Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Улада З “прамой лініі” са старшынёй райвыканкама А. У. Ткачуком
15 снежня г.г. адбылася “прамая тэлефонная лінія” са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Анатоліем Уладзіміравічам Ткачуком. За дзве гадзіны кіраўніку раёна паступіла 20 пытанняў, у асноўным сацыяльна-бытавога накірунку. Практычна на ўсе звароты старшыня райвыканкама адразу ж даў аргументаваныя, канкрэтныя адказы. Зрабіць гэта было не складана, паколькі пытанні, якія задаваліся, зазначыў Анатолій Уладзіміравіч, былі, як кажуць, паўсядзённымі. На тыя ж некалькі зваротаў, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, людзі атрымаюць дакладныя адказы пазней ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. Першай на “прамую тэлефонную лінію” старшыні райвыканкама звярнулася жыхарка з вёскі Мілейкі. Яна хоча, каб сусед зрабіў заезд да сябе ў двор у другім месцы, паколькі там, дзе пад’езд цяпер устроены, ён ўяўляе для яе нязручнасць. Гэта не першы зварот жанчыны ў розныя інстанцыі па дадзеным пытанні. І як раней, старшыня райвыканкама параіў ёй спыніць сваркі з суседам, а рыхтаваць дакументы на зямлю, што знаходзіцца ля яе дома. Толькі пасля гэтага можа ісці гаворка аб устанаўленні заезду для суседа ў іншым месцы.

Ёсць прэтэнзіі да суседа і ў жыхаркі з Івацэвічаў, якая пражывае па вуліцы Механізатараў. Той пабудаваў гараж амаль насупраць яе дома. Пабудаваў, на думку жанчыны, не ў належным месцы. А побач яшчэ гаражны масіў. Увесь час ездзяць аўтамабілі. Між тым у 1994 го-дзе, калі жанчына распачала будаўніцтва дома, тут па генплане не павінна быць гаражоў. Гэта потым іх унеслі ў генеральны план забудовы Івацэвічаў.

З гэтым пытаннем трэба звяртацца ў пракуратуру раёна, параіў жанчыне старшыня райвыканкама.
Наступнае тэлефанаванне было з вёскі Горталь. Жанчына прасіла паскорыць уцяпленне сцен дома. Ва ўсіх дамах, а такіх пяць па вуліцы Бярозавай у вёсцы Горталь, будзе праведзена цеплавая мадэрнізацыя, быў адказ старшыні райвыканкама. Гэтыя дамы пабудаваны пяць гадоў назад з драўлянага бруса, як высветлілася пазней, з не зусім сухога. А таму з’явіліся шчыліны ў сценах. Вонкавае ўцяпленне сцен дома праводзілі. Але жаданы эфект яно не дало. А для капітальнай цеплавой мадэрнізацыі патрэбна праектна-каштарысная дакументацыя. Такая цяпер зроблена. І ўцяпленне вонкавых сцен дамоў мінеральнаватнымі плітамі распачалося.

Некалькі тэлефанаванняў тычыліся гандлёвага абслу-гоўвання на вёсцы. Адно з іх аб тым, чаму ў магазіне вёскі Бусяж рэдка калі можна купіць свежы хлеб і чаму яго прадаўцы, здараецца, вядуць сябе нетактоўна з пакупнікамі. А.У. Ткачук даручыў старшыні праўлення райСТа Т.М. Варабей разабрацца і выправіць сітуацыю.

Жыхарку вёскі Грыўда хвалюе, чаму зачыніліся магазіны ў вёсках Харошча і Була, і ці праўда, пытаецца яна, што ў Грыўдзе будуць закрываць дзіцячы садок?
– Магазіны ў гэтых вёсках закрыты з-за таго, што няма прадаўцоў, – адказаў старшыня райвыканкама, – знойдуцца такія – магазіны ўзновяць сваю работу. Вёскі ж без гандлёвага абслугоўвання не засталіся, іх абслугоўвае аўталаўка.
Што тычыцца чуткі аб магчымым закрыцці дзіцячага садка ў вёсцы Грыўда, то гэта пакуль што толькі чуткі, зазначыў у сваім адказе А.У. Ткачук, бо ніякага рашэння аб гэтым не прынята.

Тут варта акцэнтаваць увагу на наступным. У апошні час даводзіцца закрываць некаторыя школы, дзіцячыя садкі. І гэта не таму, што камусьці так хочацца. Справа ў тым, што надыходзіць такі перыяд, калі такія школы, садкі амаль што няма каму наведваць. Вядома, што тут прысутнічае і эканамічны бок справы, бюджэтныя сродкі трэба эканомна зрасходаваць. «Наша ж пазіцыя тут – не спяшацца з закрыццём такіх аб’ектаў сацыяльнай сферы», – гаворыць старшыня райвыканкама.
І гэта дальнабачная пазіцыя. Бо грошы грашыма, якія, дарэчы, трэба таксама добра пралічыць, бо падвоз вучняў у школу ў другую вёску можа на нішто звесці тую ж эканомію ад закрыцця школ і садкоў з-за малой колькасці вучняў, дашкольнікаў. Трэба помніць, што гэта нясе вельмі адмоўны адценак на настрой і псіхалагічны стан насельніцтва вёскі. А гэтага мы не павінны дапусціць дзеля нават эканоміі грашовых сродкаў.
Жыхарка вёскі Аброва вырашыла праверыць, як кормяць яе дзяцей у мясцовай школьнай сталовай. Але з боку адміністрацыі школы, па яе словах, атрымала не толькі перашкоду, але і грубасць.
Працяг на 2-й стар
Як высветлілася пазней, жанчына хацела праверыць, як рыхтуюцца стравы непасрэдна на кухні. Але ж туды пабочным асобам нельга хадзіць. Таму і адказ старшыні райвыканкама быў адпаведны. «З фактам грубасці разбяромся, а вось на кухню хадзіць вам нельга перш за ўсё па прычыне санітарных правілаў», – сказаў ёй А.У. Ткачук.
Быў зварот і аб тым, што не асвятляецца як след сквер, што ля кінатэатра “Партызан” у райцэнтры. “Справа тут не ў электралямпачках, як кажаце вы, – адказаў на гэта тэлефанаванне старшыня райвыканкама, – было б так, то і пытанне не ўзнікала б. Тут трэба мяняць усё электраабсталяванне, якое ўжо знасілася. І гэта абавязкова будзе зроблена ў наступным годзе”.
У некалькіх тэлефанаваннях ўзнімаліся пытанні рамонту вуліц, устаноўкі бардзюраў з аднаго боку аўтастаянкі, рамонту моста. Такія былі з Івацэвічаў, з вёскі Боркі. Пытанні гэтыя абавязкова будуць вырашацца, запэўніў старшыня райвыканкама.
Звярталіся жыхары раёна да старшыні райвыканкама і з іншымі пытаннямі, якія тычыліся прадстаўлення транспарту для дастаўкі дзіцяці з школы-інтэрната на канікулы, устаноўкі прыбораў уліку вады, адкрыцця камеры захоўвання на чыгуначным вакзале, устаноўкі святлафора на скрыжаванні вуліц 60 год Кастрычніка і Дзяржынскага, адсутнасці гарачай вады ў пасёлку Зялёны Бор, ачысткі канала ў раёне гарадскога Дома культуры.
Усе яны ўзяты на кантроль і будуць вырашацца.
Міхаіл РУДНІЦКІ.

24 снежня 2010  Просмотров: 880 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта