Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Верасень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі Пакуль жыве паэзія ў душы –
жыве напоўніцу душа...

prezent_1.jpg (50.52 Kb)Упершыню выйшаў такі зборнік. Упершыню ў зале цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся разам дзевяць паэтаў і пісьменнікаў Івацэвіччыны. Упершыню для многіх з іх слова “прэзентацыя” тычылася менавіта іх вершаў. Упершыню столькі вершаваных радкоў прагучала ў зале за гадзіну. Упершыню на такой прэзентацыі вершы не толькі чыталіся – а спяваліся, ды яшчэ пад гітару…
…Прэзентацыя ніяк не магла пачацца, бо да аўтараў зборніка выстраілася цэлая чарга з жадаючых атрымаць подпісы на набытых кнігах: “Вось для нашай бібліятэкі, калі ласка…”. Урэшце вырашылі перапыніць гэтую справу і адкласці на завяршэнне…

– Дай Божа быць шчаслівым тым, што маю,
Дай Божа аддаваць, а не прасіць.
Усмешкі слодыч, горыч слёз – прымаю.
Дай моцы злосці ў сэрцы не насіць…

Гэтымі радкамі, што могуць чытацца як малітва сумлення, напісаныя Анатолем Галушкам, пачалася імпрэза, якую вяла намеснік дырэктара, загадчыца дзіцячай бібліятэкі Зінаіда Басалай. Прадстаўляючы кожнага з аўтараў, якія прысутнічалі на прэзентацыі, яна знаходзіла для іх добрыя і трапныя словы пра іх творчасць і жыццё.
Трэба было бачыць, як хваляваліся аўтары. Упершыню яны апынуліся пад увагай столькіх вачэй (а чытальная зала бібліятэкі, дзе праходзіла прэзентацыя, была паўнюткая). Але дзякуючы ў першую чаргу гаспадыні – дырэктару цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Галіне Га-рэлік, у зале адразу ж узнікла спагадлівая, сяброўская атмасфера.
І хоць гучала многа вершаў на імпрэзе, многа размаўлялі і аб нашым жыцці, аб нас саміх у ім. Успаміны паэта Пятра Валінскага мо сталі таму пачаткам – Пятро Лукіч расказваў і пра трагічнае, і пра камічнае ў сваім жыцці, як расказваюць бацькі пра сваіх дзяцей: якое ні ёсць, а яно наша… Вершы Пятра Валінскага – гэта адзіная паэма, у якой галоўныя героі – родная зямля, людзі на ёй, і іх мова, як цэментуючая повязь пакаленняў.

Пра мінулае, пра продкаў нашых, пра сённяшніх вяскоўцаў, крыху хвалюючыся, расказваў і Алесь Зайка, імкнучыся давесці да слухачоў сваю галоўную думку: у нашым народзе, у людзях – самая галоўная крыніца творчасці, з якой чэрпаць і чэрпаць натхненне, вобразы, веды.
Пра людзей, пра “бабулечак сваіх” расказвала і адна з самых вядомых і паважаных паэтак Таццяна Куратнік. Хвалявалася… Прачытала свой новы верш – “Вочы”, які мы прапануем сёння і ўвазе чытачоў.
Таццяна Куратнік застаецца вернай абранай аднойчы дарозе – яе лірычная гераіня жыве разам з вёскай, яе людзьмі, прыродай роднага краю. У вершах яе пульсуе няспешнае вясковае жыццё.
Хто меў на час гэтай сустрэчы вопыт публічных сустрэчаў з чытачамі – дык то Юрась Нераток. На імпрэзу ён прыехаў з Мінска, і гітару з сабой захапіў. Лірычны герой вершаў Юрася Нератка – чалавек вясёлы, іранічны, які ставіцца да негатываў акаляючага жыцця з лёгкім дасціпным гумарам. Бо як кажа сам Юрась, цяжка жыць, калі заставацца заўсёды надта сур’ёзным. Некалькі новых вершаў прачытаў Юрась Нераток, адказам на якія сталі вясёлы смех і доўгія воплескі слухачоў. А потым гучалі песні пад акампанемент гітары – песні на свае ж вершы на мілагучнай беларускай мове спяваў Юрась.

Расказаў крыху пра сябе і прачытаў свае новыя сатырычныя вершы Віктар Рэчыц. Хвалявалася, хоць і ёй не прывыкаць да публічных выступленняў, Анжаліка Шыманчык, і ўжо зусім сціплым быў аўтар вершаў, некаторыя з якіх сталі песнямі, Сцяпан Кухарчук.
Хваляванне ж не дало і Анатолю Галушку прачытаць свой верш, хоць і пачаў было ён чытаць – а не здолеў. Здаецца, чалавек столькі змог зрабіць, пераадолеў сваю боль і немач, гэтулькі перацярпеў – а тут хвалюецца, бы юнак на першым спатканні…
Але ж так і было – гэта было сапраўды першае такое вялікае спатканне многіх аўтараў са сваімі чытачамі. Аўтары прыйшлі на яго са сваёй любоўю да слова. І як жа важна ведаць, што любоў тваю дзеляць знаёмыя і не знаёмыя табе людзі.

Не так і многа пройдзе часу, мо досыць аднаму пакаленню змяніцца, а кніга гэтая, першая, стане для многіх і многіх не проста бібліяграфічнай рэдкасцю, а і сямейнай каштоўнасцю.
Замест запланаванай адной гадзіны доўжылася імпрэза амаль што дзве. І закончылася толькі тады, калі апошні з жадаючых чытачоў атрымаў подпісы ў сваёй кнізе ад усіх прысутных аўтараў.

31 мая 2011  Просмотров: 1100 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта