Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Студзень 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі Сіла духу і сіла і волі
Пра сілавы экстрым нашага земляка, ураджэнца Івацэвічаў Юрыя Касьяна
kasjayn.jpg (23.2 Kb)Юрый Касьян сёння, як кажуць, нарасхват: на многія святы ў Брэсце, на карпаратыўныя мерапрыемствы, нават на вяселлі яго запрашаюць выступіць, дзе Юрый здзіўляе шырокую аўдыторыю сваімі неабмежаванымі здольнасцямі.
Некалькі тыдняў назад ён прыехаў з Францыі, дзе праходзіў чарговы этап тэлешоў “Бітва тытанаў” і дзе ён у складзе беларускай каманды змагаўся за тытул мацнейшага калектыву… Здольнасці Касьяна не могуць не здзівіць сярэднестатыстычнага жыхара: Юрый звязвае ў вузел стальныя балты і цвікі, а са звычайнай патэльні можа зрабіць… падзорную трубу...
З нашым земляком сустрэўся карэспандэнт “ІВ”, каб даведацца: у чым сакрэты поспеху 33-гадовага асілка?

Экстрым… з 12 гадоў
А нарадзіўся Юрый Касьян у Івацэвічах. Скончыў СШ №4. Пасля школы паступіў на спартыўны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пра другі накірунак дзейнасці нават і не думаў: ужо з 12 гадоў Юрый актыўна спрабаваў сябе ў розных спартыўных дысцыплінах – сілавы экстрым, лёгкая атлетыка, дзюдо, рукапашны бой, баскетбол… Але адкуль цікавасць да сілавога экстрыму, дзякуючы якому Юрый – адзін з самых вядомых спартсменаў вобласці?
– У гады майго юнацтва мая мама працавала ў папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах, – успамінае сёння Юрый Касьян. – Дома яна нярэдка расказвала пра аднаго мужчыну-асілка, якога называла дзядзька Валодзя і які адбываў тэрмін пакарання ў калоніі. Ён, дарэчы, быў з ліку расканваіраваных, выходзіў на работу ў горад, адпаведна, з ім можна было нейкім чынам сустрэцца. Я ўяўляў быліннага багатыра, які можа адным рухам пляча зрушыць з месца грузавік, а ўбачыў… хударлявага мужчыну сярэдняга росту. Быў расчараваны, але тут дзядзька Вало-дзя папрасіў даць мне якую-небудзь манету. Я працягнуў юбілейны металічны рубель савецкага ўзору. “Не шкада?” – спытаў дзядзька Валодзя. На мой адмоўны адказ, ён паднатужыўся і пальцамі… разарваў манету. Не сплюшчыў, не разламаў, а як блінчык нейкі разарваў!.. Я быў у патрасенні!
Гэты расканваіраваны дзядзька Валодзя і падштурхнуў юнага Юрыя да заняткаў сілавым экстрымам. Дарэчы, галоўнай парадай дзядзькі Валодзі стала наступная рэкамендацыя: пачынай з малога. Калі хочаш разарваць калоду картаў, паступова павялічвай іх колькасць. Пачынай з дзвюх, пасля чатырох…Пакуль у адзін дзень без праблем не справішся з усёй калодай.

Шлях да поспеху – малымі крокамі
Сёння Юрый Касьян – выкладчык фізкультуры Брэсцкага дзяржуніверсітэта. Пасля заканчэння гэтай вучэбнай установы Юрый атрымаў запрашэнне застацца ва ўніверсітэце і працаваць выкладчыкам – кіраўніцтва БрДУ не жадала адпускаць студэнта, які за гады вучобы атрымаў спартыўныя разрады па спрынце, валейболе, баскетболе, акрабатыцы, гімнастыцы, а ў 2002 годзе стаў чэмпіёнам абласнога цэнтра па шашках, лепшым шахматыстам факультэта…
Каб зацікавіць студэнтаў БрДУ, Юрый дэманструе і ім свае сілавыя трукі. Але просіць быць асцярожнымі: да поспехаў у гэтай справе трэба ісці маленькімі крокамі. Як і вучыў дзядзька Валодзя. На жаль, не ўсе прыслухоўваюцца: аднойчы Юрый забіў рукою ў дошку цвік-двухсотку, але знайшоўся мужчына, які ўзяўся паўтарыць гэты трук. У выніку – траўма і скалечаная рука.
Аднойчы студэнты вырашылі пажартаваць над сваім выкладчыкам. Адзін з іх расказаў бацьку-кавалю, што выкладчык Касьян можа без праблем скруціць у вузел любы цвік. Каваль загартаваў цвікі ў горне, а сын прынёс іх у аўдыторыю на заняткі і працягнуў выкладчыку. Прыйшлося памучыцца, узгадвае сёння Касьян, але і загартаваныя цвікі скруціў у вузел. Здзіўлены каваль асабіста наведаўся ва ўніверсітэт, каб паціснуць руку выкладчыку Касьяну.

Ад спаборніцтваў да спаборніцтваў
Кастынг па адбору на «Бітву гарадоў», што праходзіла ў 2008 годзе, сабраў каля 350 жадаючых прадэманстраваць свае сілавыя магчымасці. У запаветную дзесятку змог прабіцца і наш зямляк, на той момант ён ужо многага дасягнуў, не адмаўляўся ўдзельнічаць у траўманебяспечных спаборніцтвах.
Арганізатары тэлешоў «Бітва тытанаў» таксама звярнулі ўвагу на здольнасці Юрыя. У гэтых спаборніцтвах, якія штогод прахо-дзяць у Францыі, Юрый прадстаўляў Беларусь у 2009 і 2010 годзе, а сапернікамі былі зборныя каманды Кітая, Расіі, ЗША. Расіян і беларусаў актыўна падтрымлівалі зоркі эстрады. Юрый з таго часу падтрымлівае адносіны з Ірынай Дарафеевай, Яўгенам Булкай, Ларысай Грыбалёвай, падчас здымкаў пазнаёміўся з Львом Лешчанка, Мікалаем Драздовым, Крысцінай Арбакайтэ, Марыяй Шукшыной, Жаннай Фрыске, Сяргеем Жыгуновым, Анастасіяй Заваратнюк... Запіс тэлешоў, што прайшло ў ліпені, адбыўся, хутка перадача выйдзе на экраны тэлевізараў. Мы зноў зможам здзіўляцца сілавым магчымасцям нашага земляка.
Дарэчы, Юрый сцвярджае, што біцэпсы-трыцэпсы павялічваюцца не толькі дзякуючы заняткам са штангай ці гірамі. Можна дзякуючы звычайнаму рэменю ці ручніку трэніраваць мышцы (так званы прынцып ізаметрычнай трэніроўкі), умацоўваюць звязкі, сухажыллі... Наш зямляк выпусціў некалькі дапаможнікаў на тэму “Развіццё сілы ў дамашніх умовах”, што разышліся па навучальных установах, бібліятэках… Юрый Касьян жыве, як кажуць, актыўна, кожная хвіліна яго распісана. Бацькі і настаўнікі, жыхары Івацэвіччыны могуць ганарыцца Юрыем.

Ад простага да складанага

Многія маладыя людзі, якія прачытаюць гэты артыкул, зацікавяцца жыццёвым шляхам паспяховага маладога чалавека Юрыя Касьяна, яго методыкамі і распрацоўкамі. Што можа параіць моладзі наш зямляк, які 16 гадоў назад скончыў СШ №4 г.Івацэвічы?

– Нічым не злоўжывайце, нават спортам, бярыцеся за любімую справу “без фанатызму”, але ідзіце, як кажуць, да канца. Рухайцеся ад простага да складанага. Многае залежыць ад бацькоў: калі яны падтрымліваюць дзіця, “не заціскаюць” яго ў нейкія рамкі, вераць у яго захапленні, то поспех будзе. Згадзіцеся, маё жаданне знайсці сябе ў сілавым экстрыме магло б і насцярожыць бацькоў. Што за недарэчнае, маўляў, захапленне – гнуць цвікі? Але я адчуваў падтрымку, ішоў далей, пакуль не ўбачыў, што ёсць сур’ёзныя вынікі…
Дарэчы, свае трэніроўкі Касьян праводзіць у грубых скураных пальчатках, бо тыя ж цвікі маюць рваныя вуглы і завусеніцы – можна атрымаць пашкоджанне. Падчас выступленняў таксама апранае пальчаткі – больш элегантныя і прыгожыя.

Юрый Касьян таксама хоча адзначыць і падзякаваць сваім настаўнікам. У першую чаргу на той момант намесніку дырэктара СШ №4 г.Івацэвічы Аляксандру Фёдаравічу Велікасельцу (зараз намеснік старшыні райвыканкама), які бачыў перспектывы хлопца і маральна падтрымліваў і абараняў у час так званага пераходнага ўзросту. А таксама – Сяргею Васільевічу Жуку, які каардынаваў заняткі школьніка Касьяна, а таксама дапамагаў пры паступленні ва ўніверсітэт. А Мікалай Якаўлевіч Гойшык, родны дзядзька Юрыя, які працуе настаўнікам фізкультуры Зеленаборскай СШ, заўжды быў прыкладам для нашага героя.

Дарэчы, Юрый яшчэ не выступаў з нумарамі сілавога экстрыму або з лекцыямі ў Івацэвічах, хаця ў школах другіх раёнаў такія выступленні ўжо былі. Ён сцвярджае, што адгукнецца, калі такія запрашэнні будуць. Справа за кіраўніцтвам школ.
Гутарыў Аляксандр ГОРБАЧ.
На здымку з архіва Юрыя Касьяна: такое вось “калье” з цвікоў-двухсотак сплёў Юрый Касьян.

14 верасня 2010 Комментариев: 2 | Просмотров: 1011 | распечатать
 
(1.02.2017 - 23:43) цитировать
 
 
Я уже посм&# 1086;трел этот филь&# 1084; на норм&# 1072;льно& amp;#1084; сайт&# 1077;, прос&# 1090;о супе&# 1088;, не зря его так долг&# 1086; ждал!
Кто ещё не виде&# 1083;, смот&# 1088;им здес&# 1100;, ребя&# 1090;а - HD17.RU
 
 
 
(8.02.2017 - 16:12) цитировать
 
 
Я уже посм&# 1086;трел этот филь&# 1084; на норм&# 1072;льно& amp;#1084; сайт&# 1077;, прос&# 1090;о супе&# 1088;, не зря его так долг&# 1086; ждал!
Кто ещё не виде&# 1083;, смот&# 1088;им здес&# 1100;, ребя&# 1090;а - HD17.RU
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта