Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Падмануць суд і следства не ўдалося
Такое здараецца нярэдка: зламыснік, які здзейсніў злачынства, раптам пачынае мяняць свае паказанні, часам сцвярджае ледзь не адваротнае таму, што гаварыў і нават падпісаў на стадыі папярэдняга расследавання. Нічога дзіўнага: злачынца жадае “выкруціцца”. Часам некаторыя з іх пачынаюць бессаромна ілгаць, выдумваць небыліцы. Штосьці падобнае адбылося ў выпадку з двума мужчынамі, якія ў кастрычніку 2008 года здзейснілі крымінальнае злачынства.

Двое жыхароў вёскі Грыўда – Сяргей Хамук і Алег Тарасевіч (прозвішчы зменены) – восенню 2008 года вырашылі пажывіцца ў доме 80-гадовай пенсіянеркі, таксама жыхаркі Грыўды. Ім удалося глыбокай ноччу праз акно пранікнуць у дом да гэтай жанчыны, дзе яны з прымяненнем насілля не небяспечнага для жыцця штурханулі пенсіянерку на ложак, дзе яе і ўтрымлівалі, а самі за гэты час укралі іконы, ежу, іншыя прадметы на агульную суму 97 050 рублёў. На наступны дзень міліцыя затрымала рабаўнікоў. Была ўзбуджана крымінальная справа.

У ходзе папярэдняга расследавання мужчыны сазналіся ў злачынстве, але ў ходзе судовага пасяджэння адзін з іх – Алег Тарасевіч – пачаў сцвярджаць, што ён… не пранікаў у дом да пенсіянеркі. Гэты ўчынак, маўляў, на сумленні Хамука. Дый сам Хамук у судзе паведаміў, што абылгаў Тарасевіча ў ходзе папярэдняга расследавання, на самай справе ён адзін пранік у дом. Далей – болей: некаторыя сведкі (з ліку родных і блізкіх людзей абвінавачваемага) сцвярджалі, што ў тую ноч Тарасевіч быў дома, нікуды не хадзіў. Але чаму ж тады ён сам спачатку сазнаўся ў здзяйсненні злачынства?

Тут у сваіх “фантазіях” Тарасевіч увогуле зайшоў далёка. Ён паведаміў суду, што на папярэднім расследаванні міліцыянеры… яго звязвалі, здзекаваліся над ім (рабілі так званую “ластаўку”, г. зн., выкручвалі суставы), пагражалі. Таму ён, зняважаны і няшчасны, падпісаў паперы. Але зараз, ускладаючы ўсе надзеі на суд, спяшаецца паведаміць, што не мае ніякага дачынення да факту рабавання.

Дык значыць нявінны ён, гэты Алег Тарасевіч!
Але ж ёсць і паказанні самой пацярпелай – 80-гадовай жанчыны. Згодна з гэтымі паказаннямі, яна той ноччу пачула, як было разбіта шкло. Добра памятае, як Хамук прысеў на ложак, пачаў патрабаваць аддаць яму грошы, а Тарасевіч, што таксама знаходзіўся ў хаце, параіў шукаць іх пад пасцельнай бялізнай. Гэтыя рабаўнікі не вельмі і баяліся гаспадыні; настойку, якую знайшлі, распілі непасрэдна ў хаце пацярпелай, закусваючы тым, што знаходзілася ў халадзільніку.

Гэтая “супярэчлівасць” у паказаннях як абвінавачваемых, так і некаторых сведак не збіла з толку суд (працэс вёў суддзя Аляксандр Кірыловіч). Бо меліся іншыя паказанні сведкаў, пратаколы праверкі паказанняў на месцы, другія матэрыялы справы, якія сведчылі: рабаванне на сумленні двух чалавек – і Хамука, і Тарасевіча. Таму кожны з іх прызнаны судом вінаватым у здзяйсненні злачынства. Падман не прайшоў. Яны атрымалі па заслугах – Хамук пазбаўлены волі на чатыры гады (гэта не адзінае яго злачынства, якое ён здзейсніў мінулай восенню), Тарасевічу назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады.

…Варта ведаць кожнаму: на месца злачынства міліцыя выязджае як мага хутчэй з мэтай карпатліва вывучыць абставіны справы, сабраць доказы… Таму памыляюцца тыя прайдзісветы, якія лічаць, што іх “свежым фантазіям” паверыць суд. Бо цяжка хлуснёй процістаяць фактам і доказам, якія сабраны следствам.
Паважайце закон!
Вадзім ЛІШКО, намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС.

21 красавіка 2009  Просмотров: 1555 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта