Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Верасень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Улада Сустрэча з прадпрымальнікамі
Сустрэча прадпрымальнікаў нашага раёна з першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці Міхаілам Мікалаевічам Сярковым ладзілася, перш за ўсё, з мэтай абмеркаваць Дырэктыву №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, выслухаць прапановы наконт удасканалення заканадаўства, якое тычыцца суб’ектаў прыватнага бізнесу, абмеркаваць шэраг рабочых пытанняў.
Спачатку слова ўзяў намеснік старшыні райвыканкама А.Ф. Сарока, каб пазнаёміць прысутных з сітуацыяй па развіцці прыватнага бізнесу ў раёне.

– Што радуе, – зазначыў ён падчас свайго выступлення, – гэта тое, што 12,3 працэнта экспарту тавараў і паслуг у раёне прыпадае на прыватны сектар. І гэта няблага. Доля падаткаў ад прадпрымальнікаў у раённым бюджэце перавышае 10 працэнтаў. Змяншаецца колькасць прыватных уласнікаў і структур, якія займаюцца гандлем і павялічваецца лік тых, хто займаецца іншымі відамі дзейнасці, напрыклад, вытворчай. Па стане на 1 студзеня няма ніводнага прадпрымальніка, які б меў запазычанасць па бюджэце.

Затым выступіў М. М. Сяркоў, які адразу адклаў у бок даклад і прызваў прысутных да дыялогу. Спачатку ўзгадалі Дырэктыву №4, адказнасць за выкананне якой ускладзена на Камітэт дзяржкантролю. Выступоўца абверг распаўсюджанае меркаванне аб тым, што функцыі Дзяржкантролю зводзяцца толькі да правядзення праверак – у першую чаргу, гэта структура адказвае за эканамічную бяспеку краіны, кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы, захаванасць дзяржаўнай маёмасці.

– Што ж тычыцца праверак, то ў мінулым годзе ў вобласці іх было 347, – зазначыў М.М. Сяркоў. – Калі падлічыць, узяўшы у разлік усіх прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці, то да кожнага з іх нашы работнікі здольны прыйсці не часцей, чым раз у 48 год. І пры ўсім пры гэтым эфект ад работы кожнага з іх – 1 млрд. рублёў штрафаў у год. І штрафы бяруцца па мінімальнай шкале.
Штрафы – абавязковая мера, зазначыў выступоўца, і з гэтым трэба лічыцца, але, зрабіўшы слушныя прапановы, можна зрабіць заканадаўства менш суровым. Для таго і ладзяцца падобныя сустрэчы. Так, рыхтуецца дакумент па ўнясенні змен у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з улікам Дырэктывы №4. Выступоўца запытаўся, якія моманты ў Кодэксе павінны быць улічаны з пункту погляду людзей, якія “варацца ў катле” прыватнага бізнесу. За усіх адказаў намеснік старшыні райвыканкама А.Ф. Сарока, які звярнуў увагу на неабходнасць правесці градацыю паміж штрафамі за дробныя і сур’ёзныя парушэнні ў гандлі – памер штрафу павінен адпавядаць значнасці парушэння. Прадстаўнік дзяржкантролю пытаўся і пра ідэі прадпрымальнікаў адносна прафілактыкі правапарушэнняў, цікавіўся іх праблемамі ў вядзенні бізнесу.

Публіка напачатку была не надта актыўнай, але некаторыя праблемы ўсё ж такі былі агучаны. Хтосьці абураўся з-за незразумелых момантаў у заканадаўстве. Падымалі пытанне немэтазгоднасці пакупкі новага касавага апарата раз у шэсць год, калі папярэдні яшчэ добра працуе, але выйшаў з рэестру. Як-ніяк каштуе новая каса 600 тысяч рублёў. Было агучана пытанне і па сістэме падаткаабкладання. Па ацэнцы Сусветнага банка Беларусь па падаткаабкладанні займае 183 месца сярод краін свету – гэта гаворыць само за сябе. Найперш прадпрымальнікаў турбуе не памер падаткаў, а складаны бухгалтарскі ўлік, заблытанасць у разліках увогуле.

Шэраг пытанняў напрыканцы сустрэчы закрануў А. Ф. Сарока: па экалогіі, здачы металалому, інвестыцыйных праектах, падтрыманні парадку тэрыторыі. Прысутныя выказалі падзяку за тое, што Камітэт дзяржкантролю звярнуў ўвагу на праблемы прадпрымальнікаў у малых гарадах.
У цэлым сустрэча была карыснай, многія пытанні пасля яе былі абмеркаваны ў прыватным парадку. М.М. Сяркоў звярнуў ўвагу на тэлефон “гарачай лініі” Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці, патэлефанаваўшы на 8-0162-21-00-33, прадпрымальнік можа вырашыць многія свае праблемы.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

2 лютага 2011  Просмотров: 741 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта