Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Улада У райвыканкаме
15 кастрычніка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. Разгледжаны тры пытанні.
Спачатку райвыканкам разгледзеў матэрыялы праверкі па выкананні гарпассельвыканкамамі раёна патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”.

Праверка праводзілася ў жніўні 2010 года работнікамі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Разам са станоўчым правяраючыя ўстанавілі факты неналежнага выканання асобных патрабаванняў дадзенага закона з боку Косаўскага і Яглевіцкага сельвыканкамаў. Больш парушэнняў у Косаўскім сельвыканкаме: тут не эфектыўна працаваў савет грамадскага пункта аховы парадку, адсутнічалі дадзеныя аб асобах, якія стаяць на прафілактычным уліку ва ўрача-нарколага, якія ўхіляюцца ад работы, указана на слабую прафілактычную работу магчымых правапарушэнняў. Кіраўнікі гэтых сельвыканкамаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У прынятым рашэнні райвыканкама вызначаны канкрэтныя меры па безумоўным выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” усімі гарпассельвыканкамамі. З гэтай мэтай будуць ажыццяўляцца праверкі райвыканкамам. Звернута ўвага на неабходнасць больш актыўнай і рэзультатыўнай работы ў гэтым накірунку ўчастковых РАУС.

Другое пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама гучала так: “Аб арганізацыі работы Волькаўскага і Дабромысленскага сельвыканкамаў па заяўляльным прынцыпе “Адно акно” і зваротах грамадзян”. Як паказала праверка, прынцып “Адно акно” працуе. І не толькі ў гэтых сельвыканкамах, але і ва ўсіх другіх аналагічных уладных структурах раёна. Грубых парушэнняў тут не выяўлена. А тыя заўвагі і недахопы, якія адзначаны правяраючымі, можна і трэба ўхіліць за лічаныя дні. Ва ўсякім разе да 1 лістапада ўсе выяўленыя ў ходзе праверкі недахопы павінны быць ухілены паўсюдна. Такая задача вызначана ў прынятым рашэнні. А рабочая група райвыканкама прадоўжыць праверкі.

“Аб пагашэнні запазычанасці за электраэнергію прадпрыемствамі раёна” – так гучала апошняе пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама.
За першае паўгоддзе бягучага года з аплатай за электраэнергію праблем не было – ішла 100-працэнтная аплата. А вось у апошні час тут узніклі пэўныя складанасці. За 9 месяцаў года аплата за электраэнергію раёнам склала 97,1 працэнта, у тым ліку прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 100 працэнтаў, арганізацыямі, якія фінансуюцца з мясцовага бюджэту, – 100 працэнтаў, сельскагаспадарчымі арганізацыямі – 91,7 працэнта, прамысловымі прадпрыемствамі – 97 працэнтаў.

Адставанне невялікае, а таму яго трэба ў гэтым месяцы (бягучыя плацяжы) ліквідаваць. А да 1 студзеня 2011 года неабходна пагасіць запазычанасць за выкарыстанне электраэнергіі за 2010 год. Гэтыя патрабаванні знайшлі сваё адлюстраванне ў прынятым рашэнні райвыканкама.
Галоўнае своечасова плаціць бягучыя плацяжы за спажыванне электраэнергіі. Бо тады ёсць магчымасць мець адтэрміноўку за ранейшую запазычанасць і тады не будзе пені. Усё гэта ў інтарэсах суб’ектаў гаспадарання.
Паўсюдна павінен быць паўсядзённы кантроль за эканомным і беражлівым выкарыстаннем электраэнергіі, падкрэсліва-лася на пасяджэнні райвыканкама, што з’яўляецца патрабаваннем часу.
Міхаіл РУДНІЦКІ.

19 кастрычніка 2010  Просмотров: 745 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта