Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Улада У райвыканкаме
На мінулым тыдні пад старшынством старшыні райвыканкама Анатолія Ткачука адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На ім разгледжана пяць актуальных пытанняў з жыцця і дзейнасці раёна. Спынімся коратка на іх разглядзе і прынятых па іх рашэннях.

Перш-наперш райвыканкам прыняў рашэнне аб утварэнні Івацэвіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, склад якой апублікаваны ў “ІВ” у папярэднім нумары.
Затым было разгледжана адно з асноўных пытанняў “Аб прынятых мерах па выкананні інвестыцыйнай праграмы раёна і рэалізацыі важнейшых інвестыцыйных праектаў”.

З года ў год у раёне ўсё больш і больш інвестыцый укладваецца перш за ўсё ў вытворчасць, у будаўніцтва. Сёлета за 8 месяцаў іх аб’ём па раёне склаў 284 931 мільён рублёў, што на 83,8 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд 2009 года. Усім добра бачна, што ў апошні час наш райцэнтр актыўна развіваецца, як у вытворчым, так і сацыяльным накірунку. Аднак час патрабуе большага. І тут у нас не ўсё робіцца. Так, па арганізацыях, якія падпарадкаваны мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, тэмп аб’ёму інвестыцый склаў за гэты перыяд 14,2 працэнта пры прагнозе 25 працэнтаў. А па арганізацыях пазаведамаснай падпарадкаванасці заданне выканана толькі на 63,5 працэнта пры прагнозе 118 працэнтаў. Яшчэ горшая сітуацыя з інвестыцыямі ў асноўны капітал у аграпрамысловым комплексе. Турбуе сітуацыя з інвестыцыямі ў прамысловыя прадпрыемствы. Іх сюды ўкладзена толькі 33,4 працэнта да гадавога задання. Асабліва трэба паскорыць тут работу ААТ “Даманаўскі ВГК”, ААТ “Косаўскае МВА”, ДУВП “Івацэвіцкі завод ЖБВ”. Гадавое заданне па росту інвестыцый у індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва выканана было толькі на 54,4 працэнта.
Часам і грошы ёсць, а своечасова іх асвоіць не можам. Гэта тычыцца, напрыклад, будаўніцтва лядовай арэны, плавальнага басейна, дзе работы ідуць пакуль што маруднымі тэмпамі.
На пасяджэнні райвыканкама былі заслуханы справаздачы шэрагу кіраўнікоў працоўных калектываў, дзе найгоршая сітуацыя з выкананнем інвестыцыйных праграм, большасць з якіх заверыла, што да канца года справяцца з гэтай работай. У прынятым рашэнні райвыканкама вызначаны меры па выкананні інвестыцыйнай праграмы раёна.

“Аб ходзе выканання рашэння райвыканкама ад 20 лістапада 2009 года №1151 “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў праграмы развіцця аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады” – так гучала наступнае пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама.
У асноўным рашэнне райвыканкама выконваецца. Праведзены шэраг арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў па аптымізацыі і рэструктурызацыі ложкавага фонду, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнага, санітарна-гігіенічнага стану лячэбных устаноў. У праблемных вёсках пакінуты ФАПы. Сёлета пачаў працаваць новы корпус цэнтральнай раённай бальніцы, які абышоўся амаль ў 30 мільярдаў рублёў. Павялічылася нараджальнасць, значна знізіўся ўзровень смяротнасці немаўлят ( за 8 месяцаў 2010 года іх памерла 2,7 на 1000, якія нарадзіліся жывымі, за адпаведны перыяд 2009 года гэтыя лічбы складалі 8,1 – на 1000 , якія нарадзіліся). Адзінае, чаго пакуль што не ўдалося дасягнуць, дык гэта зніжэння смяротнасці. Над чым і трэба больш актыўна працаваць, і не толькі медыкам.

Далей на пасяджэнні райвыканкама быў прааналізаваны стан работы па арганізацыі культурна-масавай работы і адпачынку насельніцтва ў сельскай мясцовасці.
У прынятым рашэнні райвыканкама адзначана, што аддзелам культуры райвыканкама праводзіцца пэўная работа ў гэтым накірунку. Актыўна дзейнічаюць многія калектывы мастацкай самадзейнасці, працуюць гурткі рознай накіраванасці. Значную работу па арганізацыі канцэртнага абслугоўвання маланаселеных аддаленых вёсак праводзіць аўтаклуб аддзела культуры райвыканкама. Робяць сваю справу ў гэтым плане і бібліятэкі.

Разам з тым, у даным накірунку культурна-масавай работы яшчэ нямала фармалізму, а то і проста недаставернай інфрармацыі аб дзейнасці тых жа гурткоў, аб чытачах і кнігавыдачах...
Гэта нікому не патрэбна, падкрэслівалася на пасяджэнні райвыканкама. Трэба старацца рабіць кожнае культмасавае мерапрыемства цікавым, змястоўным, і тады не бу-дзе ўставаць праблема гледачоў. Ніхто цяпер не ставіць задачу, каб залы былі запоўнены гледачамі, як раней, на кожным мерапрыемстве, падкрэсліў старшыня райвыканкама, час другі, але ж у людзей павінна быць жаданне, а потым і задавальненне ад наведвання таго ж гуртка, клуба, бібліятэкі. І над гэтым трэба больш актыўна працаваць культработнікам.

Аддзелу культуры райвыканкама неабходна прыняць усе меры для ўмацавання матэрыяльнай базы культустаноў, расшыраць новыя віды платных паслуг, больш праводзіць абменных канцэртаў паміж клубнымі ўстановамі, актывізаваць работу сярод падлеткаў, дзяцей, шматдзетных сем’яў. А бібліятэкам большы ўхіл рабіць на мерапрыемствы маральнай і прававой тэматыкі.
“Аб захоўванні зямельнага заканадаўства на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна “ – так было сфармулявана апошняе пытанне, якое было разгледжана на гэтым пасяджэнні райвыканкама. Зямельнае заканадаўства ў асноўным захоўваецца. Хоць ёсць парушэнні, аб чым таксама гаварылася на пасяджэнні райвыканкама, і якія выяўлены землеўпарадкавальнай службай райвыканкама падчас праверак.

Сярод такіх – невыкарыстанне выдзеленых участкаў у садаводчых таварыствах, нераспачатае будаўніцтва ва ўстаноўленыя тэрміны на выдзеленых зямельных участках, парушэнне парадку выкарыстання зямлі і патрабаванняў па яе ахове і некаторыя іншыя.
На ўхіленне гэтых парушэнняў і на строгае захаванне зямельнага заканадаўства і накіравана прынятае рашэнне райвыканкама.

5 кастрычніка 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 913 | распечатать
 
(11.01.2015 - 20:55) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> achat viagra</a> commander viagra france
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>via gra generico</a> viagra 25 mg
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;prezzo viagra</a> viagra italia
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>kaufen viagra</a> viagra ohne rezept
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта