грошы. Прычыны тут прыкладна тыя ж, як і ў выпадках з пластыкавымі карткамі: людзі не разумеюць, што пароль трэба захоўваць у тайне. Узбуджаны крымінальныя справы. Так што не такія ўжо бяскрыўдныя гэтыя “паходы” ў сусветную павуціну.

Застаецца дадаць, што не спыняюцца падманы людзей рознымі “перасоўнымі” гандлярамі, што працягваюць свае падарожжы па вёсках раёна. Так, у райаддзел міліцыі звярнулася немаладая жыхарка вёскі Святая Воля, якую “ашчаслівілі” “карабейнікі”, якія гандлявалі пледамі і іншымі рэчамі. Пасля пакупкі жанчына радавалася нядоўга, яе стала хваляваць думка – ці не занадта многа яна аддала грошай за тавар? Аказалася – дык і занадта. Каб не аказацца ў падобнай сітуацыі – не звязвайцеся з рознымі сумніўнымі гандлярамі: сёння на рынках і ў магазінах можна купіць што заўгодна.
Аляксандр ГУК, начальнік Івацэвіцкага РАУС.

29 сакавіка 2011  Просмотров: 617 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта