Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі Анжэла Колтун – у перадавіках
anjela_1.jpg (21. Kb)Для Анжэлы Анатольеўны Колтун, аператара машыннага даення малочнатаварнай фермы №2 КУСП “Перамога”, навіна аб тым, што яна паедзе на IV Усебеларускі народны сход у якасці дэлегата ад Івацэвіцкага раёна была нечаканай радасцю. Пабываць на такім маштабным форуме, прыняць удзел у вырашэнні далейшага лёсу нашай краіны – яшчэ нядаўна Анжэла не магла сабе гэтага нават уявіць, а сёння яна, як і другія дэлегаты, рыхтуецца да гэтай значнай падзеі ў яе жыцці.

Яшчэ з дзяцінства Анжэла марыла стаць настаўніцай музыкі. Пасля заканчэння музыкальнай школы па класу баян паступіла ў Гродзенскае музыкальнае вучылішча. Але так склалася, што скончыць гэту навучальную ўстанову ёй не ўдалося – выйшла замуж, нарадзіла дзіця. Пасля заканчэння акадэмічнага водпуску вырашыла пайсці працаваць даяркай. З гэтай прафесіяй дзяўчына была знаёма добра, бо маці Анжэлы Людміла Васільеўна Саевец, якая ўжо на пенсіі, працяглы час была адной з перадавых даярак КУСП “Перамога”.

І вось ужо больш за 15 гадоў Анжэла Колтун працуе ў КУСП “Перамога” аператарам машыннага даення кароў, з’яўляецца адной з лепшых працаўніц гаспадаркі. За 2009 год надаіла 330,3 тоны малака, а за 9 месяцаў бягучага года валавы надой ад яе групы склаў 778,3 тоны малака.
Умовамі працы задаволена, як і ўмовамі, створанымі для жыцця ў вёсцы. Ёй ёсць з чым параўноўваць, бо пачынала працаваць падменнай даяркай на звычайнай ферме ў Козіках, а сёння працуе на сучаснай камп’ютарызаванай малочнатаварнай ферме ў в. Вулька-Аброўская. Вытворчыя паказчыкі добрыя і ў Анжэлы, і ў цэлым на ферме. Ад некаторых кароў тут надойваюць па 40 і больш кілаграмаў малака за суткі. І гэта не мяжа, лічыць Анжэла. Адсюль і зарплата дастойная – 1 мільён 400 тысяч рублёў у месяц.
З 2004 года Анжэла Колтун жыве ў новым доме з усімі выгодамі, службовае жыллё ёй прадаставіла гаспадарка.

Анжэла працалюбівая, старанная, як кажуць, паспявае ўсюды. Яна выхоўвае траіх дзяцей без мужа, так склалася. Нават не верыцца, што ў свае 35 Анжэла яшчэ і бабуля. Яе першаму ўнуку ад старэйшай дачкі Каці, якая вучыцца ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на псіхолага, хутка будзе два гады.
Сваё шчасце Анжэла Колтун бачыць у дзецях. Трымае ўласную гаспадарку: карову, свіней, дамашнюю птушку. Новы дом ужо поўнасцю абстаўлены сучаснай мэбляй. Сыну Вадзіму, які хутка пойдзе ў Армію, Анжэла ў падарунак купіла аўтамабіль. Гаворыць, што гэта будзе добры стымул яму ўзорна служыць і паралельна вучыцца, каб атрымаць правы на ваджэнне аўтамабілем, а затым і прафесію добрую.

– Што б хацелі сказаць на Усебеларускім народным сходзе, калі б Вам прадставілі слова? – спытала ў Анжэлы Колтун.
– Па-першае, выказала б падзяку нашаму Прэзідэнту за тое, што дзяржава надае належную ўвагу развіццю малых населеных пунктаў, не забывае пра людзей, якія жывуць і працуюць у вёсках. Хацелася б, каб усе сацыяльныя праграмы працягвалі эфектыўна рэалізоўвацца, каб узровень жыцця павысіўся, каб палепшылася дэмаграфічная сітуацыя ў краіне.
Аляксандра ДЖЭЖОРА.

19 лістапада 2010  Просмотров: 985 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта