Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 Рухаюцца без флікера. І плацяць штрафы!
Асенняе надвор’е не заўсёды радуе аўтамабіліста: светлавы дзень зменшыўся, а дажджы не дазваляюць адчуваць сябе ўпэўнена, бо ў такое надвор’е пешаход ці веласіпедыст без святлазвяртальных элементаў можа, як кажуць, літаральна вырасці перад аўто, ствараючы аварыйную сітуацыю.
Па гэтай прычыне восенню супрацоўнікі зацікаўленых службаў з большай актыўнасцю сочаць за тым, каб пешаходы, веласіпедысты, і гужавыя павозкі былі належным чынам пазначаны.
На гэты раз рэйдавая група ў цёмны час сутак “адпрацоўвала” вёскі Стайкі, Размеркі, Гошчава. І, трэба зазначыць, тут ёсць над чым задумацца.

У аўтобус, які рэйдавай групе прадставіў аддзел адукацыі райвыканкама, супрацоўнікі міліцыі аднаго за другім запрашаюць парушальнікаў. І пратаколы складваюцца адзін за другім, жыхары Стаек: Віктар Чаплінскі, Аляксей Пясецкі, Аляксандр Балтадонец і іншыя– парушылі пункт Правіл дарожнага руху, рухаліся ў цёмны час сутак па вуліцы без святлоадбівальных элементаў і заплацілі штраф – 35 000 рублёў кожны.

– Гэта – мінімальная сума! – тлумачыць кіраўнік рэйдавай групы начальнік АДАІ райаддзела міліцыі Васіль Жур. – І не трэба лічыць, што яна вялікая, бо жыццё каштуе болей… Спытайце ў вадзіцеляў.
Сапраўды, вадзіцелі Аляксей Халадовіч (жыхар Івацэвічаў), Аляксандр Гавдур (жыхар Стаек) папрасілі цераз газету звярнуцца да пешаходаў і веласіпедыстаў: пазначайце сябе, калі ласка! У дажджлівае надвор’е вечарам такі вось пешаход без святлоадбівальных элементаў вырастае перад аўто літаральна за 5-6 метраў. Гэта ледзь не крытычная сітуацыя. Дарэчы, Таццяна – жонка Аляксандра Гавдура, прадавец магазіна “Ветэран” – чакала свайго мужа на вуліцы Стаек, але пры гэтым была так добра “ўзброена” святлоадбівальнымі элементамі, што, калі міма рухаліся машыны, то яна свяцілася нібы навагодняя елачка. Флікеры Таццяна Іванаўна размясціла не толькі на адзенні, але і на сумцы. У міліцыянераў, зразумела, да яе не было ніякіх пытанняў, а вось іншых працягвалі штрафаваць.

Жыхар Стаек Уладзімір Раманчук таксама не мог талкова растлумачыць чаму на яго веласіпедзе няма ніякіх катафотаў, непаўналетні Павел Бондар, што ішоў з Івацэвічаў у родную вёску пешшу з трэніроўкі, таксама не знайшоў тлумачэнняў таму, чаму ў такую далёкую дарогу ён сабраўся без флікераў. 35 000 рублёў бу-дзе вымушаны заплаціць і жыхар Гошчава Сяргей Кузьменя, што рухаўся па вёсцы Гошчава на гужавой павозцы. Пры гэтым святлоадбівальных элементаў не назіралася ні з пераду, ні з заду.

– Нядаўна зарэгістравана ДТЗ ля Целяхан, дзе прычынай здарэння стала менавіта гужавая павозка, ніякім чынам не пазначаная. Да гэтай пары здзіўляемся: як там абышлося без загінуўшых? – заканчвае свой расказ Васілій Жур. – Паказчыкі бягучага года гавораць найбольш красамоўна: сярод загінуўшых па прычыне ДТЗ – толькі веласіпедысты, матацыклісты і пешаходы (часта – у нецвярозым стане). У склад рэйдавай групы ўключаем урача-нарколага, каб правесці медыцынскі агляд на месцы (калі той жа пешаход ці веласіпедыст у нецвярозым стане, то штраф павялічваецца ў тры разы). Відаць, што сітуацыя змяняецца, але не так выразна. Гэта нам падказвае, у якім накірунку трэба працаваць далей. Гэта значыць, што падобныя рэйды будуць прадоўжаны. Рабіце вывады, каб не плаціць штрафы!
Рэйдавая група: Васілій ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС,
Аляксандр ШУПЕНІК, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі, Яўген АНІСКЕВІЧ, псіхіятр-нарколаг УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”, Аляксандр ГОРБАЧ, карэспандэнт райгазеты “Івацэвіцкі веснік”.

2 лістапада 2010  Просмотров: 784 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта