Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Прадаў адзін ноўтбук… двойчы
Пра тое, што бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы, мы расказвалі не адзін дзесятак разоў. Спакусіўшыся на лёгкі даход і някепскі прыбытак, некаторыя нашы грамадзяне свядома рызыкуюць сваёй маёмасцю, фінансамі. Але часта гэтыя таварна-грашовыя адносіны з сумніўнымі аcобамі заканчваюцца сумна, за справу прыходзіцца брацца міліцыі, пасля – работнікам суда.
Вось і жыхар Івацэвічаў, які ўзяў у крэдыт ноўтбук у адной з гандлёвых кропак Бярозы, вырашыў каго-небудзь “ашчаслівіць” продажам яго “з рук”. Пакупнік знайшоўся хутка, ім стаў жыхар Баранавічаў. Але цешыўся новы гаспадар нядоўга: ноўтбук пачаў барахліць. Уласнік патэлефанаваў да жыхара Івацэвічаў, запатрабаваў адрамантаваць камп’ютар, тым болей, рэч была на гарантыі. Ноўтбук зноў патрапіў у рукі першага пакупніка, жыхара Івацэвічаў, які яго адрамантаваў і… зноў прадаў. Зусім іншаму чалавеку. Жыхар Баранавічаў у роспачы, як і апошні пакупнік, бо ў камп’ютара, атрымліваецца, некалькі гаспадароў. Вось такая атрымалася заблытаная справа, і разгубленыя пакупнікі зараз ламаюць галаву: як падзяліць ноўтбук, каб былі задаволены ўсе.
Яшчэ выпадак. У міліцыю звярнуўся К., мужчына сярэдніх гадоў, жыхар Івацэвічаў. Просьба – прыцягнуць да адказнасці жыхарку Гродна, якой ён пазычыў 300 000 рублёў. Супрацоўнікі нашага райаддзела пачалі разбірацца, выйшлі на гэтую маладую жанчыну, але тая, здзіўленая зваротам міліцыянераў, патлумачыла: грошы К. ёй проста даў, каб падтрымаць у цяжкую хвіліну жыцця. Пра пазыку і гутаркі на той момант не было!
Згадзіцеся, у такой сітуацыі вельмі няпроста разабрацца, але для гэтага і існуе суд, каб расставіць усе кропкі над “і”. Застаецца толькі дадаць: падобных спраў у нашай рабоце не так і мала. Таму памятайце: рэзка палепшыць свае справы ці разбагацець імгненна ў сённяшні час можна, але, часцей за ўсё, гэта ўдаецца на адзін-два дні. Бо да такіх “шчасліўчыкаў” пасля наведваецца міліцыя і іх настрой рэзка псуецца. Адсюль мараль: набывайце тавар у гандлёвых кропках – і карыстайцеся рэччу столькі, колькі пажадаеце!
Аляксандр ГУК, начальнік Івацэвіцкага РАУС.

7 снежня 2010  Просмотров: 867 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта