Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі “Кожную раніцу пачынаю з фіззарадкі”
26 сакавіка спаўняецца 80 гадоў жыхару Івацэвічаў, вядомаму ў раёне медыку Мікалаю Сямёнавічу Канашуку. Вельмі прыемна адзначыць, што Мікалай Сямёнавіч і ў такім паважаным узросце сябруе са спортам. Кожную раніцу робіць фіззарадку і гімнастыку і абавязкова паднімае дзве 8-кілаграмовыя гантэлі – 65 разоў. Чым не прыклад для тых, хто значна больш малады па ўзросце і хто лічыць, што спартыўныя заняткі – толькі для юных!

…Жыццё не песціла Мікалая Канашука, ураджэнца вёскі Свішчава, што ў Камянецкім раёне. Яго дзяцінства апалена вайной. І сёння, узгадваючы тыя ваенныя гады, юбіляр не можа стрымаць слёз: бацька загінуў у першыя гадзіны вайны! Ён служыў на заходніх рубяжах Радзімы, пад Брэстам. І маці юнага Колі Канашука дапамагала народным мсціўцам, ваеннапалонным, якім удавалася вырвацца з палону. І нават пацярпела за такую дапамогу, але, дзякуй Богу, засталася жывой.
Пасля вайны Мікалай Канашук паступіў у Брэсцкую фельчарска-акушэрскую школу, пасля яе заканчэння атрымаў накіраванне на працу ў Ружаны. Цераз некалькі месяцаў заклікалі служыць. Накіравалі на Чарнаморскі флот, дзе Мікалай служыў, як кажуць, па спецыяльнасці – медыкам на самых розных марскіх судах, а таксама ў берагавой ахове.

Пасля службы, дзе Мікалай Канашук атрымаў званне афіцэра (малодшы лейтэнант), працаваў у розных медыцынскіх установах Брэстчыны, скончыў медыцынскі інстытут. А ў 1968-м годзе галоўны ўрач івацэвіцкай райбальніцы Мікалай Новік угаварыў Мікалая і Валянціну Канашукоў (жонка мела спецыяльнасць медыцынскай сястры) пераехаць працаваць у Івацэвічы: у райцэнтры пабудавалі новую бальніцу, тэрмінова патрабаваліся спецыялісты.

Мікалай Сямёнавіч поўнасцю прысвяціў сябе медыцыне: працаваў тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце, намеснікам галоўнага ўрача па экспертызе часовай непрацаздольнасці. Урач Канашук укараніў некалькі сучасных медыцынскіх тэхналогій у нашай райбальніцы (у прыватнасці, кардыёграф). Узнагароджаны за добрасумленную працу ордэнам і медалямі. Разам з жонкай вырасцілі двух сыноў, якім дапамаглі атрымаць вышэйшую адукацыю. Адзін з сыноў – Мікалай Мікалаевіч – пайшоў па слядах бацькоў, працуе ўрачом у УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”. Асаблівая радасць Мікалая Сямёнавіча і Валянціны Якаўлеўны – унукі, двое з якіх пайшлі шляхам бабулі і дзядулі, выбралі сваім асноўным заняткам жыцця медыцыну.

– Мы з жонкай радуемся кожнаму дню, і маладым параім жыць менавіта так, – кажа Мікалай Сямёнавіч Канашук. – Шануйце здароўе, будзьце сумленнымі людзьмі, каб вы маглі спакойна глядзець у вочы людзям. А шчасце сваё можна знайсці ў любімай працы, у дзецях і ўнуках, якія добра выхаваны і здольны кожны дзень радаваць нас у такім паважаным узросце.
Аляксандр ГОРБАЧ.

26 сакавіка 2010  Просмотров: 1007 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта