Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

З залы суда ...Шляхам злоўжывання службовым становішчам
У бягучым годзе судом Івацэвіцкага раёна разгледжана шэсць крымінальных спраў, якія можна аднесці да катэгорыі карупцыйных злачынстваў. Гэта не самыя рэзанансныя справы, але, разам з тым, ва ўсіх выпадках да адказнасці прыцягваліся людзі, якія мелі пэўную ўладу і для якіх іх службовыя прывілеі сталі вялікай спакусай. Вось некалькі падобных спраў.
Вячаслаў М. працаваў кіраўніком аднаго з участкаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі воінскай часткі, што размешчана на тэрыторыі нашага раёна. Пэўны перыяд часу гэты малады кіраўнік адсутнічаў на сваім працоўным месцы (накіраваўся на вучобу), але пры гэтым не забыў у табелі ставіць сабе “васьмёркі”, што сведчыла аб тым, што ён ходзіць на работу і можа атрымліваць заработную плату. І атрымаў незаробленыя грошы - звыш за 500 000 рублёў. Гэты “фінт” начальнік участка паўтарыў не адзін раз.

Але падман быў раскрыты, як і тое, што дадзены кіраўнік распараджаўся паліўнымі рэсурсамі ўчастка так, як яму хацелася. Ён даў каманду некалькі прычэпаў з торфабрыкетам і дровамі завезці дадому жыхару, што пражывае ў суседняй вёсцы. Гэта паслуга была аказана за тое, што вясковец адрамантаваў асабістае аўто Вячаславу М.. Але махінацыі гэтага гора-кіраўніка былі раскрыты, узбуджана крымінальная справа па арт. 210 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам”. Кіраўнік аказаўся на лаве падсудных.

На лаве падсудных аказаўся і жыхар Івацэвічаў Р., якому прадстаўнікі таварыства з Мінска прапанавалі ўзначаліць будаўніцтва аб’екта прыдарожнага сервісу ў нашым раёне. За восем месяцаў гэты мужчына з рахунка таварыства, якое зарэгістравана ў Мінску, перавёў, аддаючы адпаведныя каманды бухгалтару, на ўласны рахунак каля 10 мільёнаў рублёў. Мінчане, якія пасля спахапіліся, паспрабавалі па-добраму патлумачыць Р., што ён мае службовы аклад і гэтыя грошы не меў права браць, але Р. і слухаць не хацеў… Ён нават не прадставіў ніякіх дакументаў, якія пацвярджалі б, што гэтыя мільёны накіраваны на карысць таварыства (набыццё будматэрыялаў, запчастак і т. п.). Чалавек проста паклаў грошы ў сваю кішэню. Узбуджана крымінальная справа. Судом Р. прызнаны вінаватым, ён вымушаны не толькі вярнуць грошы гаспадарам, але і заплаціць немаленькі штраф – 100 базавых велічынь (3 500 000 рублёў).

Нешта падобнае адбылося на адным з буйных прадпрыем-стваў Івацэвічаў. Начальнік цэха на гэтым прадпрыемстве вырашыў пажывіцца наступным чынам: даў каманду загрузіць у прычэп трактара прадукцыю прадпрыемства, а зверху загадаў прысыпаць іх адходамі вытворчасці. Трактар праехаў цераз прахадную прадпрыемства, накіраваўся ў адну з бліжэйшых вёсак, але падчас разгрузкі прадукцыі дадзены кіраўнік быў затрыманы супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС. Узбуджана крымінальная справа. Гэты начальнік цэха таксама сеў на лаву падсудных.

…Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад праваахоўных органаў весці бескампрамісную барацьбу з карупцыйнымі з’явамі. Бо яна, карупцыя, нібы іржа, раз’ядае асновы грамадства. Калі не змагацца з гэтай з’явай, то простыя людзі пачынаюць лічыць, што законы напісаны не для ўсіх, што вялікія і маленькія начальнікі выкарыстоўваць службовае становішча на “ўладкаванне” асабістых спраў. А так не павінна быць і так не будзе: закон кожнага паставіць на сваё месца, а пакаранне будзе непазбежным.
Васіль АЎРУСЕВІЧ,
суддзя суда Івацэвіцкага раёна.

11 студзены 2011  Просмотров: 958 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта