Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Пайшоў па грыбы…
82-гадовы жыхар Івацэвічаў, які накіраваўся на веласіпедзе па грыбы ў лясны масіў за вёску Боркі, заблудзіўся.
Няцяжка здагадацца, што перажыў гэты пажылы мужчына, які аж тры дні блукаў па лясным масіве – і не мог знайсці дарогу, якая б вывела да якога-небудзь населенага пункта. Знясілены і знямоглы, ён, у рэшце рэшт, выйшаў да аўтамабіля, што стаяў на адной з лясных дарог. Дзядуля быў настолькі ўзрушаны і ўзрадаваны, што проста лёг пад колы аўто, чакаючы гаспадара (ім аказаўся грыбнік з Івацэвічаў). Уласнік аўто спачатку спужаўся, убачыўшы чалавека пад коламі (падумаў, што гэта памерлы), а пасля дапамог гэтаму гора-грыбніку дабрацца дадому.
Няцяжка ўявіць тое, што перажыў дзядуля за тры дні, блукаючы па лесе, але давайце ўявім, што перажылі родныя людзі пенсіянера, якія ў роспачы не ведалі што рабіць і што думаць! Пошукамі, зразумела, займалася міліцыя… Можа супакойвае хіба наступнае: гэты дзядуля, прыйшоўшы дадому, пакляўся перад родзічамі: больш у грыбы не пайду ніколі!
Супрацоўнікам РАУС вельмі шкада, што такую клятву не даў дзядуля з вёскі Соміна, які год назад блудзіў у лесе… сем дзён, але ў рэшце рэшт выйшаў да людзей (да вёскі Рудня, што знаходзіцца за 20 км ад роднага Соміна!) і трапіў дадому. Бо ў гэтым годзе гэты мужчына некалькі месяцаў назад таксама накіраваўся ў лес – і пра яго месца-знаходжанне ніхто і цяпер не ведае. Зразумела, міліцыя прыкладае ўсе намаганні, каб знайсці чалавека, але ўлічвайце, што бяс-концыя лясныя масівы, дзе няма аніякіх дарог, у нашым раёне цягнуцца на дзесяткі кіламетраў. Часам лягчэй знайсці іголку ў стозе сена, чым такога вось грыбніка.
У сувязі з гэтым звяртаемся з просьбай да ўсіх жыхароў раёна: дадзеная праблема не такая і несур’ёзная, як можа некаму падацца. Большасць з нас чамусьці ўпэўнены: гэта можа здарыцца з кім заўгодна, толькі не са мной… Просім: не хадзіце ў лес у адзіночку, вельмі важна наведвацца за грыбамі-ягадамі ў складзе кампаніі; старайцеся часцей перагуквацца. Старым або хворым людзям у лес увогуле пажадана не хадзіць! Вось прыклад: 55-гадовы жыхар Баранавічаў, які меў сур'ёзнае сардэчнае захворванне, прыехаў па грыбы ў наш раён на электрычцы, выйшаў на прыпынку Быцень. У лесе гэтаму “сардэчніку” стала кепска; ён такі і памёр, седзячы на пяньку. А калі б быў не адзін, хтосьці зрабіў бы штучнае дыханне ці дапамог выпіць таблетку…
Нельга, паўтаруся, у лес хадзіць у адзіночку!
Яшчэ просьба да маладых людзей. Тое, што блукаюць пажылыя, ляжыць на сумленні іх дзяцей і ўнукаў, якія не патлумачылі сваім састарэлым татам і мамам, бабулям і дзядулям, што грыбныя паходы могуць прывесці да непапраўнай бяды. Гэтыя пошукі – значная праблема для супрацоўнікаў міліцыі. Да прыкладу, з 93-х чалавек, якіх мы вышуквалі ў мінулым годзе, 13 – такія вось грыбнікі ці зборшчыкі ягад, якія лёгка знайшлі дарогу ў лес, а вось дарогу назад самастойна знайсці ім не па сілах. Выклікаліся і салдаты воінскіх часцей, якія дапамагалі ў пошуках.
Задумайцеся!
Аляксандр ГУК,
начальнік Івацэвіцкага РАУС.

5 кастрычніка 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 961 | распечатать
 
(5.05.2018 - 07:13) цитировать
 
 
bliherbal yakni Pusat Penjualan obat-obatan herbal Terdepan di Tanah Air. Toko Herbal bliherbal mengoperasikan jual beli bermacam-macam produk herbal via online atau membeli scr tunai di kantor bliherbal. obat herbal gagal ginjal kronis
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта