Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

З залы суда Калі розум замяняюць інстынкты
Суд Івацэвіцкага раёна нядаўна разглядаў звычайную, на першы погляд, справу: на лаву падсудных за крадзеж села жанчына. Што тут дзіўнага? А тое, што гэтая жыхарка Целяхан сярэдніх гадоў на момант крадзяжу засталася адна і жыла… у лесе, у шалашы. Муж яе, якому надакучылі бясконцыя п’янкі жонкі, забраў траіх дзяцей і з’ехаў у Пінскі раён, у вёску Валішча. Маці не вытрывала пастаянных гулянак дачкі і выгнала яе з хаты, дзе яшчэ нядаўна жылі ўсе разам.
Такім чынам, гэтая маладая жанчына пабудавала ў лесе невялічкі шалаш, дзе жыла летам (яно, нагадаю, было даволі спякотным) і восенню. Пасля пайшла “працаваць” на “алімпійку”. За якія сродкі жыла, сказаць цяжка, але быў зафіксаваны крадзеж. У выніку – лава падсудных...
Так зацягнуў “п’яны вір” жанчыну, у якім яна не ўспомніла ні пра дзяцей, ні пра тое, што калісьці трэба спыніцца, узяцца за розум, кінуць піць, вярнуцца дадому, памірыцца з маці... Няўжо трэба сядзець да маразоў у гэтым шалашы, чакаць зімы, нібы тая Страказа з байкі дзядулі Крылова?.. Санкцыя суда – папраўчыя работы, каб прымусіць гэтую жанчыну працаўладкавацца.

ххх
Яшчэ выпадак. У адну з вёсак Целяханшчыны прыехалі на працу трое маладых мужчын з Пінскага раёна. Спыніліся ў адным з вясковых дамоў; раніцай выходзяць на работу, вечарам вяртаюцца. На гэты “агеньчык” у хаце звярнулі ўвагу дзве нідзе не працуючыя мясцовыя дзяўчыны: Святлана 24-х гадоў і 21-гадовая Алеся (імёны зменены), якія дапамагалі мужчынам бавіць вольны ад работы час. Нічога крымінальнага ў гэтым няма; як казаў паэт, маладыя гады – маладыя жаданні. Але вось у апошні час у гэты дом да камандзіровачных вельмі спадабалася наведвацца… 14-гадовай Вользе з суседняй вёскі.

У адзін з вечароў да дома, дзе знаходзіліся гэтыя трое пінчан, дзве сяброўкі і 14-гадовая дзяўчына (яна і не думала вяртацца дадому), прыехалі на возе маці непаўналетняй, яе хросны дзядзька. Пачаліся так званыя “разборкі”, у ходзе якіх 24-х гадовая Святлана (якую маці непаўналетняй абвінавачвала ў паводзінах сваёй 14-гадовай Вольгі), атрымала цялесныя пашкоджанні. Зараз гэтую справу разглядае суд; пэўнае рашэнне, канешне, будзе прынятае. Але састаў суда не можа не трывожыць наступнае: чаму бацькі і родныя людзі мала хваляваліся наконт таго, як бавіць вечары іх занадта “ранняя” дачушка, што накіравалася да кавалераў аж за сем кіламетраў? Яе, здаецца, павінны больш цікавіць аднакласнікі, урокі, факультатывы, гурткі па інтарэсах, а не маладыя мужчыны!

Не можа не трывожыць і тое, што Святлана і Алеся не працаўладкаваны, галоўная радасць іх жыцця: як добра пагуляць, добра адпачыць… Лёгка стаць на шлях п’янства, але цяжка спыніцца. Тая маці трох дзяцей з Целяхан, з расказу аб якой мы пачалі нашу гутарку, таксама не адразу стала п’яніцай. Але ў рэшце рэшт ад яе літаральна ўцёк муж, адмовілася маці, а самой прыйшлося перайсці ў шалаш.
Ці не прыйшоў час задумацца Святлане і Алесі пра сваё будучае?

ххх
21-гадовая дзяўчына з адной з вёсак нашага раёна здымала ў Івацэвічах дом. У адзін з асенніх вечароў 2010-га года яна разам з чатырма маладымі мужчынамі (адзін з іх – гаспадар дома) села за стол – пагутарыць, выпіць. Спачатку пілі піва, пасля настойку, гарэлку... Дзяўчыне прыйшоў час накіроўвацца на работу (працавала ў начную змену), але мужчыны яе ўгаварылі патэлефанаваць на працу – майстру, знайсці нейкія аргументы, каб не ісці на работу, а застацца. Яна згадзілася, патэлефанавала непасрэднаму кіраўніку і паведаміла, што ў яе… памёр брат. Майстар, зразумела, дазволіў не выходзіць на работу.

Гулянне працягвалася далей, але сярод ночы гэтую дзяўчыну адзін з хлопцаў збіў і згвалціў.
Узрушаная і расхваляваная, яна вылезла праз акно і схавалася за сцяной дома, але тут яе знайшла п’яная кампанія, пацягнула ў дом, дзе дзяўчыну згвалцілі астатнія хлопцы, наносячы пры гэтым пабоі. Няцяжка ўявіць, што перажыла пацярпелая ў тую ноч. На наступны дзень звярнулася ў міліцыю. Маладыя людзі адразу былі арыштаваны, яны зараз у СІЗА, чакаюць судовага паседжання. За гэтае цяжкае злачынства, безумоўна, атрымаюць суровае пакаранне. Вось да чаго даводзіць бяздумнасць.

З другога боку, хочацца параіць дзяўчатам, жанчынам: пазбягайце магчымасці адпачываць менавіта так: калі вы адна, а мужчын (тым болей, малазнаёмых) некалькі! Асабліва, калі ліецца ракой гарэлка, а розум замяняюць інстынкты. На любой падобнай вечарынцы не павінна дзяўчына знаходзіцца без сябровак або добра знаёмых ці нават родных людзей!

Але і не гэтае галоўнае! Самае важнае: навучыцца адпачываць культурна, адмовіцца ад моцных напояў, ад гарэлкі. Бо ільвіная доля гэтых здарэнняў адбываецца тады, калі “галоўныя дзеючыя асобы” на добрым падпітку пачынаюць высвятляць адносіны… Адной з самых запамінальных для нашых суддзяў стала справа па нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Адбылося гэта ў адной з вёсак Целяханшчыны некалькі гадоў назад. Двое мужчын (дарэчы, родзічы) селі адзначаць нейкае свята. Адзін з іх напіўся да такой ступені, што яму падалося: насупраць сядзіць д’ябал. Мужчына схапіў нож і… ударыў “д’ябла”.

Пасля сведкі пацвердзяць, што ніякай сваркі і спрэчкі паміж мужчынамі не было: проста адзін раптам схапіўся за нож… Выходзіць, праўду расказаў абвінавачваемы?.. Таму шчыра просім: каб у вашым жыцці таксама не было “сустрэчы з д’яблам”, каб не аказацца на лаве падсудных, – перастаньце злоўжываць алкаголем. Спыніцца ніколі не позна.
Аляксандр КІРЫЛОВІЧ,
старшыня суда
Івацэвіцкага раёна.

8 лютага 2011  Просмотров: 970 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта