Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі Нахіліся – і …зарабляй!
Актыўныя грыбнікі бягучай восенню зарабілі па некалькі мільёнаў рублёў.
Восень адыходзячага года, асабліва верасень, моцна парадавала грыбнікоў: баравікоў, апеняк, лісічак было так многа, што толькі вельмі вялікі гультай мог выйсці з лесу пустым. А многія нашы грамадзяне, хто вельмі любіць гэтую справу, не толькі забяспечылі ўласную сям’ю грыбамі, але таксама змаглі зарабіць неблагія грошы.

– У верасні, як толькі людзі пачалі капаць бульбу, баравікі проста “павалілі” – іншага слова і знайсці не магу! – узгадвае Сяргей Шышкін, жыхар вёскі Быцень. – Мы з жонкай Ліліяй Мікалаеўнай, якая ўмее збіраць грыбы лепш, чым я, выходзілі на такія мясціны, дзе баравікоў, нібы тых салдатаў, стаяла сотні... Нават за адзін раз не маглі вывезці з лесу нашу здабычу, прыходзілася ехаць за імі па некалькі разоў. Гэтыя баравікі-прыгажуны і сёння стаяць у маіх вачах…
Па словах Сяргея Шышкіна, за тыя прыкладна дзесяць дзён, калі з жонкай займаліся “збіральніцтвам”, яны здалі мясцоваму нарыхтоўшчыку – а ў Быцені працуе нарыхтоўчы пункт філіяла “Каапнарыхтпрам” раённага спажывецкага таварыства – баравікоў больш, чым на мільён рублёў. Гэтыя грыбы, дарэчы, прымаліся па наступных цэнах – 8 000, 5 000, 3 000 рублёў за кілаграм (у залежнасці ад памеру і стану)…

А вось наш наступны суразмоўца – Анатолій Хмурко, таксама жыхар вёскі Быцень, зарабіў каля 2-х мільёнаў рублёў. Анатолій Васільевіч “спецыялізаваўся” на нарыхтоўцы апенькаў.
– Я – паляўнічы з вялікім стажам, і вельмі добра ведаю родныя мясціны, нават ноччу магу ўпэўнена хадзіць па лесе на ўсім абсягу ад Жыровічаў (Слонімскі раён) да Чамялоў, – расказвае Анатоль Хмурко. – Таму, калі пачалася грыбная пара, то вырашыў наведаць тыя мясціны, дзе звычайна растуць апенькі. Зазірнуў – а іх там месцамі проста акіян! Толькі паспявай зразаць, складаць у мяхі і насіць у машыну. Былі рэйсы з лесу, калі за адзін прывоз атрымліваў па 150 000, 160 000, 185 000 рублёў. Не менш за два мільёны рублёў зарабіў, збіраючы апенькі.

І Сяргей Шышкін, і Анатоль Хмурко адзначылі: збор грыбоў – гэта не толькі заробкі, але і вялікае задавальненне, для многіх – хобі, якое прыносіць ні з чым не параўнальнае задавальненне. Але сцвярджаць, што мае суразмоўцы, як і многія іншыя заядлыя грыбнікі, паставілі кропку ў любімай справе, не прыходзіцца: у кастрычніку з’явіліся зялёнкі і падзялёнкі, аматары ціхага палявання і зараз, у дні позняй восені, не сумуюць.
***
Філіял “Каапнарыхпрам” раённага спажывецкага таварыства нарыхтаваў каля 27 тон апенькаў і каля 3,5 тоны баравікоў. Як выкарыстоўваюцца гэтыя грыбы? Апенькі прайшлі тэрмічную апрацоўку і ў поўным аб’ёме накіраваны на перапрацоўчыя прадпрыемствы, а вось баравікі прайшлі замарозку, кааператары вывучаюць магчымасць адпраўкі іх на экспарт.
Аляксандр ГОРБАЧ.

12 лістапада 2010  Просмотров: 971 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта