Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Тэлефон міліцыі 102 У мэтах агульнай бяспекі
У раённую газету звярнулася Вольга Іванаўна Л. з Івацэвічаў. “У Мінску вучыцца дачка. На мінулым тыдні, калі я паехала ў сталіцу, на чыгуначным вакзале да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паказаць змесціва сумак. Такі кантроль крыху сапсаваў настрой мне. З чым звязана такая “насцярожанасць” міліцыі? Ці будзе ажыццяўляцца падобны кантроль на другіх станцыях і вакзалах?”
Інспекцыю ў нашым раёне ў гэтыя дні праводзіць падпалкоўнік Дзмітрый Кур’ян, намеснік начальніка Упраўлення аховы правапарадку Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь, да якога мы звярнуліся з пытаннямі.

– Скажыце, калі ласка, чым можна патлумачыць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі?
– Выбух у расійскім аэрапорце Дамадзедава стаў своеасаблівым сігналам для Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Хаця гэтая страшная па-дзея адбылася на тэрыторыі іншай дзяржавы, кіраўніцтва МУС нашай рэспублікі справядліва вырашыла ўзмацніць кантроль у месцах, дзе масава збіраюцца грамадзяне – на станцыях метрапалітэну, на вакзалах. Няма нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя сумкі грамадзян правяраюцца.

– Але, згадзіцеся, не кожнаму чалавеку прыемна, калі правяраецца яго сумка…
– Да такіх просьбаў супрацоўнікаў міліцыі трэба адносіцца з разуменнем, бо сёння паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь няма межаў, таму нельга выключаць магчымасцяў правакацый. Асцярожнасць – не пашкодзіць! У гэтым сэнсе законапаслухмяным грамадзянам няма чаго баяцца, але вось розным крымінальным “дзеячам” ад такога кантролю радасці мала, бо цяпер раскрываюцца злачынствы, звязаныя з крадзяжамі, незаконным абаротам наркотыкаў і г.д. Дарэчы, у большасці выпадкаў людзі з разуменнем ставяцца да неабходнасці прадаставіць свае сумкі да агляду.

– Як павінны рэагаваць грамадзяне, калі заўважылі падазроны прадмет?
– Хачу звярнуцца да жыхароў Івацэвіцкага раёна з наступнай просьбай: калі вы заўважылі ў месцах масавага збору людзей – на вакзале, у аўтобусе, электрычцы і г.д. – нейкі падазроны прадмет, сумку, скрынку, у якой няма гаспадара, то просім не заставацца нераўнадушнымі і паведаміць аб гэтым факце ў органы ўнутраных спраў. Просім: не будзьце раўнадушнымі!
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.

18 сакавіка 2011  Просмотров: 835 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта