Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Улада У райвыканкаме
22 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Вёў яго старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. Разгледжаны тры пытанні з жыцця і дзейнасці раёна. Спынімся на іх разглядзе і прынятых рашэннях.
Спачатку былі прааналізаваны вынікі работы народнай гаспадаркі раёна і выкананне бюджэту за тры кварталы 2010 года. Зроблена гэта было ў асноўным у рамках выканання пяцігодкі ў цэлым, што заканамерна – і бягучы год, і пяцігодка завяршаюцца.

Па папярэдніх разліках з 12 прагнозных паказчыкаў, якія вызначаны на пяцігодку, раён выконвае 10. Пакуль што не складваецца прагноз па экспарту і імпарту тавараў. Гэта неблагі вынік, калі ўлічыць, што сусветны фінансава-эканамічны крызіс не абышоў і народную гаспадарку раёна. Што тычыцца імпарту тавараў, то адставанне тут ад прагнозу непазбежнае – раён рэалізуе нямала розных інвестпраектаў, дзе патрэбна тэхналагічнае абсталяванне з-за мяжы (увоз яго ў агульным аб’ёме імпарту складае 88 працэнтаў). І ўжо ў наступныя гады сітуацыя тут значна палепшыцца. А ад мадэрнізацыі вытворчасці будзе аддача – перш за ўсё канкурэнтаздольнай прадукцыяй. Ёсць магчымасць калі не выйсці, то ўшчыльную наблізіцца да прагнознага паказчыка па экспарту тавараў (прагноз 140 працэнтаў – маем 117 працэнтаў). І тут многае залежыць ад работы ААТ “Івацэвічдрэў” у IV квартале гэтага года.

Уладай раёна сёлета шмат што зроблена, каб былі дасягнуты прагнозныя паказчыкі па заработнай плаце, каб зарплата выплачвалася ў тэрмін. У гэтым годзе ўпершыню за апошні час у раёне не будзе стратных працоўных калектываў. Зроблены неабходныя захады, каб кожны працоўны калектыў працаваў устойліва ў будучым. У гэтым радзе стаіць далучэнне Івацэвіцкага леспрамгаса, стратнага прадпрыемства, да ААТ “Івацэвічдрэў”, які ўвайшоў у склад аб’яднання ў якасці структурнага падраздзялення з 1 кастрычніка 2010 года. Такое рэфармаванне павінна даць станоўчы вынік для абодвух бакоў: калектыў леспрамгаса цяпер упэўнена глядзіць у заўтрашні дзень пад крылом гэтага буйнага прадпрыемства, а для ААТ “Івацэвічдрэў” зніжаецца сабекошт сыравіны, што станоўча адаб’ецца на канкурэнтаздольнасці прадукцыі прадпрыемства.

Два месяцы, якія засталіся да завяршэння бягучага года, павінны стаць больш рэзультатыўнымі для ўсёй народнай гаспадаркі, чым папярэднія. Бо пакуль што прагнозныя паказчыкі года па многіх пазіцыях не складваюцца, хоць прырост у параўнанні з адпаведнымі паказчыкамі мінулага года маем. Асаблівая ўвага павінна быць звернута на рост валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, тавараабароту, тавараў народнага ўжытку. Пры гэтым вельмі важна, каб на зададзеныя параметры выйшаў кожны працоўны калектыў, кожная галіна. А тут у нас ёсць яшчэ рэзервы. На некаторых з іх і спыніўся старшыня райвыканкама, аналізуючы выкананне прагнозных паказчыкаў бягучага года.

Калі браць аграрны сектар эканомікі, то тут перш за ўсё трэба павялічыць прывагі жывёлы – за дзевяць месяцаў года яны склалі 506 грамаў, толькі ў СВК “Квасевічы” яны больш за 600 грамаў. Гэта нізкія прывагі жывёлы. Бо ў цэлым па вобласці яны складаюць 618 грамаў. І калі б мы выйшлі хоць бы на гэты паказчык, то забяспечылі б выкананне прагнознага паказчыка бягучага года па вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі і дадаткова атрымалі б 7-7,5 млрд. рублёў. Уборка кукурузы на насенне, якая цяпер завяршаецца, паказвае, што не ўсе гаспадаркі падабралі пад яе адпаведныя па ўрадлівасці землі. У выніку там, дзе строга прытрымліваліся тэхналогій, атрымліваюць з гектара па 130-140 цэнтнераў насення кукурузы, а там, дзе гэта не зрабілі, удвая менш. А гэта страта неблагіх грошай, якія паступаюць ад продажу насення кукурузы. Цяпер ёсць неблагія ўмовы для таго, каб папоўніць кармавыя запасы. І гэта трэба абавязкова рабіць, каб усе гаспадаркі мелі паўтарагадовы запас фуражу, а не менш палавіны, як у нас. Калі будзе так, калі ўсе кармы будуць якаснымі, то будзем мець запланаваную прадукцыйнасць жывёлы, вядома, пры ўмове належнага за ёй догляду.
Ёсць рэзервы для больш эфектыўнай работы і ў другіх галінах народнай гаспадаркі раёна.
Кіраўнік раёна звярнуў увагу кадраў яшчэ на адзін рэзерв больш эфектыўнай работы. Гэта ініцыятыўнасць і наступальнасць у вырашэнні пастаўленых задач. Гаворачы аб важнасці паспяховай інвестыцыйнай дзейнасці, Анатолій Ткачук прывёў такі прыклад.

Вось ужо два гады як ідзе станаўленне беларуска-італьянскага прадпрыемства ЗААТ “БелАграКультура” (Былы сельгаскааператыў “Быценскі”). І пэўная работа ў гэтым накірунку ўжо зроблена. Аднак справа магла рухацца хутчэй, калі б было больш ініцыятывы з нашага боку. “Мо трэба і папрасіць інвестара, каб ён хутчэй завозіў тую ж тэхніку, каб хутчэй пайшлі крэдыты ў памеры 5 млн. еўра на будаўніцтва сучаснай жывёлагадоўчай фермы – усё ж узгоднена, у тым ліку і крэдыт”, – зазначыў старшыня райвыканкама.
За студзень-верасень гэтага года ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла 74675 млн. рублёў даходаў, што складае 75,7 працэнта да гадавога плана. Выконваецца і расходная частка бюджэту. Прафінансавана ўсё, што было запланавана, у поўным аб’ёме.
На пасяджэнні райвыканкама заслуханы справаздачы кіраўнікоў тых працоўных калектываў, дзе горшая сітуацыя з выкананнем прагнозных паказчыкаў бягучага года. Дадзена ацэнка іх рабоце. У прынятым рашэнні райвыканкама вызначаны канкрэтныя меры па паспяховым завяршэнні бягучага года і пяцігодкі ў цэлым.

“Аб гатоўнасці народна-гаспадарчага комплексу раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2010-2011 гадоў” – так гучала другое пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама.
У прынятым рашэнні райвыканкама па гэтым пытанні адзначаецца, што прадпрыемствы і арганізацыі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд у асноўным гатовы і ў цэлым ацяпляльны сезон распачаўся паспяхова. Па стану на 18 кастрычніка 2010 года пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд зарэгістраваны ў органах Энерганадзора на 83 (100 працэнтаў) ведамасныя цеплакрыніцы і 170 (100 працэнтаў) спажыўцоў цеплавой энергіі. Працуюць усе кацельні. Ёсць неабходны запас паліва. Ёсць кадры.
Аднак ёсць і некаторыя недахопы і ўпушчэнні, якія, згодна з рашэннем райвыканкама, даручана ўхіліць да 5 лістапада.

26 кастрычніка 2010  Просмотров: 728 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта