Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Пра цыган, петарды і людскую даверлівасць
У Івацэвіцкі РАУС паступіла інфармацыя: незнаёмыя людзі, якія наведаліся ў дом да пенсіянеркі ў адной з вёсак быценскай зоны, змаглі адцягнуць увагу гаспадыні (прапаноўвалі купіць адзенне) і ўкралі каля трох мільёнаў беларускіх рублёў, якія пацярпелая хавала пад бялізнай у шафе.
Здарыўся гэты крадзеж па зразумелых прычынах: гаспадыня дазволіла незнаёмцам увайсці ў хату, хаця пра тое, што падобнымі “карабейнікамі” нярэдка з’яўляюцца злодзеі і махляры, гаварылася сотні разоў.
А вось жыхары Любішчыц праявілі пільнасць: калі такая вось цыганская “дэлегацыя” рухалася па вёсцы, яны патэлефанавалі ў райаддзел міліцыі і паведамілі аб гэтым. Супрацоўнікі нашага РАУС праверылі гэтых людзей, знялі адбіткі пальцаў.
Менавіта такая асцярожнасць можа дазволіць знізіць колькасць крадзяжоў, якія здзяйсняюць цыганы. Таму заклікаем вяскоўцаў не быць абыякавымі, тэлефанаваць у міліцыю, калі бачыце, што ў вёску прыбылі незнаёмыя “гандляры”.
***
“ІВ” ужо паведамляў пра тое, што “захапленне” петардамі і іншай піратэхнікай далёка не бяскрыўднае. І вось яшчэ два новыя выпадкі: у дні навагодніх святаў у дзве кватэры ў Івацэвічах заляталі піратэхнічныя вырабы, прабіўшы пры гэтым двайное шкло. Прычым у адным з выпадкаў “ракета” ўзнялася да чацвёртага паверха і, заляцеўшы ў пакой, двойчы выстраліла. У другім выпадку “вогненны выраб” аказаўся ў кватэры, калі там гаспадароў не было. І яшчэ добра, што не ўзнік пажар – тушыць яго не было б каму. У апошнія дні страляніны стала значна менш, але горкі асадак застаўся: такіх наступстваў “петардаманіі”, калі тройчы былі прабіты вокны, яшчэ не адзначалася ў нашым раёне.
***
Назіраецца рост крадзяжоў у сельскай мясцовасці. Вось два факты з вёскі Святая Воля. У аднаго з гаспадароў украдзены куры, у другога – качкі. У адным з выпадкаў зламыснік выкрыты. “Маніць” злодзея маёмасць, што знаходзіцца ў вясковых дамах, дзе пастаянна ніхто не жыве і куды гарадскія гаспадары нерэгулярна наведваюцца (часцей за ўсё летам прыязджаюць). Факты пранікнення ў падобныя дамы зафіксаваны ў вёсках Горталь, Коланск, Чамялы, Бусяж. Настойліва просім уладальнікаў часцей наведвацца ў родны дом або прасіць суседзяў “рабіць агледзіны”. Здзіўляе, што многія вяскоўцы сталі менш трымаць сабак. А гэты чатырохногі сябар можа прымусіць злодзея абыходзіць дом.
Васіль БЫСКО, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС.

13 студзены 2009  Просмотров: 1906 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта