Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі Паход цераз чатыры акіяны
Леанід Бысік з дзяцінства марыў пра марскую службу, пра той цудоўны і дзіўны свет марскіх падарожжаў у новае і нязведанае. Можна сказаць, мара 18-гадовага ўраджэнца Косава збылася ў кастрычніку 1981-га года, калі юнака заклікалі на службу. Спачатку першыя крокі ў Пінскім вучэбным атрадзе, пасля ўвесь атрад быў накіраваны ў Севераморск, дзе сябры-таварышы атрымалі накіраванне на самыя розныя флаты, на самыя розныя судны, у тым ліку – падводныя. Леанід быў накіраваны ў Севастопаль – на Чарнаморскі флот, дзе чакала служба на цяжкім авіянясучым сучасным крэйсеры “Новарасійск”, што чакаў сваіх маракоў у бухце Вугальная.
– Я трапіў служыць на літаральна новы карабель, бо наш экіпаж на ім праходзіў судавыя выпрабаванні ў Мікалаеве, – узгадвае Леанід. – Прадстаўнікі завода, як і камандаванне новага карабля, былі задаволены работай канструктараў і інжынераў. А хутка нам прадстаяла на гэтым караблі пайсці ў далёкі шлях…

Леанід атрымаў ваенную прафесію – радыёмеханік радыёнясучых цэнтраў у баявой частцы сувязі. Хлопец з беларускай глыбінкі, ён быў моцна ўражаны тым узроўнем, на які ўжо выйшла марская і, увогуле, ваенная сувязь. Ужо тады дзейнічала спадарожнікавая сувязь, знаходзячыся за дзесяткі тысяч кіламетраў ад Радзімы, можна было без праблем выйсці на кантакт з Масквой. Як і з падводнымі лодкамі, якія маглі рухацца на супрацьлеглым баку зямнога шара.
Экіпаж баявога судна налічваў 1500 чалавек, даўжыня яго да 400 метраў. Савецкі флот быў адным з самых магутных на той час.
У маі 1983-га года Урад СССР прыняў рашэнне аб перадачы крэйсера “Новарасійск” Паўночнаму флоту. Экіпаж атрымаў накіраванне ў порт прыпіскі – Севераморск. Пасля праходу цераз праліў Басфор і Дарданелы, карабель выйшаў у Міжземнае мора, пасля ў Атлантычны акіян. Уражанняў у Леаніда было мноства.

Але гэтых уражанняў стала яшчэ больш, калі цераз некалькі месяцаў экіпажу паступіла баявая задача – у складзе эскадры, выконваючы баявыя заданні, накіравацца ва Ўладзівасток. Такі паход не можа працягвацца месяц-другі, бо воды ўсіх чатырох акіянаў прадстаяла праплыць экіпажу “Новарасійска”, пачынаючы Паўночным Ледавітым, працягваючы Атлантычным (уздоўж Еўропы і Афрыкі) і Індыйскім, заканчваючы Ціхім акіянам. Працягваўся паход 6,5 месяца.
– Уражанняў хапіла на ўсё жыццё! – працягвае Леанід. – Да гэтай пары ўспамінаю ўзбярэжжа Луанды, калі да берага прадстаяла даплыць яшчэ было некалькі сот метраў, але вакол нашага крэйсера ўжо плавалі дзесяткі афрыканскіх хлапчукоў. Як цудоўна яны плавалі! Нібы дэльфіны! Здаецца, яны маглі жыць у вадзе. Але іх мэта – папрасіць чаго-небудзь з ежы ў маракоў, бо на чорным кантыненце ў большасці панавала галеча.

Маракі наведваліся і на бераг афрыканскіх краін. Калі карабель прыйшоў у трапічны пояс, то маракоў пераапранулі ў так званую трапічную форму адзення – кашуля і шорты, стаяла невыносная спякота на ўзбярэжжы і на караблі. Амаль кожны дзень +45, немагчыма трываць. Камандаванне дазваляла маракам выйсці ў звальненне на некалькі гадзін, але заўсёды іх суправаджаў патруль з ліку прадстаўнікоў камандавання, каб не было ніякіх непаразуменняў…
Пасля – новыя ўражанні ад наведвання краіны Мазамбік, вострава Сакотра… Цераз некалькі месяцаў – паўднёвыя межы Азіі: арабскія дзяржавы, Індыя (порт Мадрас), Інданезія. «Дарэчы, ва ўсіх гэтых краінах вельмі прыязна ставіліся да савецкіх людзей, бо СССР паважалі», – гаворыць Леанід. Хаця было неспакойна ў свеце.

Карабель – гэта, так бы мовіць, краіна ў краіне. На борце “Новарасійска” нават дзейнічаў ваенны ансамбль, аркестр, атрымала падтрымку мастацкая самадзейнасць маракоў. Леанід, сакратар камсамольскай арганізацыі баявой часці карабля, актыўна займаўся мастацкай сама-дзейнасцю, спортам. Дарэчы, любоў да музыкі захавалася ў Леаніда на ўсё жыццё, ён і цяпер прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна, спявае на розных урачыстасцях.
Пасля службы Леанід Бысік скончыў Акадэмію МУС Беларусі, працаваў у папраўчай калоніі №5 і №22, даслужыўся да пасады намесніка начальніка калоніі. Пасля выйшаў на пенсію, зараз прадпрымальнік.

– Служба марская запом-нілася на ўсё жыццё. І за гэта я ўдзячны лёсу, а таксама былой магутнай краіне СССР, якая была марской дзяржавай з цудоўнымі традыцыямі. Згадзіцеся, сёння адзінкі з нас могуць наведаць такія экзатычныя краіны як Ангола, Мазамбік, Інданезія... Мне пашчасціла, я атрымаў бясцэнны вопыт, які дапамог мне рэалізаваць сябе ў далейшым жыцці…
Гутарыў
Аляксандр ГОРБАЧ.

2 лістапада 2010  Просмотров: 1094 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта