Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Улада У райвыканкаме
У прайшоўшы чацвер адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Вёў яго старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук.
Разгледжана пяць актуальных пытанняў з жыцця і дзейнасці раёна. Спынімся коратка на іх разглядзе і прынятых па іх рашэннях.
“Аб ходзе рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Івацэвічы, Косава, г.п. Целяханы на 2006-2010 гады” – так гучала першае пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама.
Значная работа тут праведзена. Асабліва ў Івацэвічах. Забяспечана выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця малых гарадоў. На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы малых гарадоў прыцягнута 260 млрд. рублёў інвестыцый. І аддача пэўная ад капукладанняў ёсць. За дзевяць месяцаў 2010 года ў даход раённага бюджэту дадаткова паступіла падаткаў і збораў ад новых утвораных арганізацый на 678 млн. рублёў ці 2,5 працэнта да аб’ёма ўласных даходаў бюджэту (заданне 2,7 працэнта).
Тым не менш работа гэта прызнана недастатковай. Паколькі па шэрагу накірункаў не ўсё выканана, што намячалася. Размова ідзе ў першую чаргу аб стварэнні новых вытворчасцей і дадатковых рабочых месцаў. Бо, напрыклад, у г.п. Целяханы не створана ні аднаго малога прыватнага прадпрыемства, а планавалася што іх будзе тры.

Больш увагі неабходна надаваць пытанням уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў камунальнай уласнасці. А каб гэтае пытанне больш паспяхова вырашалася, ёсць неабходнасць вызначыць у органах мясцовай выканаўчай улады адказных за інвестыцыйную палітыку.
Нам трэба дбаць аб перспектыве развіцця горада Івацэвічы, Косава, г.п. Целяханы пастаянна. Канцэнтраваць увагу на галоўных накірунках і вырашаць усе пытанні ў комплексе. І тут можа многа зрабіць малы бізнес. Толькі адным дзяржпрадпрыемствам усе пытанні не вырашыць, зазначыў старшыня райвыканкама.
У прынятым рашэнні вызначаны канкрэтныя меры па паляпшэнні ходу рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Івацэвічы, Косава, г.п. Целяханы.

Наступнае пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама было сфармулявана так: “Аб ходзе выканання рашэння райвыканкама ад 29 жніўня 2005 года №516 “Аб мерапрыемствах па паляпшэнні ўмоў аховы працы на 2006-2010 гады”.
У бягучай пяцігодцы ў раёне праведзена значная работа па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, у тым ліку і ў бягучым годзе. Так, толькі за 10 месяцаў 2010 года на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці, паляпшэнне ўмоў працы работнікаў расходавана 16,6 млрд. рублёў.
Пастаянна вядзецца кантроль за бяспекай працы. Праводзяцца рэйдавыя праверкі, якія дазваляюць своечасова ўхіліць тыя ці іншыя недахопы і рабіць працу работнікаў і бяспечнай, і прываблівай. Каэфіцыент траўматызму сёлета знізіўся ў параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года з 1,79 да 1,32.

У асноўным мерапрыемствы раённай мэтавай праграмы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2006-2010 гады выкананы. А што недароблена, то будзе выканана да канца бягучага года.
І ўсё ж у раёне пакуль што не ўсё робіцца па прафілактыцы і папярэджванні траўматызму. За 10 месяцаў года зарэгістравана 23 няшчасныя выпадкі, звязаных з вытворчасцю, у тым ліку 2 з цяжкім і 1 са смяротным зыходам у ДЛГУ “Целяханскі лясгас”.
Лясная гаспадарка і дрэваапрацоўчая вытворчасць – найбольш траўманебяс-печныя галіны, дзе варта больш надаваць увагі ў плане аховы працы, зазначыў старшыня райвыканкама.
Прынятае рашэнне накіравана на паляпшэнне ўмоў і аховы працы.

“Аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў раёна ў 2010 годзе” – так гучала наступнае пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама.
Многія мерапрыемствы гэтага плана выкананы, іншыя ў стадыі выканання, адзначалася на пасяджэнні райвыканкама. Так, рэкультывавана частка кар’ераў. На 195,6 кіламетра ачышчаны меліярацыйныя каналы, што складае 98 працэнтаў да плана. Выкананы план па суцэльных і выбарачных рубках. Чысцейшымі сталі прыдарожныя палосы і ўскрайкі лясоў. Ліквідаваны 278 несанкцыянаваных смеццязвалак. Высаджана нямала дрэў, кустоў, кветак, на 1,7 гектары ўстроены газоны. Зроблена нямала па добраўпарадкаванні вуліц.

Разам з тым ёсць яшчэ недахопы ў навядзенні парадку на зямлі і ўтрыманні ў належным стане населеных пунктаў. Патрабуюць больш увагі міні-палігоны. Іх гаспадары павінны забяспечыць належны пад’езд, тады не бу-дзем мець столькі стыхійных смеццязвалак. Больш актыўна павінна весціся работа па навядзенні парадку ля пустуючых дамоў, невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў. І тут больш дзейсным павінен быць кантроль з боку гарпассельвыканкамаў. Нямала яшчэ трэба зрабіць па навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях, на не галоўных вуліцах населеных пунктаў, на вытворчых тэрыторыях.
Вядома, усё адразу немагчыма зрабіць. І работы па добраўпарадкаванні ішлі і будуць ісці пастаянна. Тым не менш пастаўлена задача да 15 снежня выканаць усе тыя мерапрыемствы, якія пад сілу і якія намечаны планам. Як выконваецца гэта задача – пакажа чарговы разгляд дадзенага пытання на пасяджэнні райвыканкама.

Далей райвыканкам разгледзеў ход выканання праграмы жыллёвага будаўніцтва і будаўніцтва сацыяльна-значымых аб’ектаў.

Будаўніцтва ў раёне разгорнута шырока. І жылля будуецца шмат, і сацыяльна-значымых аб’ектаў узводзіцца нямала. Пяцігадовае заданне па будаўніцтве жылля раёнам перавыканана. Пабудавана больш за 122.000 метраў квадратных жылля. А вось увесці ў эксплуатацыю ў бягучым годзе 33.000 метраў квадратных жылля не атрымаецца (будзе менш). Не будзе забяспечаны ўвод індывідуальных жылых дамоў. Попыт на індывідуальнае будаўніцтва жылых дамоў у апошні час значна павялічыўся, аб’ёмы яго рэзка ўзраслі і складаюць амаль 50 працэнтаў ад усяго аб’ёму жыллёвага будаўніцтва. Гэта вельмі многа. А хутка будаваць не кожны індывідуальны забудоўшчык можа. А таму паўстае пытанне дапамогі яму. Як гэта будзе выглядаць, пакажа час. І ў той жа час жыллё можна куды хутчэй атрымаць праз жыллёва-будаўнічыя спажывецкія кааператывы. Толькі на 2011 год запланавана будаўніцтва 7 такіх шматкватэрных дамоў. Прычым кватэры цяпер тут будуць будавацца з поўнай аддзелкай. І будаўніцтва двух такіх дамоў распачата.
Ва ўсякім разе шукаць аптымальную прапорцыю паміж аб’ёмамі індывідуальнага будаўніцтва і кааператыўнага прыйдзецца. І тады тэмпы будаўніцтва павялічацца яшчэ больш, чаго патрабуе час.
Падчас разгляду дадзенага пытання звернута ўвага на паляпшэнне якасці будаўнічых работ, на культуру будаўнічых аб’ектаў, на хутчэйшае завяршэнне недабудаваных аб’ектаў.

“Аб выкананні праграмы “Моладзь” на 2006-2010 гады” – так гучала апошняе пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама.
Адзначана, што ў асноўным усе мерапрыемствы дадзенай праграмы выкананы. А асноўнымі задачамі раённай праграмы “Моладзь” з’яўляецца прафарыентацыя і працаўладкаванне моладзі, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне маладых грамадзян, фарміраванне ў моладзі здаровага ладу жыцця, падтрымка таленавітай моладзі, паляпшэнне яе жыллёвых умоў.

Да прыкладу, у рамках мерапры-емстваў па патрыятычным выхаванні моладзі праводзяцца паходы, велапрабегі і аўтапрабегі па месцах баявой славы раёна. Праведзены акцыі “Вялікай Перамозе – 65!”, “За моцную і квітнеючую Беларусь”, “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Паспяхова праводзіцца работа з маладымі спецыялістамі, якіх штогод прыбывае ў раён каля 110 чалавек і г.д.
Раённая праграма “Моладзь” на 2011-2015 гады, якую прадстаіць распрацаваць, павінна быць яшчэ больш дзейснай, накіраванай на актыўную жыццёвую пазіцыю ўсіх маладых лю-дзей, асабліва на вытворчасці. І кожнае маладзёжнае мерапрыемства павінна быць цікавым і рэзультатыўным, працаваць і на выхаваўчы аспект.

23 лістапада 2010  Просмотров: 813 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта