Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Снежань 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Улада У райвыканкаме
25 студзеня адбылося першае ў гэтым годзе пася-джэнне раённага выканаўчага камітэта. На ім разгледжаны чатыры пытанні. Тры з іх тычыліся вынікаў работы за 2010 год і планаў на бягучы па розных накірунках. Адно – замацаванне маладых кадраў на вёсцы.
Спачатку было разгледжана выкананне прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2010 год і праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011 год. Перад гэтым старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук, які вёў пасяджэнне, коратка даў ацэнку зробленаму за мінулы год. Ён падкрэсліў, што 2010-ы быў неадназначны для сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У параўнанні з 2009-ым раён прыбавіў і па многіх накірунках значна – усюды маем больш за 100 працэнтаў. Няма стратных прадпрыемстваў. Забяспечаны запланаваны рост зарплаты і г. д.
Аднак прагноз забяспечылі толькі па трох паказчыках з 14: па тэмпах росту экспарту і імпарту паслуг і ўводу ў эксплуатацыю жылля – 33000 метраў квадратных. за пяцігодку выкананы 9 з 12 прагнозных паказчыкаў, дзякуючы перш за ўсё паспяховай рабоце ў 2008 годзе. Патрабуе паляпшэння інвестыцыйная палітыка, без чаго сёння немагчыма разлічваць на эфектыўную работу вытворчасці.

Ці маглі дабіцца большага? Ці ёсць рэзервы? Абмеркаванне паказала, што можам працаваць лепш. І калі ў прамысловасці ёсць пэўныя праблемы (асабліва ў такіх прадпрыемстваў як РУВП ”Папраўчая ўстанова № 5”, Івацэвіцкі філіял ААТ “Экран” і ў некаторых іншых), то, напрыклад, у аграрным сектары эканомікі аб’ектыўных перашкод для больш эфектыўнай работы няма. Важна толькі павышаць больш хуткімі тэмпамі прадукцыйнасць палёў і ферм. Бо калі атрымліваць сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў 511 грамаў за суткі, што мелі ў мінулым годзе (апошняе месца па гэтым паказчыку ў вобласці), то і гаворкі не можа быць тут аб выкананні прагнознага паказчыка.
Безумоўна, неабходна з самага пачатку года працаваць рытмічна, не дапускаючы правалаў, выбірацца з якіх потым няпроста.

На бягучы год для раёна вызначаны яшчэ больш напружаныя прагнозныя паказчыкі. Зроблена гэта для таго, каб забяспечыць выкананне асноўнай задачы – і надалей павялічваць зарплату работнікам і павышаць жыццёвы ўзровень людзей.
Асаблівасць работы у 2011-ым – гэта якасць, прыбытак, рэнтабельнасць. Менавіта на такія параметры робіцца стаўка. Уводзіцца такі падсумоўваючы паказчык, як валавы рэгіянальны (абласны) прадукт, які будзе залежаць ад паспяховай работы і нашага раёна. А сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2011 го-дзе будзе ацэньвацца цяпер па сямі прагнозных паказчыках па іншых заданнях, па якіх вызначаны канкрэтныя параметры. Так, увод жылля за кошт усіх крыніц фінансавання павінен скласці 41000 метраў квадратных, рост інвестыцый у асноўны капітал у параўнанні з 2010 годам – 16 працэнтаў і г.д.

У прынятым рашэнні дадзена ацэнка рабоце кадраў за мінулы год, зацверджаны праект прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011 год, які ўчора разгледжаны на сесіі райсавета.
Далей у цэнтры ўвагі былі вынікі выканання бюджэту раёна за 2010 год і задачы па забеспяэнні выканання бюджэту ў 2011 годзе. У цэлым па даходах бюджэт раёна выкананы на 100 працэнтаў, а па ўласных даходах – на 100,1. Расходная частка кансалідзіраванага бюджэту раёна прафінансавана на 91,9 працэнта. Незапатрабаванай аказалася частка сродкаў на будаўніцтва лядовай арэны, плавальнага басейна, стадыёна, якія будуць выкарыстаны ў 2011 го-дзе. Былі тут і аб’ектыўныя прычыны.

У 2010 годзе, як і ў папярэднія гады, рэалізаваны комплекс мер па прыцягненні дадатковых сродкаў у бюджэт і скарачэнні бюджэтных расходаў. Так, ад новых утвораных арганізацый дадаткова ў бюджэт паступіла 791,9 мільёна рублёў, што складае 2,4 працэнта ў аб’ёме ўласных даходаў раённага бюджэту. Пратэрмінаваная запазычанасць сельгаспрадпрыемстваў раёна па бюджэтных пазыках і займах перад раённым бюджэтам ў параўнанні з пачаткам бягучага года зменшылася на 777,7 мільёна рублёў, хоць па-ранейшаму застаецца яшчэ даволі вялікай. Запазычанасць дапусцілі ўсе сельгаспрадпрыемствы за выключэннем СВК “Квасевічы”, КУСП “Перамога”, УП “Брэстаблгаз” філіял СВУ “Даманава”, ААТ “Івацэвіцкі льнозавод”.
Разам з тым вырасла крэдыторская запазычанасць. Не ў поўным аб’ёме асвоены сродкі з абласнога бюджэту КУВБП “Івацэвіцкая райУКБ”. У ходзе праверак выяўлены асобныя факты нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў. павялічыўся дэфіцыт бюджэта раёна, які ў першую чаргу абумоўлены прыцягненнем аблігацыйнага займа на будаўніцтва новага корпуса райбальніцы.
У прынятым рашэнні вызначаны канкрэтныя меры па больш якасным выкананні бюджэту раёна ў 2011 го-дзе. А ён будзе даволі напружаным.

Яшчэ адно пытанне тычылася вынікаў работы ў 2010 годзе. Гэта работа мясцовых органаў улады са зваротамі грамадзян. Як і ў папярэднія гады, у раёне шмат што зроблена па ўдасканальванні работы са зваротамі грамадзян, як пісьмовых, так і вусных. Большасць зваротаў разглядалася з выездам на месцы. Тэматыка пісьмовых зваротаў, якія паступалі ў райвыканкам, істотна не змянілася. Як і раней, людзі ўзнімаюць у асноўным пытанні прадастаўлення жылля, камунальнага абслугоўвання, пытанні сацыяльнага забеспячэння і працы.

Аднак, у мінулым годзе выяўлена тэндэнцыя павелічэння зваротаў грамадзян, у тым ліку і ў вышэйстаячыя інстанцыі, пры гэтым многія з гэтых зваротаў павінны былі вырашацца на месцы. Гэта гаворыць аб тым, што не ўсе тыя кадры, якія займаюцца зваротамі грамадзян, дасканала ведаюць закон “Аб зваротах грама-дзян”, адпаведны Указ № 498 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Патрэбна вучоба і больш дэталёвае тлумачэнне насельніцтву гэтых заканадаўчых актаў, што і будзе зроблена сёлета.
Неабходна таксама ўважліва, усебакова і тактоўна падыходзіць да разгляду кожнага звароту. Не заўсёды і не ўсюды ў нас так атрымліваецца. Між тым большая палавіна зваротаў у вышэйстаячыя інстанцыі заслугоўвае ўвагі, падкрэсліў старшыня райвыканкама.
А прынятае рашэнне накіравана на далейшае ўдасканаленне работы са зваротамі грамадзян.

“Аб выкананні арганізацыямі раёна комплексу мер па замацаванні кваліфікаваных кадраў на вёсцы” – так гучала яшчэ адно пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама. Важнейшае пытанне. Таму невыпадкова яно і было вынесена на першае ў гэтым годзе пасяджэнне райвыканкама. Бо без кадраў, у тым ліку і маладых спецыялістаў, немагчыма вырашаць тыя задачы, якія стаяць цяпер перад раёнам.

За мінулую пяцігодку ў раёне нямала зроблена ў гэтым плане. Асабліва для маладых спецыялістаў. І гэта дае пэўны вынік.
Калі замацаванне ў сельгаспрадпрыемствах раёна выпускнікоў, якія закончылі ўстановы адукацыі ў 2005 годзе, склала 6 працэнтаў, у 2006 – 4, то ў 2007 – 24, 2008 – 37, у 2009 – 84 працэнты.
Аднак праблема тут ёсць. Большасць выпускнікоў, адпрацаваўшы два гады, пакідаюць тыя сельгаспрадпрыемствы, куды былі накіраваны па размеркаванні. Мала хто вяртаецца на сваё першае рабочае месца і пасля службы у арміі.

Безумоўна, ідэальныя ўмовы для работы маладых спецыялістаў пакуль што створаны далёка не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. І напружанасць у рабоце дае аб сабе ведаць, бо нярэдка маладым спецыялістам даводзіцца працаваць і без выхадных. І ўсё ж адну з ключавых роляў тут адыгрывае памер зарплаты. А яна ў некаторых гаспадарках раёна для маладых спецыялістаў з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй ў 2010 годзе склала 500 тыс. рублёў, а ў СВК “Рэчкі” 406,4 тыс. руб.
Вельмі важным з’яўляюцца адносіны да маладых спецыялістаў перш за ўсё ў маральным плане. Клопатам ён павінен быць акружаны і дапамогай вопытных работнікаў. А ці ёсць такое ў нас паўсюдна? Не.
Трэба таксама, каб у калектыўныя дагаворы ўносілася максімум стымулаў, як матэрыяльных, так і маральных для маладых спецыялістаў.

Падчас абмеркавання гэтага пытання прыводзіўся і такі факт: маладога талковага спецыяліста часам не ўтрымаць ні жыллём, ні дастойнай зарплатай, не дапамагаюць і ўгаворы кіраўніка сельгаспрадпрыемства. “Я паеду працаваць на сваю малую радзіму”,- кажа ён. І тут жа ўносілася слушная прапанова: трэба рыхтаваць маладых спецыялістаў са свайго раёна і аплочваць іх вучобу. І гэтым павінны займацца ў кожнай гаспадарцы, кожным сельсавеце. І, безумоўна, у райсельгасхарчы. Тады такія маладыя спецыялісты будуць заставацца ў сельгаспрадпрыествах, ва ўсякім разе, аб гэтым можна гаварыць з вялікай доляй упэўненасці.
А прынятае рашэнне па гэтым пытанні і накіравана на паляпшэнне работы па замацаванні маладых кадраў на вёсцы.

29 студзены 2011  Просмотров: 1013 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта