Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі “На стрэл адказвалі стрэлам”
Восенню 1986-га года, калі 18-гадовы Сяргей Дольнікаў быў накіраваны выконваць інтэр-нацыянальны доўг у Афганістан, яшчэ каля 2000 юнакоў з Брэсцкай вобласці таксама пайшлі служыць у гэтую паўднёвую краіну. Спачатку вучэбныя заняткі праходзілі на тэрыторыі Туркменскай ССР. А цераз два з паловай месяцы маладых салдат на верталётах перакінулі на тэрыторыю Афганістана, да граніцы з гэтай паўднёвай краінай было толькі каля 170 кіламетраў. У “вучэбцы” Сяргей атрымаў спецыяльнасць мінамётчыка, праз год службы ў Афганістане стаў камандзірам мінамётнага разліку. Успаміны аб першых днях знаходжання на афганскай зямлі назаўжды ўрэзаліся ў памяць радавога Дольнікава.

– Афганістан – гэта бясконцыя горы, а таксама – невыносная спякота. На першы погляд, бясплодная пустыня, – успамінае сёння Сяргей. – Нам, беларусам, спачатку было вельмі цяжка прызвычаіцца да клімату. Вецер (так званы “афганец”) падымаў слупы пяску, ён такой шчыльнай сцяной рухаўся, што нічога не было відаць праз 5-10 метраў… Наш верталёт прызямліўся на невялічкую пляцоўку, а вакол няма нічога – толькі поле. Мы, маладыя салдаты, круцім галовамі: дзе ж служыць будзем? Як высветлілася, воінская часць размяшчалася… пад зямлёй. Непадалёку ад верталётнай пляцоўкі – арык (меліярацыйнае збудаванне без вады), апускаешся на яго дно, а ў баку – уваход у падземнае размяшчэнне баявога падраздзялення. Можна было б сказаць, што гэта свайго роду зямлянка, але ж там размяшчалася ўся наша батарэя (каля 70 чалавек), сталовая, ФАП, нават лазня... Гэтае месца на афганская зямлі, непадалёку ад горада Герад, стала месцам нашай службы…

Гэты меліярацыйны арык – някепскае збудаванне і для вядзення баявых дзеянняў. Рухаешся па яго доннай частцы, а тут і налева, і направа створаны пасты, дзе нясуць службу салдаты.
Сяргею Дольнікаву ў складзе мінамётнага разліку давялося на гэтых пастах і днём, і ноччу несці службу. Але яшчэ часцей – накіроўвацца на баявыя заданні. Батарэя, дзе служыў наш зямляк, уваходзіла ў склад мотаманеўранай групы. Гэта значыць, баявое падраздзяленне маглі ў любы час перакінуць у любую кропку, дзе тэрмінова патрабуецца дапамога. Служба змяшчала ў сабе неабходнасць сустракаць і суправаджаць калоны, якія рухаліся з СССР або ў адваротным накірунку. Увогуле, салдат павінен выконваць загады камандзіра, а яны маглі быць самымі рознымі. У тым ліку, знаходзіцца ў засадах па некалькі тыдняў, чакаць ворага, бо на тэрыторыі Афганістана ішла партызанская вайна, а перавага была на баку душманаў, якія формы не насілі, а выстраліць маглі з-за вугла.

– Навесці парадак у гэтай краіне было цяжка яшчэ і таму, што вельмі ўжо многа было зброі ў мясцовага насельніцтва! – здзіўляецца і сёння Сяргей. – Зусім не дзіва было ўбачыць у кішлаку падлетка з аўтаматам ці з вінтоўкай амерыканскай. А калі ёсць зброя, то яна некалі абавязкова выстраліць… З аднаго боку, – бруд, галеча, бяднота, а з другога боку – непахісная цяга да гэтай зброі. Перамогу там не змог атрымаць СССР, але ж і амерыканцы, якія зараз шукаюць нейкую там “праўду”, не даб’юцца толку, бо сярэдні афганец не баіцца смерці, пры неабходнасці хапаецца за зброю. Тым болей, ён – на роднай яму зямлі…

У склад баявога мінамётнага разліку, якім камандаваў у канцы службы Сяргей Дольнікаў, уваходзіла шэсць чалавек. Служба была нялёгкай у прамым сэнсе гэтага слова: падчас перасоўвання разліку кожны салдат нёс на сабе каля 80 кілаграмаў амуніцыі, бо тыя мінамёты былі разборнымі, а несці яшчэ трэба было міны, аўтаматы, патроны… Сяргей успамінае, што калі хтосьці з салдатаў падаў, то без дапамогі таварыша немагчыма было падняцца. Але ведалі хлопцы сапраўдную цану гэтых мін і патронаў – і бралі з сабой менш ежы, а больш боепрыпасаў. Такая праўда вайны: ніхто не ведаў, колькі часу будзе весціся абстрэл, ці хопіць боепрыпасаў.

– Вельмі запомніліся апошнія месяцы службы на афганскай зямлі, – з болем і хваляваннем расказвае Сяргей. – Тады непадалёку ад нашай часці пачала з’яўляцца парачка аўтамабіляў ворага, якая перасоўвалася з моцнай артылерыйскай безаткатнай гарматай. Спыняцца, установяць гармату – пусцяць снарады па нашых пастах (дальнабойнасць – каля 10 км), хуценька разбяруць устаноўку і рухаюцца далей, нібыта яны тут ні пры чым. А ў нас – гінуць салдаты… За некалькі тыдняў да дэмабілізацыі з гэтым праціўнікам пачалася “стацыянарная” перастрэлка – і ў ходзе гэтай “дуэлі”, што цягнулася пяць гадзін, быў смяртэльна паранены мой добры сябра і саслужывец, які стаяў на пасту. А яму служыць заставалася толькі два месяцы… У тым баі нарэшце была знішчана тая варожая парачка, але свіст снарада, што ляціць на нашы пазіцыі, да сённяшняга дня стаіць у мяне ў вушах... Ці было страшна? Канешне, было. Але мы глядзелі смерці ў твар спакойна і на стрэл адказвалі стрэлам…

…Сяргей Дольнікаў сёння працуе вадзіцелем у Івацэвіцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ён – актывіст раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, вельмі цікавіцца тым, як і чым жыве сёння Афганістан. Адзін з нямногіх, хто непасрэдна ў Афганістане быў узнагароджаны медалямі “За баявыя заслугі”, “За выдатнасць у ахове дзяржаўнай граніцы”. А яшчэ Сяргей сцвярджае, што тая вайна не была дарэмнай. Бо савецкая армія прынесла шмат пазітыву на афганскую зямлю: для насельніцтва будаваліся дамы і дарогі (у тым ліку – чыгуначныя). Кіраўніцтва Савецкага Саюза шчыра хацела дапамагчы мясцоваму насельніцтву, сцвярджае Сяргей. А сёння там ідзе толькі выпрабаванне зброі, а сам афганскі народ амерыканцаў мала цікавіць…
Матэрыялы падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.

12 лютага 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 983 | распечатать
 
(4.02.2017 - 01:12) цитировать
 
 
Не знаю, поче&# 1084;у тут так медл&# 1103;т, но уже выло&# 1078;или нову&# 1102; сери&# 1102;!
Смот&# 1088;им здес&# 1100;, ребя&# 1090;а - HD17.RU
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта