Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Май 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

З залы суда А жыць трэба па сродках!
Гэта здарылася ў адной з вёсак целяханскай зоны. 60-гадовая жанчына Ш., якая працавала прыёмшчыцай заказаў ДУП “Івацэвіцкі РКБА”, вясной адыходзячага года прыняла ад мясцовага жыхара, пенсіянера, 3 736 000 рублёў на выраб помнікаў і агароджы – на могілкі, дзе пахаваны сын і жонка заказчыка.
Але, атрымаўшы грошы, Ш., так бы мовіць, пераклала ўсю суму з адной кішэні ў другую. Яна правяла афармленне заказу, але грошы вырашыла патраціць на асабістыя патрэбы. А пакупніку патлумачыла: на выраб агароджы і помнікаў патрэбна нямала часу. Але вось у адзін з ліпеньскіх дзён да прыёмшчыцы наведалася рэвізія…

Такім чынам, рэвізоры не далічыліся таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму амаль у 3 000 000 рублёў. Гэтымі каштоўнасцямі на ўчастку, у асноўным, з’яўляліся швачныя вырабы – падушкі, коўдры і навалачкі, адзенне, якія выраблены на ДУП “Івацэвіцкі РКБА”. Пачынаючы з сакавіка 2010-га года, Ш. наўмысна ўносіла несапраўдныя дадзеныя ў графу “астатак на канец месяца”, у выніку чаго атрымлівалася, што тавар прадаваўся кепска, таму выручка – невялікая.
На самай справе тавар прадаваўся – і няблага прадаваўся, але, “перахопліваючы” грошы ў аднаго кліента, Ш. перакрывала імі свае папярэднія траты, пакуль “канвеер” не спынілі праваахоўныя органы. З улікам грошай пенсіянера, якія ён перадаў на пакупку агароджы і помнікаў, аказалася, што патрачана прыёмшчыцай 6 700 000 рублёў – згадзіцеся, даволі значная па вясковых мерках сума. Узбуджана крымінальная справа па ч.1 артыкула 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Кра-дзеж шляхам прысвойвання або растраты”.

Што патлумачыла прадстаўнікам права-ахоўных органаў Ш.? Яна прызналася ў здзяйсненні злачынства, расказала, што прыкладна два разы на тыдзень заглядвала ў сейф, дзе павінна была захоўваць выручку, і брала каля 100 000 рублёў на “дамашнія расходы”.
Па выніках судовага паседжання Ш. прызнана вінаватай і панесла пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Жанчыне, зразумела, прыйдзецца пакрыць ДУП “Івацэвіцкі РКБА” 6 700 000 рублёў – на такую суму пракуратурай раёна прад’яўлены іскавыя патрабаванні да Ш. на карысць РКБА. У сваю чаргу камбінат бытавога абслугоўвання абавязаны выканаць заказ пенсіянера, бо ён звярнуўся да Ш. як да прадстаўніка дадзенай арганізацыі.
І апошняе. Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню злачынства, стаў недастатковы кантроль за работай сваёй падначаленай з боку кіраўніцтва ДУП “Івацэвіцкі РКБА”, адсутнасць праверак і пазачарговых інвентарызацый з мэтай выявіць злоўжыванні, а таксама халатныя адносіны з боку бухгалтарскіх работнікаў да праверкі фінансавых справаздач, тым болей, запісы абвінавачваемай вяліся з парушэннямі…
А іншым асобам, цераз чые рукі праходзяць грошы або таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, параю жыць па сродках, бо падобныя злачынствы, як кажуць, “жывуць” да першай рэвізіі.
Ігар КОЛБІК, пракурор Івацэвіцкага раёна.

11 студзены 2011  Просмотров: 798 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта