Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Землякі “Урокі першага кахання”
Як мы ўжо паведамлялі, у кастрычніку гэтага года ў рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і мастацтва” (г.Мінск) выдадзена другая кніга прозы для падлеткаў Валерыя Гапеева “Урокі першага кахання”. Першая яго кніга для падлеткаў “Пастка на рыцара” была выдадзена ў 2002 годзе. Аб новай кнізе Валерыя Гапеева – размова з яе аўтарам. – Валерый Мікалаевіч, што Вы адчувалі, калі ўзялі ў рукі сваю другую кнігу?
– Здзіўленне. Так, радаснае здзіўленне, бо пытанне з выхадам кнігі менавіта ў такім фармаце – у цвёрдай вокладцы, з уключэннем трох аповесцяў – доўгі час не вырашалася ні за, ні супраць. Спачатку планавалася, што ў кнігу ўвойдуць пяць аповесцяў. Потым была думка аб выданні асобных аповесцяў невялікімі, таннымі, таму даступнымі для школьнікаў кнігамі. Нарэшце нечакана для мяне выбралі вось такі варыянт. Другое пачуццё – адказнасць. Так, адказнасць за яе лёс, бо з ім звязана многае…

– Ці цяжка пісаць для падлеткаў?
– Для падлеткаў, для дзяцей, казалі нашы класікі, пісаць трэба так, як і для дарослых, толькі яшчэ лепш. Дзецям не схлусіш, падлеткі тым больш не прымуць фальшывы тон, не прымуць маралізатарства, імкнення аўтара прама, што называецца ў лоб, вучыць іх жыццю. Але гэта адзін бок медаля. Вось што нечакана: у нашай краіне, як ні ў якай іншай, ведаюць усе, што трэба чытаць падлеткам і як для іх трэба пісаць. І адначасова пішуць для падлеткаў адзінкі, кніг пра сучасных падлеткаў выходзіць мала. Таму ніколькі не дзіўна, што аповесці, якія ўвайшлі ў кнігу, пасля публікацый у часопісах атрымлівалі самую розную крытыку, самае рознае стаўленне, часам – дыяметральна супрацьлеглае. Да прыкладу, першая ў кнізе аповесць “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання” стала прычынай з’яўлення ананімак у розных міністэрствах, маўляў, нашы часопісы ра-зам з некаторымі аўтарамі разбэшчваюць нашу моладзь. Як жа гэта так, абураліся аўтары скаргаў, – у аповесці для моладзі ўжываецца слова “прэзерватыў”. І ў той жа час, у Мінскай Епархіі Беларускай праваслаўнай Царквы пабачылі ў аповесці тое, што бачылі яе героі вачыма аўтара: як часам пад выглядам навучання насамрэч ідзе руйнаванне духоўнасці ў нашых чалавечых адносінах, як нішчыцца само разуменне кахання як вышэйшага чалавечага пачуцця. Вось таму і цяжка пісаць. Але, думаю, гэта і добра, калі твор не прымаецца ўсімі аднолькава добра ці аднолькава дрэнна. Мы ўсе – розныя, мы любім сваіх дзяцей, і кожны бацька, кожная маці (кожны настаўнік – тым болей) мае права мець сваё ўяўленне пра тое, што чытаць іх дзецям і пра што чытаць.

– Аповесці з новай кнігі ўжо вядомыя школьнікам, у Вас былі з імі сустрэчы, абмеркаванні. Як Вы думаеце, падлеткі чакаюць кнігу з нецярпеннем?
– Па праўдзе кажучы, дзеці мала сёння чытаюць. І вельмі мала – на беларускай мове. (Думаю, тут вінаваты і нашы пісьменнікі). На сустрэчах з падлеткамі была бачна іх шчырая зацікаўленасць такімі творамі і жаданне пачытаць яшчэ. Але ж трэба рэальна глядзець на рэчы – не спрэч зацікаўленасць, не на кожным кроку – жаданне.

– Вашы аповесці заканчваюцца нечакана. Заўсёды застаецца пытанне: а што ж далей? Вы спецыяльна заінтрыгоўваеце чытача?
– Не толькі ў аповесцях для падлеткаў такія заканчэнні. Лічу, што чытач мае поўнае права сам дадумваць заканчэнне. Звычайна канец нясе нагрузку ў плане павучання, нейкага вываду аўтара, які міжволі навязваецца чытачу. Навошта мне за чытача рабіць вывад? Ён сам зробіць яго і такі, які яму даспадобы.

– Ці ёсць сёння складанасці з выданнем кнігі?
– Выдаць сёння кнігу і цяжка, і лёгка. Маеш грошы – выдавайся. Але для мяне выданне кнігі – не самамэта. Выдаць, падарыць сябрам-знаёмым, паставіць на паліцу і самазадаволіцца? Не. Хачу, каб дзеці чыталі. І чыталі на роднай мове.
Таму імкнуся да таго, каб мае творы былі ў бібліятэках, у крамах. Адсюль і жаданне выдавацца менавіта ў дзяржаўных выдавецтвах, якія працуюць з бібліятэкамі. Але тут ужо іншая складанасць. Выдавецтва возьме цікавы рукапіс, але яму важна, каб і кнігу выдадзеную купілі. Вось і ўзнікла зусім іншая схема выдання, чым была некалі. Напачатку ідзе так званы папярэдні збор тыражу: возьмуць бібліятэкі і крамы гэтую кнігу ці не? Зацікавіла яна іх – кніга выдаецца. Уявіце, як цяжка можа быць і самаму таленавітаму твору – хто ведае пра аўтара? Ніхто. Значыць, бібліятэкам нецікава, кніга не выйдзе. Праблема яшчэ і ў тым, што ў нашым грамадстве страчана цікавасць да кнігі, да пісьменнай творчасці ўвогуле. Вось адсюль і мая адказнасць за кнігу: ці апраўдаюцца спадзяванні выдавецтва на аўтара?
Радуе хіба тое, што ў апошнія гады з боку дзяржавы надаецца больш увагі пісьменніцкаму мастацтву. Тое ж святкаванне Дня беларускага пісьменства на вышэйшым узроўні, дзе пісьменнікі – галоўныя героі, заснаванне нашым абласным выканаўчым камітэтам літаратурнай прэміі імя Калесніка і штогадовае свята “Лунінская восень”, розныя імпрэзы. Вельмі спадзяюся, што будуць і іншыя захады з боку дзяржавы, каб выправіць сітуацыю...

– Хто ці што натхняе Вас на стварэнне твораў?
– Цяжка адказаць… Проста маеш унутраную патрэбу пісаць. А натхненне не пытае, калі прыходзіць. Усё “пішацца” напачатку ў галаве. А запісаць можна тады, калі будзе вольны час.

– Якія яны, вашы сённяшнія героі?
– Звычайныя. Змяніўся свет, змяніліся тэхналогіі, але ж чалавечая сутнасць у чалавеку не змянілася. І хлопец і дзяўчына, як некалі і іх бацькі, сустракаюцца першы раз з мноствам праяў чалавечых адносінаў, бо яны – вечныя. Будуць вечнымі пытанні першага кахання, сяброўства, здрадніцтва, двурушніцтва, падману... Той жа Інтэрнэт, які для маіх герояў стаў звычнай справай, можа дапамагчы, а можа і ўскладніць неверагодна, заблытаць, справакаваць… “Урокі першага кахання” – тое не гатовыя рэцэпты, гэта ўсяго спроба паказаць, што можа быць…

– Ваша аповесць “Ведзьміна тоня”, якая была надрукавана ў часопісе “Маладосць”, закранула сэрцы многіх. Ці плануецца яе выданне асобнай кнігай?
– Так, “Ведзьміна тоня” – асаблівы і для мяне твор. Аповесць вялікая, яна пісалася не адзін год, перапісвалася. Сапраўды, твор меў вельмі добрую крытыку. Але вось так склалася… Сёння аповесць у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, і па папярэдніх дадзеных, ёсць у яе шанс трапіць у тэматычны план на наступны год.

– Дзе можна набыць кнігу “Урокі першага кахання”? Ці будзе яна ў гандлі?
– Вельмі на тое спадзяюся. І на тое, што будзе кніга ў вясковых і школьных бібліятэках. Тым больш хацелася, каб тое было, бо, як мне сказалі, плануецца ўключэнне адной з аповесцяў (гэта “Лёшкава каханне”) у план факультатыўнага чытання для вучняў 8 класаў.

– Вы казалі пра пяць аповесцяў… Значыць, будзе працяг кнігі ?
– Хутчэй за ўсё – так, будзе. Бо дзве аповесці, якія не ўвайшлі ў кнігу, амаль цалкам падрыхтаваныя. Але не будзем будаваць планаў, будзем проста рабіць сваю справу.
Гутарыла Аляксандра Джэжора.

26 кастрычніка 2010  Просмотров: 1087 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта