Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі Бяда, якая не хадзіла адна
Чарнобыль… Сёння пры адным упамінанні гэтай назвы адразу ўзнікае асацыяцыя з другім словам – бяда. А яна, як кажа народная мудрасць, адна не ходзіць, а, як правіла, водзіць за сабою другую, трэцюю… А што гэта сапраўды так, на ўласным вопыце пераканаўся Сцяпан Іванавіч Кузьміч, жыхар райцэнтра.

У спіс камандзіровачных Івацэвіцкім РАУС на ліквідацыю наступстваў аварыі трапіў і С.І. Кузьміч. У пачатку жніўня 1986 года ён прыехаў у Нароўлю – невялікі гарадок на высокім пясчаным беразе Прыпяці, і паступіў у распараджэнне мясцовага райаддзела міліцыі.
– У нагруднай кішэні кожны з нас, прыезджых, насіў прыборчык у выглядзе невялікага алоўка. Потым даведаліся, што гэта своеасаблівы накапляльнік радыяцыі, – дзеліцца ўспамінамі Сцяпан Іванавіч. Раз у тыдзень спецыяліст па радыяцыі запісваў у журнал дадзеныя прыбора і зноў клаў у тую ж кішэню. А навейшыя прыборы для вымярэння радыяцыі былі толькі ў ваенных. На вуснах ва ўсіх, канешне, было слова радыяцыя. А што здарылася на самай справе на станцыі, ніхто толкам не мог сказаць. Затое распаўсюджваліся розныя чуткі.

– З першых дзён знаходжання ў Нароўлі, – гаворыць С. І. Кузьміч, – ніхто з нас не сачыў за сваім здароўем. Нас супакойвалі, што ўсё будзе добра. Але ж самі абставіны прымушалі задумвацца.
Як спецыяліст па пажарнай справе, Сцяпан Іванавіч разам з членамі камісіі наведваў прадпрыемствы, калгасы, навучальныя ўстановы, уласныя і дзяржаўныя дамы, сачыў за правіламі пажарнай бяспекі, наогул за парадкам, удзельнічаў у адсяленні людзей.

Пільная ўвага надавалася падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года. На будынку школы, што знаходзіцца ў цэнтры Нароўлі, зрабілі новы дах. Спецыяльным растворам апрацавалі ўвесь будынак, затым замералі ўзровень радыяцыі. Як гаварылі спецыялісты, ён быў у норме. Праз два дні зноў зрабілі замер – высокая радыяцыя. Зноў і зноў апрацоўвалі.

Яшчэ пра адну школу, ужо сельскую, распавёў Сцяпан Іванавіч. У складзе раённай камісіі ён выехаў у вёску. Будынак невялікі, дах перакрыты, усюды пах свежай фарбы. Дарожкі заасфальтаваны. На самім будынку і ўнутры ўзровень радыяцыі не перавышаў норму. Паднеслі дазіметр да зямлі ля кустоў каля новай дарожкі – зашкальвае. І так па ўсёй школьнай тэрыторыі. Што ж рабіць? Школу, канешне, прынялі. А тэрыторыю зноў апрацавалі спецрастворам. Праз дзень-другі, не сумняваліся, там зноў засыпле нябачнымі смяротнымі часцінкамі, як і ў Нароўлі.
Ужо тады ў горадзе і раёне было шмат пустуючых дамоў. Адны жыхары выяз-
джалі самі, а ў тых населеных пунктах, дзе замер паказаў самую высокую радыяцыю, адсялялі прымусова і людзей вывозілі на чыстыя тэрыторыі.

– Гэтае відовішча не перадаць словамі, – кажа Сцяпан Іванавіч. – Яно напамінала мне эпізоды з кінафільмаў пра пачатак вайны. Лю-
дзі бягуць, крычаць, плачуць, развітваюцца з домам, са сваёй зямлёй. Старыя ніяк не хацелі пакідаць сваё жытло, многія заставаліся. “Тут мы нара-
дзіліся, тут і паміраць нам”, – паўтаралі яны. А тым, каго вывозілі, не дазвалялі нічога браць з гаспадаркі, а толькі дакументы, грошы і неабходнае адзенне…
Тады яшчэ не ўсе разумелі, што радыяцыя – гэта вораг здароўя чалавека, нябачная смерць. І яна, радыяцыя, як сцвярджалі, не мае ні колеру, ні смаку, ні паху.

– Наконт гэтага я магу паспрачацца з любым чалавекам, – кажа С. І. Кузьміч. – Смак у радыяцыі своеасаблівы. Пасля некалькіх дзён знаходжання ў Нароўлі і раёне я адчуў, як цябе адольвае абыякавасць і, здаецца, вось-вось заснеш на хаду. Вось вам і адчуванні, і смак…
У той жа месяц на вачах у Сцяпана Іванавіча ўся прырода па-свойму адчула смак радыяцыі. На бедных пясчаных глебах раёна вырас небывалы ўраджай зерневых культур. У лесе было столькі грыбоў, хоць касой касі. У садах паспела многа яблык, груш, сліў, розных ягад. Гародніна таксама здзіўляла сваімі памерамі. Усё гэта забаранялася ўжываць, як заражанае і шкоднае для здароўя. Але мясцовыя жыхары, асабліва больш сталага ўзросту, як і раней, збіралі грыбы і ягады, гародніну і садавіну, лавілі рыбу.
– Як жа вы берагліся ад радыяцыі? – пытаюся ў Сцяпана Іванавіча.
– Адразу нам выдалі рэспіратары, – адказвае С. І. Кузьміч. – Але праз суткі яны ўжо былі перанасычаны радыяцыяй і імі нельга было карыстацца. І больш нічым нас, так сказаць, не бераглі. Выжывалі кожны сам па сабе.

Знаходзіліся ў забруджанай зоне і такія ліквідатары, якія зусім не верылі, што радыяцыя можа адмоўна паўплываць на іх здароўе. Сцяпан Іванавіч расказаў пра знаёмага маёра міліцыі, які ў другі раз запар прыехаў сюды. Вельмі дорага каштавала таму маёру другая паездка ў зону. Ён сур’ёзна захварэў (вялікая доза абпраменьвання) і праз некаторы час памёр.
Так сталася, што іменна ў той год 19 жніўня, якраз у дзень Спаса яблычнага, С. І. Кузьміч сустрэў свой чарговы дзень нараджэння. Упершыню ў такіх нязвыклых абставінах. Адзначыў вельмі сціпла. Разам з новымі знаёмымі выпілі па чарцы, пажадалі здароўя, пагаманілі. Тым жа летнім вечарам патэлефанаваў у Івацэвічы і з прыемнасцю выслухаў віншаванні ад жонкі Наталлі Мікалаеўны, дачок Галіны і Жанны. Дарэчы, С. І. Кузьміч кожны тыдзень меў тэлефонную размову са сваёй сям’ёй. Такой была дамоўленасць.

Толькі адзін месяц Сцяпан Іванавіч знаходзіўся ў забруджанай зоне, але і гэтага хапіла для таго, каб пакінуць у жыцці свой чорны след. Вярнуўшыся дамоў, ён паехаў на медкамісію ў Брэст. Адтуль прывёз заключэнне: здаровы, годны для службы. А праз год медкамісія ў Івацэвічах, і тут урачы выявілі павелічэнне шчытападобнай залозы, паставілі на ўлік і назначылі лячэнне.
З таго часу, калі Сцяпан Іванавіч Кузьміч знаходзіўся ў забруджанай зоне, мінула амаль 25 гадоў. Як склалася жыццё былога ліквідатара, як ён адчувае сябе ў свае амаль 62? Выраслі ягоныя дочкі. У іх ужо свае сем’і. Закончыў ён службу ў органах Міністэрства ўнутраных спраў у 1995 годзе ў званні маёра. Зараз на заслужаным адпачынку.

А пра стан свайго здароўя С. І. Кузьміч сказаў наступнае:
– Акрамя захворвання шчытавідкі, я перанёс і іншыя. Неяк пабываў у санаторыі “Бярэсце”, здавалася, нядрэнна паправіў сваё здароўе, але ж па-
дзейнічала летняя спёка, і, як вынік, мікраінсульт. А далей яшчэ горш. Перанёс аперацыю на сэрцы і яшчэ двойчы аказваўся на хірургічным стале...
Святаслаў КАЖАДУБ,
г.Івацэвічы.

26 красавіка 2011  Просмотров: 981 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта