Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Снежань 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Культура Адсвяткавала Вулька-Аброўская
Свята вёскі адзначылі ў Вульцы-Аброўскай 23 жніўня. Песнямі, конкурсамі, віншаваннямі, падарункамі і добрым настроем быў напоўнены той дзень для жыхароў вёскі, у якой амаль двухсотгадовая гісторыя. Нягледзячы на гарачы для селяніна час, урачыстае мерапрыемства сабрала каля Дома культуры і старых, і малых. І кожны знайшоў тут занятак, які быў яму даспадобы… Успомнілі ў той дзень і самую старую жыхарку вёскі, і самае малое дзіця, падзякавалі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, узгадалі пра маладыя і шматдзетныя сем'і.

Са словамі падзякі за прыгажосць Вулькі-Аброўскай звярнуўся да вяскоўцаў старшыня Козікскага сельскага выканаўчага камітэта Мікалай Даневіч. Ён успомніў, якую добрую справу зрабілі ініцыятыўныя жыхары Вулькі-Аброўскай – замянілі і пафарбавалі плот вакол мясцовых могілак. На сцэну старшыня сельвыканкама падымаўся ў той дзень не аднойчы: памятнымі падарункамі ён адзначыў пераможцаў конкурсу за лепшае падвор'е. Сярод арганізацый лепш за ўсё дагледжана тэрыторыя Вулька-Аброўскай школы, а таксама Дома культуры і амбулаторыі – гэтыя ўстановы занялі першае, другое і трэцяе месца адпаведна. А вось што тычыцца падвор'яў жыхароў вёскі, то тут журы аказалася перад нялёгкім выбарам. Менавіта таму першых месцаў у гэтай намінацыі ажно чатыры. Акрамя таго, падарункі атрымалі ўсе жыхары вёскі, якія дбаюць пра прыгажосць сваіх двароў – такіх у гэтым годзе ў Вульцы-Аброўскай тры дзесяткі.

Не застаўся ў баку ад віншаванняў і дырэктар КУСП “Перамога” Уладзімір Ядала. Добрымі словамі і заслужанымі ўзнагародамі ён адзначыў лепшых працаўнікоў на сёлетнім жніве. Камбайнер Іван Шэрка і яго памочнік Аляксандр Шэрка сталі пераможцамі на жніве – у актыве гэтага экіпажа 757 тон зерня. Сярод вадзіцеляў першым у спісе перадавікоў стаіць Аляксандр Наліўка, які перавёз 912 тон зерня. А на прасаванні саломы лепшы вынік паказаў Генадзь Галёта.
“Разбаўлялі” афіцыйную частку святочнага мерапрыемства да болю знаёмыя песні ў выкананні мясцовай таленавітай моладзі: “З чаго пачынаецца Радзіма”, “Жураўліны крык”, “Нясе Галя воду”, “Землякі”, “Белая Русь”…

Але, калі б прадставілася магчымасць выбраць самы запамінальны нумар святочнай праграмы, бадай, усе рэйтынгі пабіў бы конкурс “Валадар сяла”, які загадзя прапанавала правесці першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Юлія Сяўко. Ра-зам з другім сакратаром Святланай Шабан яна і завітала на свята вёскі, каб уручыць падарункі ўдзельнікам мерапрыемства. У конкурсе прымалі ўдзел чатыры маладыя сям'і. Што толькі не давялося ім рабіць! І дровы калолі, і касу збіралі, і бульбу чысцілі, і на скакалках скакалі, а таксама спявалі ды рабілі адзін аднаму прычоскі. Мерапрыемства прайшло весела і з запалам, а пераможцай стала сям'я Шайковых. Як аказалася, сям'я тая з Козікаў. Але як запэўніла Алена Шайкова, яна ў Вульцы-Аброўскай часты госць. Вось і ў святочным канцэрце выканала некалькі песень.
Працуе маладая жанчына бібліятэкарам, а яе муж – загадчык фермы ў Козіках. І не крыўдуюць маладыя на жыццё: маюць яны і сваё жыллё, і дастатковы заробак. І ідуць па жыцці з усмешкай, што відаць нават здалёк.

Адразу кідаліся ў вочы персанальныя выстаўкі работ народных майстроў. Рукі таленавітых жыхароў Вулькі-Аброўскай вышываюць, вяжуць, плятуць кошыкі ды робяць выдатныя прылады працы. Апошнім, дарэчы, займаецца Аляксандр Куцко . Кошыкі, карзіны, ды граблі майстар робіць не столькі для выставак, колькі для патрэб аднавяскоўцаў – што для сябе майструе, а што і на продаж. А вось Святлана Палянская, якая займаецца вязаннем, свае вырабы не прадае – хіба што дорыць сваякам. Не адвесці вачэй было ад вышытых карцін ды ручнікоў, над якімі працавалі Вольга Пунько, Таццяна Пенязь, Тамара Цімашэвіч. Амаль у кожнага наведвальніка выстаўкі погляд спыняўся на незвычайнай вышыўцы: на тканіне чырвонымі ніткамі былі вышытыя словы малітвы “Отче наш”
Было на чым засяродзіць сваю ўвагу і дзецям. Батут ў выглядзе сапраўднага палаца з казкі “Тысяча і адна ноч” падарыў малым незабыўныя эмоцыі. А тыя, каму на батуце было цесна, рассякалі перад Домам культуры на дзіцячых квадрацыклах.
Свята вёскі прайшло на ура, у чым немалая заслуга дырэктара Вулька-Аброўскага СДК Галіны Барысюк. І нават абяцаны сіноптыкамі дождж калі і ліў, то ў іншым месцы. А ў Вульцы-Аброўскай было сонечна. Няхай так і будзе заўжды.
Вольга Шэляговіч

8 верасня 2009  Просмотров: 1299 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта